“У Гродна я вярнулася перапоўненая пазітыўнай энергіяй” – ЕВС-валанцёры пасля трэнінгу

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
“У Гродна я вярнулася перапоўненая пазітыўнай энергіяй” – ЕВС-валанцёры пасля трэнінгу

Эвеліна і Аксель, валанцёры ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, правялі амаль тыдзень на трэнінгу ў Слаўскім ва Украіне і цяпер дзеляцца сваімі ўражаннямі.

Эвеліна:

“Прайшоў ужо месяц ад майго прыезду ў Беларусь і пачатку валанцёрства ў “Цэнтры “Трэці сектар”. Гродна павольна перастае з’яўляцца для мяне terra incognita і становіцца “маім горадам”. Гуляючы па горадзе, усміхаюся і прывітаю знаёмых вулічных прадаўцоў сувеніраў, усё найрадзей губляюся ў лабірынтах гарадзенскіх вуліц і завулкаў. Таму я пачала сумаваць за горадам і яго атмасферай яшчэ перад тым, як паехаць на тыдзень ва Украіну.

На апошні тыдзень верасня быў запланаваны трэнінг для валанцёраў, якія працуюць у Беларусі, Украіне і Малдове. Трэнінг праходзіў у гарадку Слаўскае ў заходняй Украіне. Мы сабралі заплечнікі і паехалі з Акселем у дарогу – напачатку да Баранавіч і Львова, потым у Слаўскае ў Карпатах. На месца мы прыехалі стомленыя, але шчаслівыя – у цягніку мы паспелі пазнаёміцца ўжо з некаторымі валанцёрамі, а перад намі расцягваўся від на маляўнічыя горы. Першы вечар мы адпачывалі пасля падарожжа і знаёміліся з людзьмі з Бельгіі, Фінляндыі, Францыі, Галандыі, Ірландыі, Славакіі, Румыніі і Вялікабрытаніі. Ва Украіне мы правялі сем дзён (пяць у Слаўскім і два дні ва Львове). Гэта быў час цікавых тэарэтычных лекцый, разнастайных практыкаванняў і натхняльных размоваў з удзельнікамі і арганізатарамі трэнінгу. Падчас трэнінгу мы маглі падзяліцца ўласным досведам валанцёрскай працы і распавесці  пра жыццё ў Беларусі, Украіне і Малдове.

У Гродна я вярнулася перапоўненая пазітыўнай энергіяй, з заплечнікам, поўным лісця з Карпатаў і каштанамі са Львова. З нецярпеннем чакаю наступнага трэнінгу і сустрэчы з новазнаёмымі валанцёрамі.”

Аксель:

“Мне пашчасціла атрымаць асалоду ад майго “On-arrival-трэнінгу”, які адбыўся ў Слаўскім, у асяроддзі вельмі прыгожых Карпацкіх пейзажаў.

Трэнінг працягваўся 5 дзён, і напрацягу гэтага часу мы пазнаёміліся і пасябравалі з іншымі валанцёрамі, атрымалі шмат інфармацыі пра праграму ЕВС, працавалі над нашымі персанальнымі праектамі. Таксама рабілі шмат сацыяльных гульняў і  практыкаванняў на пабудову каманды.

Мэта трэнінгу – забяспечыць валанцёраў падтрымкай, развіць іх пачуццё салідарнасці, актыўнага ўдзелу і стварыць сетку паміж валанцёрамі, а таксама падзяліцца меркаваннямі і досведам праз культурны абмен. У мяне была магчымасць параўнаць мой праект з праектамі іншых, запытаць савет.

Таксама я правёў два дні ва Львове. Гэта вельмі прыгожы і прывабны горад. Мяне здзівіла тое, як моцна ён мне спадабаўся. Стары горад выглядае як Прага, некаторыя будынкі нагадваюць Парыж ці Неапаль. Але атмасфера ва Львове ўнікальная. Гэтае месца варта наведаць.”

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Адсочваць чэргі на мяжы можна будзе праз мабільную прыладу
    Ініцыятарам праекта выступіў Дзяржаўны мытны камітэт. Праект ўжо адобраны Саветам міністраў, але дакладнай даты запуску пакуль не называюць, перадае TUT.BY. Падобная прылада ўжо ёсць у Беларусі, але інфармацыя ў ёй абнаўляецца па меры актыўнасці карыстальнікаў. Асаблівасць новага дадатка ў тым, што ў рэжыме рэальнага часу можна будзе даведацца пра чэргі на кожным пункце пропуску, працэдурах […]
  • Дзе спаў Баторый і што знайшлі археолагі: у Гродне чарговы раз абмеркавалі будучыню Старога замка
    Круглы стол, прысвечаны актуальным праблемам рэканструкцыі Старога замка, прайшоў у Гродне 15 кастрычніка. Нагода для сустрэчы спецыялістаў – набліжэнне да канца першай чаргі будаўніцтва на замку. Цяпер улады прыступаюць да стварэння дэтальнага праекта другой чаргі – уласна палаца Стэфана Баторыя. Яго праект таксама намаляваны Уладзімірам Бачковым, аднак будзе яшчэ ў дэталях прапрацаваны архітэктарамі і інжынерамі. Зачыняюць замак каб правесці даследаванні Улады прынцыпова адкрытыя ў справе […]
  • У Гродне адкрываецца бясплатная тэхна-выстава «Сусвет інтэрнэту»
    Упершыню ў Гродне пройдзе выстава «Сусвет інтэрнэту», на якой можна будзе «прагуляцца» па віртуальнай «планеце» і даведацца, як правільна паводзіць сябе ў інтэрнэце. Ролю экспанатаў будуць выконваць генератар надзейных пароляў, kinect-экраны для барацьбы з вірусамі, сэнсарная сцяна і інш. Першую экскурсію для дзяцей і СМІ правядзе Георгій Калдун. «Сусвет інтэрнэту» – гэта сумесны праект Міністэрства […]
  • У Гродне пачалі працы па пабудове вялікага кальца
    Вялікае кальцо вакол Гродна плануюць пабудаваць да 2030 года. Будаўніцтва разбіта на пяць этапаў. Першы з іх – рэканструкцыю былога чыгуначнага маста пад аўтамабільны з выхадам на М6 – ужо ўзялі ў працу, паведамляе «Гродзенская праўда». Цяпер адначасова працуюць над чатырма аб’ектамі пабудовы аб’язной дарогі. На трох з іх задзейнічаны ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №6 г. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY