У Магілёве працавала Школа PR і медыякампетэнцый. Працяг у Віцебску!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Магілёве працавала Школа PR і медыякампетэнцый. Працяг у Віцебску!

Спланаваць мэты працы з грамадскасцю, вызначыць асноўныя мэтавыя аўдыторыі, навучыцца складаць ключавыя паведамленні, працаваць з журналістамі, больш эфектыўна выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі. Усяму гэтаму навучаліся ўдзельнікі Школы, якія прыехалі ў Магілёў з розных рэгіёнаў краіны.

Першы дзень Школы быў прысвечаны канцэптуальным асновам планавання сувязяў з грамадскасцю.

Вітаўт Руднік (ГА “Цэнтр “Трэці сектар”) і Лана Руднік (“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”) дапамагалі ўдзельнікам Школы разабрацца з тым, што такое PR, якія кампетэнцыі неабходныя людзям, якія хочаць больш эфектыўна працаваць у гэтай сферы, з якіх этапаў складаецца праца па арганізацыі сувязяў з грамадскасцю.

Аксана Кузіна (“Прастора”, Віцебск) падзяліся сваімі досведам і ведамі па арганізацыі працы з журналістамі. Што пісаць і што не варта пісаць у прэс-рэлізе, як лаканічна данесці асноўную ідэю свайго паведамлення да журналістаў, на што звяртаць увагу ў час інтэрв’ю – гэта толькі невялікая частка блока, прысвечанага працы са СМІ.

Дзяніс Васількоў (Цэнтр “Кола”, Магілёў) распавёў пра сучасныя трэнды і асаблівасці выкарыстання актывістамі НГА розных сацыяльных сетак, распрацоўку кантэнт-планаў працы на розных платформах, а таксама пра тое, чаму грамадскім актывістам варта займацца стрымінгам, падкастамі і стварэннем мультымедыйных гісторый.

Школа PR і медыякампетэнцый працуе ў межах праграмы PRodvizenie-2019.

Праграму PRodvizhenie-2019 сумесна рэалізуюць:

«PRodvizhenie-2019: PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

Больш падрабязную інфармацыю пра змест PRodvizhenie-2019, можна атрымаць на яе вэб-старонцы.

Глядзіце таксама блог праграмы.

 

15 Верасня 2019 | Няма каментароў | Пазнакі: , ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Майстар-клас “Сінічка з воўны”
    Распачаць ці папоўніць калекцыю птушак з воўны можна будзе на МАЙСТАР-КЛАСЕ “СІНІЧКА”, што пройдзе ў краме Лёля 25 СТУДЗЕНЯ ⠀ Мк па сухім валянні разлічаны на дарослых і дзетак з 10 год, але майстрыца КАЦЯРЫНА НЕЎГЕНЬ будзе радая сустрэцца і з больш юнымі ўдзельніцамі, што ўжо стала наведваюць яе майстар-класы пачатак а 15 гадзіне кошт […]
  • Інтэрактыўны спектакль “Прынцэса і Базылішак”
    Святы не заканчваюцца! Рэжысёр, драматург, актор Васіль Дранько-Майсюк едзе ў Гродна з новым спектаклем для дзетак – “Прынцэса і Базылішак”. Запрашаем у нядзелю 26 студзеня а 12.00 у Цэнтр гарадскога жыцця. Мы ў самым цэнтры Гродна, на Кірава,3. The post Інтэрактыўны спектакль “Прынцэса і Базылішак” appeared first on Hrodna.life.
  • «Пеця, у цябе нічога не атрымаецца». «Ток» з Клюевым пра ЛСП, каханне і Расію
    Учора мы ведалі Пятра Клюева як лірычнага выканаўцу, што спявае «Асцярожна, лістапад» на словы Бураўкіна, піша Наша Ніна.  Сёння — як музыку суперпапулярнага беларускага рэп-гурта ЛСП, чые кліпы збіраюць дзясяткі мільёнаў праглядаў на ютубе. У культавай «Манеткі», дарэчы, ужо 44 мільёны. За апошнія гады Пётр здабыў славу гулякі і лавеласа, але ў «Току» музыка распавядае […]
  • Суд у Гродне: У знак пратэсту актывіст прыкаваў сябе ланцугом. Прыйшлося выклікаць МНС, хуткую і АМАП
    Мясцовы актывіст, арганізатар акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй Мікалай Салянік  21 студзеня  абскарджваў рашэнне Кастрычніцкага суда Гродна ў абласным судзе. Раённы суд прызначыў Саляніку  45 базавых велічынь штрафу. Вышэйшая інстанцыя пакінула без зменаў ранейшае рашэнне. Але яшчэ да прысуду Салянік прыкаваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі ў залі суда і адмовіўся пакідаць памяшканне. Мікалая Саляніка судзілі 23 снежня за […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY