Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

У ФотаБатле перамагла каманда гарадзенскай МедыяСтудыі

У трэці дзень фестывалю ўзнагароды атрымалі не толькі пераможцы конкурса для маладых журналістаў, але і тры лепшыя каманды сёлетняга ІІ Агульнабеларускага ФотаБатла. Першае месца занялі гарадзенцы з Live City, другое – мінская каманда CANONісткі, а трэцяе – “Зеніт” з Маладзечна.

14

8

3-772

Працы каманд ацэньвала журы ў складзе Леаніда Шчаглова, Аляксандра Саенкі і Яўгена Бузука – вядомых гарадзенскіх фатографаў. Фотаздымкі ацэньваліся па дзесяцібальнай шкале. У выніку, тры лепшыя каманды атрымалі:

 

Live City – 186 балаў з максімальных 270

CANONісткі – 170 балаў

Зеніт – 163 балы

 

Рэшта каманд атрымала ад 121 да 157 балаў.

 

 

Па словах каардынатаркі ФотаБатла Іны Севярын-Шота, па ацэнках двух з трох экспертаў сітуацыя выглядала інакш – не першым месцы знаходзіліся CANONісткі, а гарадзенскі “Жывы горад” – на другім. Калі ж апошні з чальцоў журы даслаў свае адзнакі, лідзіруючыя каманды памяняліся месцамі.

 

Пераможцы атрымалі дыпломы, падарункі ад арганізатараў фэсту і сертыфікаты на набыццё фотатэхнікі ў гарадзенскай краме “Гагарын”, якая ўжо не першы раз супрацоўнічае з фестывалем “Твой стыль”.

 

Агулам на ўдзел у ФотаБатле зарэгістравалася 19 каманд, 13 з іх у дзень спаборніцтва выйшлі на дыстанцыю. У 10.00 каманды атрымалі па электроннай пошце заданні, на выкананне якіх мелі восем гадзін – у 18.00 яны павінны былі даслаць  усе фотаздымкі арганізатарам. Удзельнікі мелі зняць па тры фота ў кожнай з трох катэгорый: “Беларускае ў горадзе”, “Рынкавыя адносіны” і “Памер мае значэнне” (здымкі ў макра-рэжыме).

 

Ніжэй прэзентуем фотаздымкі пераможцаў.

 

Каманда Live City

Катэгорыя “Беларускае ў горадзе”

belaruskae_u_goradzie_1

 

belaruskae_u_goradzie_2

belaruskae_u_goradzie_3

 

Катэгорыя “Рынкавыя адносіны”

rynkavyja_adnosiny_1

 

rynkavyja_adnosiny_2

 

rynkavyja_adnosiny_3

 

Катэгорыя “Памер мае значэнне”

pamer_maje_znaczenne_1

pamer_maje_znaczenne_2

pamer_maje_znaczenne_3

 

Каманда CANONісткі

Катэгорыя “Беларускае ў горадзе”

belaruskeje_u_horadze_1

belaruskeje_u_horadze_2

belaruskeje_u_horadze_3

 

Катэгорыя “Рынкавыя адносіны”

rynkavyja_adnosiny_1

rynkavyja_adnosiny_2

rynkavyja_adnosiny_3

 

Катэгорыя “Памер мае значэнне”

razmer_mae_znachenne_1

razmer_mae_znachenne_2

razmer_mae_znachenne_3

 

Каманда “Зеніт”

Катэгорыя “Беларускае ў горадзе”

belaruskaje_u_goradzie_1

belaruskaje_u_goradzie_2

belaruskaje_u_goradzie_3

 

Катэгорыя “Рынкавыя адносіны”

rynkavyja_adnosiny_1

rynkavyja_adnosiny_2

rynkavyja_adnosiny_3

 

Катэгорыя “Памер мае значэнне”

pamier_maje_znaczennie_1

pamier_maje_znaczennie_2

pamier_maje_znaczennie_3

 

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"