У Мінску адбудзецца Форум медыяменеджмента і ІТ

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Мінску адбудзецца Форум медыяменеджмента і ІТ

Удзел у арганізацыі імпрэзы, якая пройдзе 25-27 кастрычніка, бяруць і сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.

На працягу трох дзён удзельнікі Форума будуць абмяркоўваць актуальныя пытанні, звязаныя з развіццём медыяменеджмента: спосабы манетызацыі кантэнта, выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, праца з людзьмі ў камандзе, кіраванне якасным кантэнтам і гд.

Арганізатары Форума сабралі якасны склад экспертаў з розных краін, якія правядуць свае прэзентацыі і майстар-класы.

Медыяменеджмент & IT форум арганізаваны Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Ёханэса Раў у партнёрстве з Акадэміяй Deutsche Welle, Беларускай асацыяцыяй журналістаў, установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, і Даследчым цэнтрам EAST пры ўдзеле “Цэнтра інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў” Трэці Сектар”.

Папярэдні Форум медыяменеджмента таксама праходзіў у Мінску з удзелам ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

11 Кастрычніка 2018 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Мая Гародня”. Адкрылася выстава Наталлі Дораш пра штодзённае жыццё 70-х
    Здымкі 1970-1979 гадоў можна пабачыць у “Цэнтры гарадскога жыцця” – там 13 лістапада адкрылася фотавыстава Наталлі Дораш “Мая Гародня”. На вернісажы старэйшыя гродзенцы настальгіравалі, угадвалі месцы і казалі, што частка той даўняй атмасферы яшчэ засталася ў горадзе. На выставу трапілі самыя раннія здымкі Наталлі Дораш, калі яна толькі зацікавілася фатаграфіяй. 45 гадоў таму ад бацькі […]
  • Гродзенец, якога будуць судзіць за экстрэмізм і нацызм ў сацсетках: “Я ў шоку”
    Міліцыя склала два пратаколы на гродзенца, якога падазраюць у распаўсюдзе нацысцкіх сімвалаў і матэрыялаў з «экстрэмісцкага» спісу ў сацсетках. Сам мужчына абураны і настойвае: пасты, наадварот, асуджалі і высмейвалі фашысцкую ідэалогію, піша TUT.BY. Нагадаем, 5 лістапада міліцыя склала на Аляксандра Горбача два пратаколы – за нацысцкую сімволіку і экстрэмісцкую інфармацыю на яго старонцы ва «Вконтакте». Пагражае […]
  • Маці асуджаных паводле наркатычных артыкулаў гатовыя аднавіць галадоўку
    Прадстаўніцы руху «Маці-328», які аб’ядноўвае сваякоў тых, хто трапіў за краты паводле арт. 328 Крымінальнага кодэксу (незаконны абарот наркотыкаў), працягваюць настойвайць на асабістай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і змякчэнні крымінальнага заканадаўства. Яны не выключаюць, што могуць зноў абвесціць галадоўкі пратэсту, піша Белсат. Як заявіла «Белсату» кіраўніца грамадскай ініцыятывы «Маці-328» Ларыса Жыгар, першым пунктам іх патрабаванняў […]
  • Папраўкі ў заканадаўства. За рэабілітацыю нацызму – пазбаўленне волі, за партрэт фюрэра – штраф
    У Палату прадстаўнікоў паступіў законапраект па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму. У ім прадугледжана крымінальная адказнасць за рэабілітацыю нацызму, а таксама адміністрацыйная – за захоўванне або набыццё ў мэтах распаўсюджвання нацысцкай, экстрэмісцкай і тэрарыстычнай сімволікі і атрыбутыкі, піша TUT.BY. Дакумент (ёсць у распараджэнні рэдакцыі TUT.BY) падрыхтаваны Саветам міністраў і пераданы на разгляд у парламент. Чакаецца, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY