У Мінску працавала Школа плюралізма

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Мінску працавала Школа плюралізма

Планаваць і праводзіць адукацыйныя праграмы, якія базуюцца на трансляцыі каштоўнасцяў, вучыліся ўдзельнікі трэнінга для трэнераў, які адбыўся 15-18 кастрычніка  ў Мінску ў межах праграмы “PRodvizhenie-202

У Мінску працавала Школа плюралізма

На працягу некалькіх дзён адукатары абмяркоўвалі розныя аспекты трэнерскага майстэрства: як арганізаваць навучання на аснове досведу, як сканструяваць інтэрактыўныя заняткі, як вызначаць рэалістычныя мэты навучання, выбіраць эфектыўныя метады навучання, планаваць змест і г.д

У Мінску працавала Школа плюралізма

Асаблівы фокус быў зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне  каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека, недыскрымінацыя і гд.

У Мінску працавала Школа плюралізма

Праграму PRodvizhenie-2020 сумесна рэалізуюць:

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)

Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)

Спажывецкі кааператыў «Майстэрня  сацыяльных інавацый»

Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты»

Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Next Stop – New Life»

Праектная група Coopforum International (Берлін, Германія).

«PRodvizhenie-2020: PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

22 Кастрычніка 2020 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродзенскай вобласці распачалі яшчэ адну крымінальную справу за тэрарызм. Усяго – 200 “крыміналак” за пратэсты
    200 крымінальных спраў, звязаных з пратэстамі, распачалі пасля 9 жніўня. У кастрычніку і лістападзе рэзка ўзрасла колькасць крымінальна каральных хуліганстваў. Амаль палова з іх звязаныя з пратэстам, распавёў grodnonews.by намеснік пракурора вобласці Анатоль Іванюк. Паводле яго слоў, пратэст згасае, але радыкалізуецца. Дзве крымінальныя справы за тэрарызм (арт. 289 КК) распачалі ў Гродзенскай вобласці. Адну – […]
  • OZ закрые у Гродне пункт выдачы заказаў. Магазін раней закрылі па рашэнні Дзяржстандарту
    Пункт выдачы заказаў OZ у Гродне на вул. Савецкая, 18 спыніць працу 29 лістапада. Аб гэтым кампанія паведаміла ў Instagram. Заказы будуць дастаўляць поштай. Кошт – 6 рублёў, паведамілі Hrodna.life. 1 лістапада магазін OZ у ГЦ «Нёман» зачынілі па рашэнні Дзяржкамітэта па стандартызацыі. Крама не працавала 26 кастрычніка – lзень “народнага ультыматуму”. 1 лістапада прадаўцы […]
  • Гродзенца вінавацяць у абразе прэзідэнта за рэпост “ВКонтакте”
    Юрый Панасюк летам 2020 года зрабіў ВКонтакте рэпост фота з выявай Аляксандра Лукашэнкі і надпісамі, якія змяшчаюць, па версіі Следчага камітэта, абразу. У верасні супраць яго распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 КК — Публічная абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. Юрыя абвінавачваюць у тым, што з 2 […]
  • З’явіўся сайт памяці беларускага журналіста Паўла Шарамета
    28 лістапада – Дзень нараджэння беларускага журналіста Паўла Шарамета. Яму споўнілася б 49 гадоў. Раніцай 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева выбухнуў яго аўтамабіль, калі ён ехаў на радыёэфір. Сям’я, сябры і калегі Паўла Шарамета стварылі фонд “Свабода і салідарнасць”, каб захаваць усё тое, што стварыў журналіст, а таксама працягнуць ягоную справу: падтрымліваць маладых […]
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"