У Львове скончыўся першы этап Школы медыяменеджмента. Працяг у Гродне

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Львове скончыўся першы этап Школы медыяменеджмента. Працяг у Гродне

Шаснадцаць менеджэраў беларускіх медыя з розных рэгіёнаў краіны распачалі навучанне ў другім наборы Школы медыяменеджмента, адным з арганізатараў якой з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

Мэтай гэтай амбітнай праграмы з’яўляецца паляпшэнне эфектыўнасці працы беларускіх медыяў (найперш рэгіянальных) праз павышэнне кваліфікацыі заснавальнікаў, галоўных рэдактароў, намеснікаў рэдактароў і іншых менеджэраў гэтых выданняў у галіне стратэгічнага кіравання, кіравання кантэнтам, манетызацыі і працы з камандай.

Удзельнікі, трэнеры і арганізатары другога набору Школы медыяменеджмента

Праграма Школы складаецца з чатырох трэнінгаў і дыстанцыйнай працы паміж імі. У якасці трэнераў у Школе выкладаюць дасведчаныя эксперты-практыкі з Беларусі, Украіны і Славакіі.

Галоўная трэнерка Школы Таццяна Рэпкава (Славакія)

Першы трэнінг, прысвечаны стратэгічным аспектам развіцця медыяў, адбыўся на базе Магістарскай праграмы па медыякамунікацыях, якая дзейнічае пры Украінскім Каталіцкім Універсітэце (УКУ) у Львове.

Разам з Таццянай Рэпкавай трэнінг у Львове праводзіў намеснік дырэктара інфармацыйнага агенцтва БЕЛАПАН Андрэй Аляксандраў

Удзельнікі трэнінга пазнаёміліся з рознымі бізнес-мадэлямі развіцця медыяў, папрактыкаваліся ў фармуляванні місій і задач медыяпраектаў, аналізе моцных і слабых бакоў, магчымасцяў і пагрозаў для сваіх праектаў, вызначэнні паказчыкаў эфектыўнасці іх працы.

Удзельнікі Школы аб’яднаныя ў чатыры праектныя каманды, кожная з якіх да сканчэння Школы распрацуе канцэпцыю ўласнага медыяпрадукта

Разынкай першага трэнінга сталі вечаровыя сустрэчы з вядомымі ўкраінскімі медыяэкспертамі Раманам Зайцам і Яраславам Ведмедзем, якія распавялі пра сітуацыі на ўкраінскім медыярынку, а таксама пра тэндэнцыі развіцця новых медыяў.

Наступны трэнінг Школы распачнецца ў сярэдзіне кастрычніка ў Гродне і будзе прысвечаны кіраванню кантэнтам.

Да канца года ў Гродне адбудуцца яшчэ два трэнінгі Школы.

Праца другога набора скончыцца выпускной сустрэчай, запланаванай на сярэдзіну студзеня наступнага года.

Выпускнікамі першага набору ў чэрвені бягучага году Школы сталі 14 рэдактароў і намеснікаў рэдактароў медыярэсурсаў з розных рэгіёнаў краіны.

У арганізацыі працы Школы медыяменеджмента ў Беларусі бяруць таксама ўдзел прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёханэса Рау.

У матэрыяле выкарыстаныя фота Валерыя Юдзіна і Варвары Злобінай

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Незаконны прызыў». Гродзенец патрабуе кампенсацыю за паўгода ў войску
    У 22-гадовага Мікіты Балоціна з Гродна язва дванаццаціперснай кішкі. З такім захворваннем ён паводле закону ў мірны час “не прыдатны”. Аднак малады чалавек праслужыў у арміі паўгода, перш чым яго камісавалі. Цяпер ён збіраецца вярнуць сабе страчаныя, як ён лічыць, за гэты час 10 000 рублёў, пішуць naviny.by. «Збірайся ў армію. Папрацуеш потым» У мінулым годзе […]
  • Жывёлы шукаюць дом: два сабакі і кот, якія могуць стаць вашымі сябрамі
    Разам з зоаабарончай арганізацыяй “Адданыя сэрца” пачынаем публікаваць фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар? Цэзар шукае дом Хлопец сярэдняга памеру, малады (яшчэ няма двух гадоў) і гуллівы. Выдатна ладзіць з сабакамі. Да людзей недаверлівы, яго давер яшчэ трэба заслужыць. Гэта і […]
  • Веламарафон “Суседзі-2019” стартаваў на Аўгустоўскім канале пад Гродна
    На шлюзе “Дамброўка” 20 ліпеня стартаваў 9-ы веламарафон “Суседзі”. У гэтым годзе на выбар удзельнікаў былі чатыры дыстанцыі – на адну больш, чым у мінулыя гады. На марафон зарэгістравалася амаль 1000 удзельнікаў. Сярод іх каля 90 замежнікаў. Акрамя звыклых літоўцаў і палякаў, прыехаў і веласіпедыст з Будапешта. Але як заўсёды лідзіруюць беларусы – іх сярод […]
  • Гродзенцы адолелі першы этап велатура вакол Балтыкі
    Прадстаўнікі “ВелаГродна” разам з літоўскім клубам LKA 19 ліпеня пераадолелі першыя 1000 км па Балтыйскім узбярэжжы. Спыніліся каля мяжы з Германіяй. Стартавалі велааматары 6 ліпеня ў цэнтры Вільні ў Дзень дзяржаўнасці Літвы. Стартавала 37 чалавек, сярод іх 4 гродзенца. 19 ліпеня група пераадолела першы этап у Свінауйсце [горад у Заходне-Паморскім ваяводстве Польшчы – рэд.]. «Пераадолелі […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY