У Мінску адбудзецца Форум годнага даўгалецця

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Мінску адбудзецца Форум годнага даўгалецця

Форум пройдзе 1-2 кастрычніка і збярэ каля 150 ўдзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі і шэрагу іншых краін. Арганізатарам імпрэзы з’яўляецца кааліцыя “За годнае даўгалецце”.

«Абмеркаваць ключавыя дзеянні, якія дапамогуць беларусам жыць і старэць годна, палепшыць супрацу паміж дзяржаўнымі, грамадскімі, акадэмічнымі, камерцыйнымі арганізацыямі, якія дбаюць пра якасць жыцця людзей розных пакаленняў, пра дыялог паміж пакаленнямі – менавіта гэта з’яўляецца галоўнымі мэтамі Форума», – кажа каардынатар кааліцыі Вітаўт Руднік.

На форуме будзе прэзентаваны міжнародны досвед дзейнасці па забеспячэнні годнага даўгалецця, а таксама будуць прэзентаваныя асноўныя палажэнні Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце – 2030”, якая зараз распрацоўваецца ўрадам краіны.

Удзельнікі Форума пазнаёмяцца з вынікамі даследаванняў, прысвечаных патрэбам сталых людзей, а таксама вобразу сталага чалавека ў грамадстве.

Па дадзеных навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі, у Беларусі сфарміраваўся стабільны трэнд на ўстойлівае і інтэнсіўнае старенне насельніцтва. За апошнія 10 год насельніцтва краіны ва ўзросце болей за 60 год павялічылася на 29%.

«Сталыя беларусы маюць патрэбу не толькі ў добрай пенсіі ды даступнай медыцыне. Многім з тых, каму сёння 55+, даводзіцца змагацца з пачуццём адзіноты (з-за страты блізкіх, ад’езду дзяцей, разрыву кантактаў з былымі калегамі па працы), з гвалтам з боку блізкага атачэння, стэрэатыпным успрыняццём старасці з боку грамадства. Вялікая колькасць сталых людзей хацела б развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучаным грамадстве ўменні, быць запатрабаванымі іншымі людзьмі, але магчымасцей для гэтага ў краіне ўсё яшчэ недастаткова», – кажа Вітаўт Руднік.

Кааліцыя “За годнае даўгалецце” была створаная ў лістападзе 2018 года. Удзел у яе працы бяруць прадстаўнікі 8 некамерцыйных арганізацый, трох універсітэтаў трэцяга веку, а таксама шэраг экспертаў, якія займаюцца рознымі накірункамі працы па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей і забеспячэння роўных магчымасцяў для людзей усіх узростаў.

Сябры кааліцыі бралі актыўны ўдзел у распрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце – 2030”, арганізавалі ў чэрвені бягучага года першую беларускую Акадэмію Лідэраў Залатога Веку, ствараюць зараз інтэрактыўную мапу арганізацый, якія працуюць на карысць сталых людзей.

Падрабязней пра Кааліцыю можна даведацца тут http://coalition-aging.by/

Удзел у Форуме годнага даўгалецця возьме каля 150 чалавек з Беларусі, Германіі, Аўстрыі, Расіі, Казахстану, Кыргызстану, Украіны. Гэта прадстаўнікі дзяржаўных, грамадскіх, камерцыйных і акадэмічных арганізацый, эксперты ў галіне старэння насельніцтва, актыўныя сталыя людзі.

Арганізатары Форума:

Партнёры Форума:

Форум ладзіцца пры падтрымцы:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Вытокі натхнення
    Ад 3 да 22 сакавіка пройдзе выстава майстроў народнай творчасці і майстакоў “Вытокі натхнення”. Урачыстае адкрыццё пройдзе 3 сакавіка ў 17:30 Разьба па дрэве, вышыўка, кераміка, кавальства, жывапіс i шмат іншых накірункаў мастацтва прадстаўлены на выставе “Вытокі натхнення” Народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і майстакоў ”Гарадзенскі каларыт”. З натхненнем і майстэрствам ў выставе прынялі […]
  • Галерэя аднаго дня: маладыя мастакі выставіліся ў пустой кватэры ў цэнтры Гродна
    У пачатку 2020 года бацькі гродзенскай мастачкі Эміліі Кервяк купілі кватэру ў цэнтры Гродна. Да таго, як зрабіць там рамонт, яны дазволілі творчай моладзі выставіць або стварыць там свае працы. Кватэра ператварылася на суткі ў нефармальную галерэю. Ніякай цэнзуры і рамак: хто хоча, той і выстаўляецца, кажуць арганізатары. Выстава маладых мастакоў адкрылася 22 лютага ў […]
  • Па крэдытах КБМ і “Гродзенскага шклозавода” заплацяць з бюджэта краіны
    Беларускі ўрад дазволіў тром беларускім цэментным заводам перакласці працэнты па сваіх крэдытах у 2020 годзе на рэспубліканскі бюджэт, піша euroradio.fm. Адпаведная пастанова Саўміна тычыцца “Беларускага цэментнага завода”, “Крычаўцэментнашыфера” і “Краснасельскбудматэрыялаў”, а таксама “Гродзенскага шклозавода”. Дзяржава будзе выплачваць працэнты па крэдытах цэментных заводаў у беларускіх рублях 3 у памеры стаўкі па крэдыце, але не больш за […]
  • Як паддашша стала «пасткай» для 88-гадовай бабулі і не толькі
    Тры кватэры на паддашшы дамка 1926-га году пабудовы ў Гродне ўлады не спяшаюцца ані рассяляць, ані рэмантаваць. Людзі засялілі страху пасля вайны – часова. Так і жывуць дагэтуль, піша belsat.eu. Дамок на вуліцы Шчаснага, 6 у Горадні мала адрозніваецца ад суседніх. Звычайны стары будынак, які некалі будаваўся для адной сям’і. Хто б мог падумаць, што […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY