У Гродне гасцявалі ўдзельнікі буйной медыяканферэнцыі “Crossing B/Orders”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Гродне гасцявалі ўдзельнікі буйной медыяканферэнцыі “Crossing B/Orders”

З 30 верасня па 2 кастрычніка ў нашым горадзе працавала адна з даследчых груп у рамках канферэнцыі, арганізаванай нямецкім журналісцкім аб’яднаннем “N-OST”. Журналісты з Літвы, Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі вывучалі тое, як блізкасць мяжы ўплывала на жыццё гараджан у розныя гістарычныя перыяды.

Карэспандэнты СМІ і журналісты-фрылансеры даследавалі розныя бакі жыцця жыхароў Гродна: дачыненні канфесій, нелегальны памежны гандаль, гістарыяграфія Вялікага княства Літоўскага, дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў, асабістыя гісторыі насельнікаў памежных вёсак.

Некалькі сустрэч гэтай групы адбылося ў офісе ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Паралельна аналагічныя даследчыя групы працавалі ў Літве, Малдове, Польшчы, Румыніі і Украіне.

З 3 па 6 кастрычніка каля 120 ўдзельнікаў груп, а таксама рэферэнты і госці сустракаюцца ў Львове ў рамках медыяканферэнцыі “Crossing B/Orders”. Гэта 9-е штогадовае мерапрыемства, якое арганізуе “N-OST” — аб’яднанне журналістаў, якія спецыялізуюцца на ўсходнееўрапейскай тэматыцы.

У канферэнцыі прыме ўдзел былы еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння Гюнтар Фархойган. Менавіта за час ягонай працы да Еўрапейскага саюза было далучана 10 краін. У гэтай жа подыюмнай дыскусіі чакаецца былы міністр замежных спраў Польшчы Дар’юш Расаці. Таксама сярод запрошаных экспертаў — украінскі пісьменнік Сяргей Жадан і нямецкі рэжысёр Якаб Пройс. Апошні прадставіць свой новы праект пра межы ЕС – “Borderlands”.

Паводле прэс-службы БАЖ

Фота Міхаіла Папкова

06 Кастрычніка 2013 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Ці гатовы гродзенцы сустрэць каронавірус? Hrodna.life правёў апытанку (відэа)
    Пасля паведамлення аб першым хворым на каронавірус на тэрыторыі Беларусі, 28 лютага, журналісты Hrodna.life вышлі на вуліцы горада з апытанкай. Ці  рыхтуюцца гараджане да магчымага распаўсюду захворвання?  Ці ведаюць людзі аб мерах перасцярогі? Ці можна купіць маскі ў  нашым горадзе? Адказы – у відэа. Чытай больш: Каронавірус у Літве, прэзідэнт на карантыне і заражэнне сабакі. […]
  • Фотафакт: Па Гродне шпацыраваў мужчына ў ахоўным касцюме
    Увечары 28 лютага ў цэнтры Гродна быў заўважаны мужчына ў ахоўным касцюме. Хто ён і навошта апрануў гэты касцюм – загадка. Ад каментароў хлопец адмовіўся. Мінакі з усмешкай сустракалі мужчыну, некаторыя падыходзілі і фатаграфаваліся. 28 лютага стала вядома аб пацверджаных выпадках каранавіруса ў Беларусі. Інфікаваным апынуўся іранскі студэнт, які прыбыў у Мінск самалётам з Баку. […]
  • Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу
    Доктар з Гродна Уладзімір Пруднікаў падзяліўся парадамі, як пазбегнуць каронавірусу. Расказваем, чаму пакуль не варта есці фасфуд, чаму маскі патрэбныя не ўсім, што рабіць, калі адчулі сябе дрэнна. І галоўнае – не панікуйце!  The post Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу appeared first on Hrodna.life.
  • Стала вядома, калі адкрыецца ГЦ “Kazzarma Mall”
    У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыецца ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. У праграме – выступленне духавога аркестра, раздача кветак, бясплатная ўпакоўка падарункаў, розыгрышы сертыфікатаў і мноства прыемных падарункаў. Святочная праграма адкрыцця пачнецца ў 12:00. У праграме мерапрыемства таксама інтэрактыўная праграма з наведвальнікамі і розыгрыш падарункаў. Для дзяцей – забаўляльная праграма з […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY