У Гродне працавала Школа плюралізма

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Гродне працавала Школа плюралізма

На працягу пяці дзён удзельнікі Школы вучыліся планаваць, праводзіць і ацэньваць адукацыйныя мерапрыемствы для розных мэтавых груп.

Удзел у трэнінгу бралі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і адукатары з Гродна, Мінска, Магілёва, Віцебска, Пінска.

На працягу некалькіх дзён адукатары абмяркоўвалі розныя аспекты трэнерскага майстэрства: як арганізаваць навучання на аснове досведу, як сканструяваць інтэрактыўныя заняткі, як вызначаць рэалістычныя мэты навучання, выбіраць эфектыўныя метады навучання, планаваць змест і г.д).

Асаблівы фокус быў зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне  каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека, недыскрымінацыя і гд.).

У час працы Школы ўдзельнікі распрацавалі і правялі 6 заняткаў, прысвечаных правам чалавека, жаночаму лідэрству, стэрэатыпам і стыгматызацыі, культурнай разнастайнасці і гд.

Падрабязней пра працу Школы можна наведацца на блогу праекта.

Школа плюралізма працавала ў Гродне 7-11 лістапада ў межах праекта PRodvizhenie-2018.

Да канца года ў межах праекта яшчэ адбудзецца Беларуска-нямецкі Форум Партнёрства (7-8 снежня, Брэст).

Тут будуць прадстаўленыя цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах.

Майстэрня будучыні дапаможа спланаваць сумесныя (у тым ліку беларуска-нямецкія) праекты, скіраваныя на ўмацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.

Падчас Форума таксама будуць арганізаваныя майстар-класы ад беларускіх і нямецкіх экспертаў на тэмы рэгіянальнага развіцця, сувязяў з грамадскасцю, нефармальнай адукацыі, прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў.

Праект PRodvizhenie-2018 сумесна ажыццяўляюць:

Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)

Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця

Coopforum International (Германія).

Праект «PRodvizhenie – PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

 

12 Лістапада 2018 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне з’явілася лялька-мулатка, якая “запальвае” сваімі танцамі
    Яркае відэа роставай лялькі-мулаткі каля гродзенскага драмтэатра з’явілася ў інтэрнэце 18 мая. Ідэя такога вобраза і танца належыць гродзенскаму калектыву “Лайт_Mix”. «Ідэя касцюма роставай лялькі не новая. Нашу “запальнічку” ўжо ацанілі многія ў Гродне. Касцюм быў пашыты за мяжой на заказ. Мы прадумалі кожную дэталь ад колеру тканіны да памеру страз. Цяпер вось такім чынам […]
  • У Гродне часова закрыюць рух на вуліцы Дзяржынскага. Як паедзе транспарт
    З 5.30 25 мая да 0.40 27 мая будзе часова забаронены рух транспартных сродкаў па вул. Дзяржынскага, на ўчастку ад скрыжавання з вул. Курчатава да дома №98 па вул. Дзяржынскага ў Гродне. Зменяцца маршруты гарадскіх аўтобусаў і тралейбусаў, піша grodnonews.by. Аўтобусы – маршрут №16 «Вішнявец – вуліца Белыя Росы» будзе курсіраваць у прамым напрамку: Вішнявец […]
  • Колькі аварый з удзелам веласіпедыстаў адбылося ў Гродне
    У Гродзенскай вобласці зніжаецца колькасць аварый, звязаных з наездамі аўтамабіляў на веласіпедыстаў. У 2018 годзе з 1 красавіка па 16 мая адбылося чатыры ДТЗ з удзелам велатранспарта, у якіх адзін чалавек загінуў і тры параненыя. За аналагічны перыяд 2019 года такіх здарэнняў ДАІ не ўстаноўлена. З 20 па 25 мая ў вобласці правядуць комплекс мерапрыемстваў […]
  • Сутыкненне ў Ваўкавыскім раёне і перакульванне ў Іўеўскім. Два чалавекі шпіталізаваны
    Учора каля васьмі гадзін вечара ў Іўеўскім раёне адбылося перакульванне. А ў Ваўкавыскім раёне адбылося сутыкненне, паведамляе ДАІ Гродна. 19 мая каля васьмі гадзін вечара ў Іўеўскім раёне адбылося перакульванне. У дзяжурную частку ДАІ паступіла паведамленне ад фельчара хуткай дапамогі аб тым, што паблізу А.Г. Эйгерды адбылося ДТЗ, дзе маецца пацярпелы. Кіроўца 1975 года нараджэння […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY