У Гродна адбыўся фінал курса па развіцці прадпрыймальніцкіх ініцыятыў моладзі YOUthCAN

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Гродна адбыўся фінал курса па развіцці прадпрыймальніцкіх ініцыятыў моладзі YOUthCAN

Прэзентацыя распрацаваных канцэпцый будучых бізнесаў, парады і ўзнагароды ад ментараў і сябраў журы – усё гэта адбывалася 8 чэрвеня ў час выпускной сустрэчы ўдзельнікаў курса.

Пераможцамі курса сталі Антон Адаменя (сервіс па палімернай афарбоўцы аўтамабільных дыскаў), Андрэй Мішусцін і Людміла Тарасенка (Сацыяльная школа аргентынскага танца ў Гродна) і Марына Жэмайтук (вязаныя цацкі для дязцей і дарослых).

Два першыя праекты сталі пераможцамі і ў выніку “народнага галасавання”, а вось трэцяе месца тут заняла Вольга Крамлёва са сваёй ідэяй стварэння прыватнай “Школы будучыні”.

Заняткі курса YOUthCAN, як і выпускная сустрэча, праходзілі ў онлайн фармаце.

У першы дзень курса трэнер Антон Янкоўскі, уладальнік крамы настольных гульняў “Кубік” дапамог удзельнікам пазнаёміцца з асновамі бізнес-планавання, навучыў фармуляваць і правяраць бізнес-гіпотэзы і ставіць мэты.

У гэтых ж дзень сваім длсведам стварэння справы свайго жыцця дзялілася Лізавета Пералайка, сацыяльная прадпрыймальніца, арганізатарка клуба для падлеткаў па вывучэнні гісторыі моды і дагляду за сабой “Teen Twiggi Club”.

На другім трэнінгу курса ўдзельнікі разам з Сяргеям Вялічкам, заснавальнікам першай маркетынгавай кухні і школы “ЭЙВО”, засвойвалі азы прадпрымальніцкага мыслення і лідэрства.

Госцем гэтага трэнінга была Ірына Другамілава, заснавальніца «Цэнтра рэкламы «Дізар». Ірына распавяла, як стварыць брэнд сваёй справы або прадукту, каб пра яго даведалася як мага больш людзей.

Трэці трэнінг курса называўся “Этапы стварэння стартапа і крыніцы фінансавання”. Сваімі ведамі з удзельнікамі тут дзяліўся Вітаўт Руднік, старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, арганізатар Школы медыяменеджмента.

Ён распавёў удзельнікам, што такое “ашчадны стартап”, “унікальная каштоўнасная прапанова”, падказаў ідэі, дзе шукаць грошы на запуск стартапа. Удзельнікі навучыліся рэалістычна бачыць будучыню свайго праекта, аналізаваць свайго кліента, фармуляваць “унікальнае каштоўнаснае прапанову” і пралічваць выдаткі і даходы свайго будучага бізнеса.

Гостем гэтай сустрэчы стаў Аляксей Шота, галоўны рэдактар ​​парталу Hrodna.life, які падзяліўся сваім бачаннем таго, з чаго распачынаць стварэнне бізнеса, якіх памылак варта пазбягаць.

Навучальная частка курса скончылася трэнінгам “Прасоўванне прадукту і пошук кліентаў.”

Назар Шэгда – праект-менеджэр студыі вэб-дызайну MEGA.BY, распавёў удзельнікам, што такое маркетынг, якія бясплатныя спосабы прасоўвання сваёй паслугі або тавару можна выкарыстоўваць.

Удзельнікі малявалі свайго кліента і даведаліся шмат карысных “фішак” аб прасоўванні.

Завершыўся трэнінг займальнай гутаркай з Максімам Кажынам, уласнікам і кіраўніком «Клінікі жаночага здароўя». Максім распавёў, як стаў бізнэсмэнам і ці трэба ўсім імкнуцца да гэтага.

Яшчэ адна сустрэча з прадпрыймальнікам-практыкам адбылася ў дзень фінала.

У “эфір” да ўдзельнікаў курса зазірнуў сацыяльны прадпрыймальнік, стваральнік праекта SpasiKids Максім Таранцей.

Ён распавёў пра свой шлях у сацыяльнае прадпрыймальніцтва, пра тое, як нарадзілася ідэя праекта, пра тое, наколькі важна навучацца асновам бізнесу.

Курс YOUthCAN ладзіўся ў межах праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Арганізатары курса плануюць паўтарыць яго яшчэ раз у пачатку 2021 года, але спадзяюцца зрабіць гэта ў офлайн фармаце.

Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў іншых мерапрыемствах праграмы можна ў нашых групах у Фэйсбуку і Інстаграме:
https://www.facebook.com/groups/540293086589015/

https://instagram.com/hrodnayouthhub?igshid=q8jl7858bt05

 

08 Чэрвеня 2020 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Актывісткі руху «Маці 328» пачнуць галадоўку, каб сустрэцца з Лукашэнкам
    Актывісткі руху «Маці 328» падрыхтавалі адкрыты зварот да «усіх структураў улады Рэспублікі Беларусь», дзе абяцаюць распачаць галадоўку ад 16 ліпеня, піша Белсат. Зварот падпісалі прадстаўніцы руху Ала Берналь і Алена Кузьміна. У заяве адзначаецца, што ўлады прынялі нязначныя змены ў антынаркатычнае заканадаўства, а пытанне памілавання асуджаных паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу «дагэтуль павісла ў паветры». Таксама застаецца праблема […]
  • «Ішоў па торт – прыйшоў на Валадарскага». Палітвязні з Гродна вярнуліся дадому
    «Яны самі стварылі гэтую сітуацыю на роўным месцы, яе магло і не быць. Я проста б пайшоў дадому і ўсё», – кажа гродзенец Уладзімір Навумік пасля 42 дзён зняволення. Яго, як і Васіля Баброўскага, 9 ліпеня выпусцілі з мінскага СІЗА №1. Ім змянілі меру стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе. Гродзенцаў затрымалі […]
  • Двух гродзенцаў, затрыманых з Ціханоўскім, выпусцілі на волю
    Фігурантаў «справы Ціханоўскага» Васіля Баброўскага і Уладзіміра Навуміка 9 ліпеня выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта паведамілі праваабаронцы і жонка Уладзіміра Навуміка. Гродзенцаў затрымалі разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 29 траўня на Савецкай плошчы падчас пікету па зборы подпісаў. Яны застаюцца абвінавачанымі па ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць […]
  • У Беларусі пацвердзілі 64 411 выпадкаў каранавіруса. Аналітыкі: Прыкладна чвэрць беларусаў лічаць, што перахварэлі
    Па стане на 9 ліпеня каранавірусам заразіліся 64 411 беларусаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 53 609 пацыентаў, 499 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі. За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 187 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных зьвестак, памерлі 6 чалавек, 755 пацыентаў выпісалі. За перыяд распаўсюджвання коронавируса ў Беларусі правялі 1 099 571 тэст. […]
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"