У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

25-26 ліпеня адбыўся першы офлайн трэнінг гарадзенскай Цяпліцы моладзевых ініцыятыў. Удзельнікі курса разбіраліся з тым, як у дэмакратычным грамадстве павінны былі арганізаваныя адносіны паміж грамадзянінам, грамадствам і дзяржавай, вучыліся працаваць у камандзе і прымаць рашэнні.

У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

Трэнінг вяла дасведчаная адукатарка Ірына Белая. Яна прадэманстравала ў інтэрактыўнай форме, як павінны працаваць тры сектары грамадства, распавяла пра іх функцыі, пазнаёміла са шведскай мадэллю прыняцця рашэнняў.

У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

Напрыканцы першага дня да актывістаў і актывістак завіталі адна з заснавальніц сацыяльна-дабрачыннай установы “Центр ПОРА” па падтрымцы анкапацыентаў Ганна Зыкава, а таксама індывідуальная прадпрамальніца Валянціна Казукевіч, якая стварае для жанчын пасля хіміятэрапіі спецыяльные галаўныя ўборы.

У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

У нядзелю ўдзельнікі і ўдзельніцы Цяпліцы разабраліся, што такое дэмакратыя, чаму каманда павінна быць інклюзіўнай і як забяспечыць інклюзіўнасць у сваім праекце. Яшчэ адзін змястоўны блок трэнінга быў прысвечаны працы ў камандзе.

У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

У канцы другога дня  трэнінгу Цяпліцу наведала дырэктарка Біг Міні Фестываля вулічнага мастацтва ў Гародне Анастасія Роўба.

У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

Яна распавяла, як ствараўся фестываль, пра вулічнае мастацтва ў іншых краінах і пра хуткую анлайн-трансляцыю фестывалю, якая адбудзецца ўжо 30 і 31 ліпеня.

Зараз актывістак і актывістаў чакае новае хатняе заданне да наступнага трэнінга, які пройдзе 5 жніўня.

У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

А вось як удзельніцы Цяпліцы творча прадставілі вынікі першага трэнінга (адбыўся 15 ліпеня), прысвечанага мэтавызначэнню:

Цяпліца з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

27 Ліпеня 2020 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"