У Мінску адбыўся кірмаш 50+

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Мінску адбыўся кірмаш 50+

Удзел у мерапрыемстве бралі і прадстаўнікі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”, якую рэалізуе грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

 Мерапрыемства было арганізавана сталічным гарвыканкамам.

Апроч розных фірмаў і прадпрыемстваў, якія скарысталіся магчымасцю прадставіць сталым наведвальнікам кірмаша свае тавары і паслугі, удзел у гэтым масштабным мерапрыемстве браў і цэлы шэраг грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, якія займаюцца адукацыйна-асветніцкай і сацыяльнай працай з тымі, каму ўжо за пяцьдзесят.
У прыватнасці, удзельнікамі кірмаша былі некалькі арганізацый, якія аб’яднаныя праграмай “Месца сустрэчы – дыялог”, якую каардынуе міжнароднае грамадскага аб’яднанне “Узаемапаразуменне”. У межах гэтай праграмы дзейнічае і наш “Універсітэт Залатога Веку”.

кірмаш 50+

На кірмашы быў прадстаўлены невялікі стэнд нашай праграмы, на якім былі прадстаўленыя вырабы ўдзельнікаў розных секцый УЗВ, наш альманах “УЗВышша” ды іншая друкаваная прадукцыя пра нас.
Многія з гасцей кірмаша цікавіліся “Універсітэтам Залатога Веку”, выказвалі шкадаванне, што ён працуе не ў Мінску, а ў Гродне…

Кірмаш 50+
У праграме кірмаша былі таксама два мерапрыемствы, арганізаваныя прадстаўнікамі УЗВ.
У час круглага стала, прысвечанага павышэнню якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную і сацыяльную актывізацыю, Лана і Вітаўт Руднікі (на здымку ніжэй) прадставілі міжнародны досвед працы ў гэтым кірунку, а таксама дзейнасць нашага “Універсітэту Залатога Веку”.

кірмаш 50+

Ад Мадрыда да Гродна: сусветны досвед актывізацыі сталых людзей from Third Sector

Старшыня Рады УЗВ Марыя Станіславіч (на здымку ніжэй злева) распавяла прысутным пра спецыфіку працы нашай “Школы добрых справаў”.

кірмаш 50+

Сваім досведам таксама падзяліліся прадстаўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву з Смаргоні, Брэста, Салігорска, а таксама з грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў”, на базе якой з восені пачаў працаваць сталічны “Універсітэт трэцяга ўзросту”.

Пожилой человек рядом. “Тёплый дом”, Сморгонь from Third Sector

Университет третьего возраста, Минск from Third Sector

Удзельнікі круглага стала агучылі цэлы шэраг рэкамендацый па павышэнні якасці жыцця сталых беларусаў. Гэта і стварэнне нацыяльнай праграмы па вырашэнні пытанняў, звязаных са старэннем грамадства, і стварэнне адзінай базы звестак пра арганізацыі, якія прадстаўляюць паслугі для сталых людзей, і неабходнасць больш шчыльнай працы паміж грамадскімі і дзяржаўнымі арганізацыямі і г.д.
У канцы першага дня кірмаша адбыўся таксама майстар-клас па працы з успамінамі і біяграфіямі сталых людзей.

Кірмаш 50+

Удзел у ім бралі каля 15 сталых людзей (у асноўным – былых малагадовых вязняў фашысцкіх лагераў). Усе яны з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў прапанаваных у час майстар-класу практыкаваннях і аніяк не хацелі разыходзіцца, калі час, адведзены на мерапрыемства, скончыўся.
Мы не змаглі прысутнічаць на ўсіх чатырох днях кірмашу, але і двух дзён хапіла, каб адзначыць яго “разынкі”: гэта і выступы сталых актораў (усіх зачараваў спектакль у выкананні артыстаў з гомельскай “Сустрэчы”), і кансультацыі псіхолагаў, юрыстаў ды лекараў, і кулінарнае ток-шоў, і цікавыя прэзентацыі і майстар-класы, выставы-продажы рэчаў, зробленых рукамі сталых людзей.

Кірмаш 50+
Зладзіць такое мерапрыемства варта было б і ў Гродне. Прынамсі, сябры ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і актывісты праграмы “Універсітэт Залатога Веку” збіраюцца выступіць з такой ініцыятывай.

Фота Ланы Руднік, Вітаўта Рудніка, Таццяны Баленда

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Ці гатовы гродзенцы сустрэць каронавірус? Hrodna.life правёў апытанку (відэа)
    Пасля паведамлення аб першым хворым на каронавірус на тэрыторыі Беларусі, 28 лютага, журналісты Hrodna.life вышлі на вуліцы горада з апытанкай. Ці  рыхтуюцца гараджане да магчымага распаўсюду захворвання?  Ці ведаюць людзі аб мерах перасцярогі? Ці можна купіць маскі ў  нашым горадзе? Адказы – у відэа. Чытай больш: Каронавірус у Літве, прэзідэнт на карантыне і заражэнне сабакі. […]
  • Фотафакт: Па Гродне шпацыраваў мужчына ў ахоўным касцюме
    Увечары 28 лютага ў цэнтры Гродна быў заўважаны мужчына ў ахоўным касцюме. Хто ён і навошта апрануў гэты касцюм – загадка. Ад каментароў хлопец адмовіўся. Мінакі з усмешкай сустракалі мужчыну, некаторыя падыходзілі і фатаграфаваліся. 28 лютага стала вядома аб пацверджаных выпадках каранавіруса ў Беларусі. Інфікаваным апынуўся іранскі студэнт, які прыбыў у Мінск самалётам з Баку. […]
  • Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу
    Доктар з Гродна Уладзімір Пруднікаў падзяліўся парадамі, як пазбегнуць каронавірусу. Расказваем, чаму пакуль не варта есці фасфуд, чаму маскі патрэбныя не ўсім, што рабіць, калі адчулі сябе дрэнна. І галоўнае – не панікуйце!  The post Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу appeared first on Hrodna.life.
  • Стала вядома, калі адкрыецца ГЦ “Kazzarma Mall”
    У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыецца ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. У праграме – выступленне духавога аркестра, раздача кветак, бясплатная ўпакоўка падарункаў, розыгрышы сертыфікатаў і мноства прыемных падарункаў. Святочная праграма адкрыцця пачнецца ў 12:00. У праграме мерапрыемства таксама інтэрактыўная праграма з наведвальнікамі і розыгрыш падарункаў. Для дзяцей – забаўляльная праграма з […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY