У Гродне пройдуць адкрытыя лекцыі па гісторыі і тэорыі сучаснага мастацтва

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Гродне пройдуць адкрытыя лекцыі па гісторыі і тэорыі сучаснага мастацтва

“Сэзан versus Дзюшан / сучаснае мастацтва versus contemporary art: увядзенне ў гісторыю і тэорыю выяўленчага мастацтва ХХ-ХХI стагоддзяў” – пад такой назвай 24-26 красавіка ў галерэі “Крыга” пройдуць лекцыі мастацтвазнаўцы Алы Вайсбанд.

24 красавіка, 18:30.

Асноўныя напрамкі мастацтва ХХ-ХХI стагоддзяў. Кароткі агляд. Лекцыя будзе праілюстравана дакументальнымі фільмамі.

25 красавіка,  18:30.

Па шляху Дзюшана: дэструкцыя класічнага панятку мастацтва ў арт-практыках ХХ-ХХI стагоддзяў. Паказ і абмеркаванне дакументальнага фільма “Сіндзі Шэрман”  (Sabine Willkop / SWR arte, 2008).

26 красавіка, 18:30.

Па шляху Сэзана: трансфармацыя класічнага панятку мастацтва ў ХХ-ХХI стагоддзях. Паказ дакументальнага фільма “Алафур Эліасан”. (Jan Schmidt-Garre / 3 Sat / ZDF / pars media, 2008).

Лекцыі будзе чытаць Ала Вайсбанд – мастацтвазнаўца, музыказнаўца, філосаф, перакладчык, кіраўнік праекта “На шляху да сучаснага музея”. Усе лекцыі адбудуцца ў мастацкай галерэі “Крыга” (Гродна, вул. Савецкая, 3-11).  

afisha_hrodna

Мерапрыемствы арганізаваны ў рамках праекта “На шляху да сучаснага музея-5: рэгіянальнае вымярэнне”. Праект мае на мэце садзейнічаць папулярызацыі творчасці мастакоў з рэгіёнаў Беларусі і яго інтэграцыі ў еўрапейскі мастацкі кантэкст. Акрамя лекцый праект уключае наступныя кампаненты:

1. Лекцыі беларускага мастака з Дзюсельдорфа Андрэя Дурэйкі пра тэндэнцыі ў сучасным мастацтве Беларусі і ў беларускім мастацтве за мяжой (другая палова траўня 2014 г.)

2. Творчыя сустрэчы з мастакамі з Брэста, Віцебска, Гродна (кастрычнік – снежань 2014 г.)

3. Майстар-класы для мадэратараў у гэтых гарадах (травень-верасень 2014 г.)

4. Конкурс маладых арт-крытыкаў, арт-журналістаў і мадэратараў у трох намінацыях:

– лепшы мадэратар творчых сустрэч з рэгіёнаў Беларусі (кастрычнік-снежань 2014 г.)

– лепшы партрэтны артыкул пра мастака з рэгіёнаў Беларусі, апублікаваны ў беларускім СМІ (травень-снежань 2014 г.)

– лепшы апублікаваны артыкул пра падзею ў рэгіёнах, звязаную з актуальным беларускім мастацтвам (красавік-снежань 2014 г.)

Красавіцкая лекцыі Алы Вайсбанд з’яўляюцца своеасаблівымі ўводзінамі ў праект. Іх галоўная задача – прадставіць агульную панараму развіцця выяўленчага мастацтва ў ХХ і ХХІ стагоддзях і тым самым падрыхтаваць глебу для ўспрыняцца работ беларускіх мастакоў, якія будуць прадстаўленыя ў рамках праекта. Лекцыі разлічаны як на шырокага гледача, так і на прафесіяналаў. Мерапрыемствы прадставяць не толькі багаты факталагічны матэрыял, але і закрануць шэраг тэарытычных праблем, што тычацца сучаснага мастацтва.

Лекцыі грунтуюцца на нямецкамоўных крыніцах, практычна не дасяжных для беларускага чытача.

Дадатковая інфармацыя: e.grenzenlos@gmail.com  

Арганізатары мерапрыемстваў – Праект “На шляху да сучаснага музея”, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

16 Красавіка 2014 | Няма каментароў | Пазнакі: , ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Ці гатовы гродзенцы сустрэць каронавірус? Hrodna.life правёў апытанку (відэа)
    Пасля паведамлення аб першым хворым на каронавірус на тэрыторыі Беларусі, 28 лютага, журналісты Hrodna.life вышлі на вуліцы горада з апытанкай. Ці  рыхтуюцца гараджане да магчымага распаўсюду захворвання?  Ці ведаюць людзі аб мерах перасцярогі? Ці можна купіць маскі ў  нашым горадзе? Адказы – у відэа. Чытай больш: Каронавірус у Літве, прэзідэнт на карантыне і заражэнне сабакі. […]
  • Фотафакт: Па Гродне шпацыраваў мужчына ў ахоўным касцюме
    Увечары 28 лютага ў цэнтры Гродна быў заўважаны мужчына ў ахоўным касцюме. Хто ён і навошта апрануў гэты касцюм – загадка. Ад каментароў хлопец адмовіўся. Мінакі з усмешкай сустракалі мужчыну, некаторыя падыходзілі і фатаграфаваліся. 28 лютага стала вядома аб пацверджаных выпадках каранавіруса ў Беларусі. Інфікаваным апынуўся іранскі студэнт, які прыбыў у Мінск самалётам з Баку. […]
  • Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу
    Доктар з Гродна Уладзімір Пруднікаў падзяліўся парадамі, як пазбегнуць каронавірусу. Расказваем, чаму пакуль не варта есці фасфуд, чаму маскі патрэбныя не ўсім, што рабіць, калі адчулі сябе дрэнна. І галоўнае – не панікуйце!  The post Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу appeared first on Hrodna.life.
  • Стала вядома, калі адкрыецца ГЦ “Kazzarma Mall”
    У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыецца ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. У праграме – выступленне духавога аркестра, раздача кветак, бясплатная ўпакоўка падарункаў, розыгрышы сертыфікатаў і мноства прыемных падарункаў. Святочная праграма адкрыцця пачнецца ў 12:00. У праграме мерапрыемства таксама інтэрактыўная праграма з наведвальнікамі і розыгрыш падарункаў. Для дзяцей – забаўляльная праграма з […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY