У гарадзенскай Школе сучаснай журналістыкі распачаўся 21 навучальны сезон

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У гарадзенскай Школе сучаснай журналістыкі распачаўся 21 навучальны сезон

Студэнтамі Школы ў пачатку снежня сталі каля 25 чалавек самых розных прафесій і ўзростаў. На працягу 6 месяцаў яны будуць спасцігаць асновы журналістыкі з дапамогай дасведчаных гарадзенскіх (і не толькі) экспертаў-практыкаў.

Удзельнікаў курса чакаюць таксама візіты ў гарадзенскія рэдакцыі, распрацоўка ўласных спец-праектаў, вандроўка ў Каўнас для знаёмства з досведам працы літоўскіх медыя.

У час урачастага адкрыцця новага сезону працы Школы, якое ладзілася 4 снежня, будучыя журналісты пазнаёміліся з гісторыяй Школы, яе выкладчыкамі і ментарамі, праграмай навучання, пазнаёміліся паміж сабой.

“Разынкай” сустрэчы стала дыскусія пра тое, што такое журналістка і якія кампетэнцыі патрэбныя журналістам.

Школа маладога журналіста была заснаваная ў Гродна ў 1997 годзе. Яе выпускнікамі з’яўляюцца каля 450 чалавек, многія з якіх сталі сёння вядомымі журналістамі, рэдактарамі, медыяэкспертамі, грамадскімі дзеячамі.

Некалькі год таму Школа змяніла сваю назву і цяпер называецца Школа сучаснай журналістыкі.

Яе арганізатарамі з’яўляюцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Фота Руслана Кулевіча

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Вясновы майстар-клас “БРОШКА-БУКЕЦІК З ФААМІРАНУ”
    Жавароначкі ўжо прыляцелі, вясна, здаецца, ужо тут даўно, але мы пачакаем каляндарную і запросім вас на ВЯСНОВЫ МК “БРОШКА-БУКЕЦІК З ФААМІРАНУ” 7 САКАВІКА разам з майстрыцай на ўсе рукі Кацярынай Неўгень зробім пяшчотнае ўпрыгожванне – брошку з фаамірану ў выглядзе вясновага букету 💐 Пачатак а 15 гадзіне, кошт 20 руб (для сталых наведнікаў 18 руб). Чакаем […]
  • Выстава Джорджа Пэддэр-Сміта
    Джордж Пэддэр-Сміт ізноў збірае сяброў у нашым Цэнтры гарадскога жыцця!!! Запрашаем 27 лютага на вернісаж выставы і на добрую музыку The post Выстава Джорджа Пэддэр-Сміта appeared first on Hrodna.life.
  • Мова Нанова з Андрэем Палудам
    Ці сапраўды ёсць такія ўчынкі, пакараннем за якія можа быць толькі смерць? Ці былі ў Беларусі памылковыя растрэлы? Якім будзе свет, калі на волю выйдуць Брэйвік, менскі «юнак з бензапілой», хлопчык са Стоўпцаў, які забіў настаўніцу і свайго аднагодку? Гэтыя і іншыя пытанні абмеркуем разам з праваабаронцам і каардынатарам кампаніі «Скажы не смяротнаму пакаранню» Андрэем […]
  • Некоторое отсутствие пуговиц
    А ці не правесці нам зіму (што б гэта не азначала ў бягучым годзе )) класнай гарадзенскай музыкай?! Запрашаем у Цэнтр 29 лютага а 19.00 The post Некоторое отсутствие пуговиц appeared first on Hrodna.life.
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY