У Гродне прайшоў трэці паэтычны слэм

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Гродне прайшоў трэці паэтычны слэм

15 сакавіка ў антыкавярні “Жывы час” адбылося трэцяе спаборніцтва гарадзенскіх паэтаў. На гэты раз у слэме было шмат новаўвядзенняў, а ўдзельнічалі толькі маладыя паэты. Аказалася, што можна было нават не заяўляцца на бітву загадзя. Два ўдзельнікі прыйшлі ў антыкавярню і толькі на месцы вырашылі, што будуць удзельнічаць і паспрабуюць свае паэтычныя сілы.

Гарадзенскі паэтычны слэм

Удзел у слэме бралі восем паэтаў. Сярод іх былі і добра знаёмыя: Антон Янкоўскі (ён прысутнічаў у якасці і вядучага, і ўдзельніка), Ганна Аўчыннікава – пераможца другога слэму, Дзяніс Жыгавец, Ганна Ліпчанская, якая мінулым разам выступала на “разагрэве”, ды Артур Камароўскі, што выступаў на самым першым слэме. Новыя твары: Антось Арцюк, Дзмітрый Станкевіч і Яўген Юха.

Пераможцай трэцяга гарадзенскага паэтычнага слэмы стала Ганна Ліпчанская (на здымку ніжэй).

Гарадзенскі паэтычны слэм

Арганізатар слэмаў у Гродне – ГА “Цэнтр “Трэці сектар” пры падтрымцы культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Вялікі фотарэпартаж са слэма глядзіце на сайце “Твой стыль”.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • На камбінаце ў Гарадзеі абмяркоўваюць: з самалёта, які развярнулі над Польшчай, знялі іх дырэктара
    Тое, што дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч затрыманы, жыхары пасёлка Гарадзея абмяркоўваюць каля крамы: «Талковы мужык, падняў завод, пры ім людзі сталі жыць». Па словах мясцовых, у суботу на камбінаце быў ператрус, кабінет кіраўніка нібыта апячатаны. Крыніца TUT.BY кажа, што менавіта дырэктара камбіната здымалі з таго самага самалёта, які развярнулі над Польшчай і вярнулі ў […]
  • «Не хацеў падымаць паніку». Што вядома пра інцыдэнт на самалёце, з якога знялі пасажыраў
    Самалёт па маршруце Мінск – Мюнхен 24 студзеня развярнулі на падлёце да Вроцлава і пасадзілі ў Гродне. З борта лайнера знялі як мінімум шэсць чалавек. TUT.BY сабраў інфармацыю, якая вядомая пра гэты інцыдэнт на дадзены момант. Дык колькі чалавек знялі з самалёта? Як паведамляюць пасажыры гэтага рэйса, з борта знялі ад 6 да 8 чалавек. […]
  • Лідская міліцыя: двух людзей пакараюць за жорсткае абыходжанне з жывёламі ў забойным цэху
    Супрацоўнікі міліцыі завяршылі праверку па факце, які здарыўся ў Лідзе на тэрыторыі цэха па забою свіней і буйной рагатай жывёлы, што належыць Лідскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Як распавёў «Лiдскай газеце» начальнік Лідскага РАУС Дзмітрый Уляшка, па яе выніках у дачыненні да дзвюх асоб складзены пратакол па артыкуле 15.54 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Жорсткае абыходжанне з […]
  • Дом-свечку на месцы “Молочного мира” на Гарнавых панізяць і перанясуць бліжэй філармоніі
    На месцы былой фабрыкі марожанага на вуліцы Гарнавых планавалі пабудаваць гмах на 20 паверхаў з жылой і грамадскай часткай. Але цяпер праект можа змяніцца. Аб планах забудаваць тэрыторыю былой вытворчасці “Молочный мир” паведаміў летам 2018 года. Раней там планавалася пабудаваць 4-9 павярховыя будынкі, але фабрыка прапанавала ўзвесці элітнае жыллё з падземнай паркоўкай, панарамным ліфтам і […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY