У Гродне адзначылі юбілей сайта “Твой стыль”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Гродне адзначылі юбілей сайта “Твой стыль”

У самым пачатку сакавіка вядучаму гарадзенскаму беларускамоўнаму інфармацыйнаму выданню споўнілася 10 год. Адсвяткаваць юбілей сайта, які нядаўна змяніў сваю назву на hrodna.life, сабраліся яго цяперашнія і былыя рэдактары і аўтары.“Твой стыль” быў заснаваны ў пачатку 2007 г. на базе “Школы маладога журналіста”, якая дзейнічала пры ГА “Цэнтр “Трэці сектар” з 1997 г.

На той момант уладамі ўжо былі зачыненыя ўсе мясцовыя незалежныя выданні, у якіх праходзілі практыку навучэнцы Школы і таму ўзнікла ідэя стварыць часовы ўласны інфармацыйны рэсурс як навучальную пляцоўку для маладых журналістаў.

Аднак яшчэ на этапе распрацоўкі дызайна сайта было прынята рашэнне, што выданне будзе таксама імкнуцца забяспечваць гарадзенцаў аператыўнай і важнай для іх інфармацыяй.

Назва выдання мела падкрэсліць, што сайт з’яўляецца месцам, дзе маладыя журналісты могуць самарэалізавацца, знайсці “свой стыль” у прафесіі. У якасці слогана рэдакцыі былі абраныя словы “Гародня і свет вачыма гарадзенцаў”.

У хуткім часе ў дадатак да сайта “Твой стыль” было створанае і інтэрнэт-радыё “Твой стыль”, якое таксама дало старт у прафесію многім з вядомых сёння журналістаў.

На працягу ўсіх 10 год выданне няспынна развівалася, асвойвала новыя фарматы падачы матэрыялаў, пашырала сваю аўдыторыю. Праз яго прайшло каля 70 аўтараў, многія з якіх працуюць сёння ў іншых гарадзенскіх, нацыянальных і замежных выданнях.

 

У канцы 2016 г.  “Твой стыль” трансфармаваўся ў hrodna.life, каб яшчэ больш падкрэсліць свой фокус на мясцовых навінах.

Пры гэтым нязменнай засталася закладзеная яшчэ на старце “Твайго стылю” устаноўка на тое, каб  рыхтаваць уласныя, цікавыя менавіта гарадзенскаму чытачу матэрыялы.

Шчыра вінушем калектыў выдання з юбілеем і зычым яму шмат гадоў плённай працы і атрымання задавальнення ад яе!

Фота з юбілейнай сустрэчы Аляксандра Саенкі

13 Сакавіка 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Гродзеншчына стала самай забяспечанай вобласцю Беларусі. Але паказчыкі падаюць
    Узровень малазабяспечанасці ў Гродзенскай вобласці – 3,5% (35,9 парадку тысячы). Гэта лепшы паказчык сярод абласцей Беларусі. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, як паказчык малазабяспечанасці адрозніваецца па рэгіёнах. За рысай беднасці ў першым квартале знаходзілася 4,7% насельніцтва. Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы гэтых беларусаў недацягвалі да бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць былі ніжэйшыя за суму 250 рублёў. Вышэй за ўсё ўзровень […]
  • Шоперы з супрэматычным прынтам. Як гэта выглядае і хто іх шые
    Ліда Малчанава – швачка і канструктар адзення, а Лена Шымчык – дырэктарка аўтасэрвісу. Яны пазнаёміліся ў Гродзенскім дзіцячым хоспісе, калі прыйшлі сюды валанцёрамі. На мінулым тыдні разам з іншымі валанцёрамі яны шылі ахоўныя камбінезоны для медыкаў, а цяпер шыюць сумкі-шоперы для дабрачыннага праекта Hrodna.life у падтрымку хоспіса “Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць”. Замовіць шопер і ахоўную маску […]
  • У Гродне вайскоўцы ўпусцілі бульдозер. Як гэта адбылося?
    1 чэрвеня з трала ваенных упаў цяжкі вайсковы бульдозер. Гэта адбылося на вуліцы Горкага, насупраць рынку “Карона”, паведамляюць чытачы “АўтаГродна”. Трал вёз цяжкую тэхніку ў бок Гожскага палігона. Насупраць “Кароны” бульдозер па нейкіх прычынах апынуўся на асфальце, пашкодзіўшы і дарожнае пакрыццё, і бардзюры з газонам. Верагодна, ён з’ехаў з трала ў момант павароту з вуліцы […]
  • У Гродне затрымалі яшчэ двух удзельнікаў каманды Ціханоўскага
    Удзельнікаў праекту youtube-канала “Страна для жизни” Арцёма Сакава і Канстанціна Сярогіна затрымалі 31 траўня каля 11 вечара ў Гродне, паведамляюць праваабаронцы. Хлопцаў забралі супрацоўнікі на аўтамабілі з мінскімі нумарамі прама з кватэры, дзе яны знаходзіліся. Месцазнаходжанне і падставы затрымання Сакава і Сярогіна высвятляюцца. У мінскім ІЧУ сказалі, што яны ў Гродне, паведаміла праваабарончаму цэнтру “Вясна” […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY