У сайта “Універсітэту Залатога Веку” новае аблічча

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У сайта “Універсітэту Залатога Веку” новае аблічча

Рэдызайн сайта супаў з пачаткам новага акадэмічнага года УЗВ. Навіны дзейнасці УЗВ, фотаздымкі і відэа, важныя дакументы – усё, што можа быць карысным для слухачоў “Універсітэту Залатога Веку”, а таксама для тых, хто займаецца пытаннямі паляпшэння якасці жыцця сталых людзей у Беларусі, сабрана цяпер у адным месцы. УЗВ быў “прысутны” у інтэрнэце амаль з самага пачатку свайго існавання. Ужо ў 2010 г. быў створаны блог, на якім падрабязна апісвалася  дзейнасць праграмы. блог Універсітэт залатога веку У 2012 г. гэты блог быў прызнаны лепшым беларускім сайтам у галіне нефармальнай адукацыі і атрымаў узнагароду на Фестывалі нефармальнай адукацыі ў Мінску. Папярэдняя версія сайту “Універсітэту Залатога Веку” пачала працаваць з восені 2013 г. На абноўленай версіі сайта ў даступнай форме прадстаўлена інфармацыя пра тое, як стаць студэнтам УЗВ, сістэматызаваныя публікацыі, прэзентацыі і іншыя карысныя дакументы, зроблены большы памер фотаздымкаў. Калі ласка, чытайце нас, каментуйце, дасылайце свае фотаздымкі і матэрыялы. Давайце разам зробім гэты сайт яшчэ больш карысным для тых, хто хоча вучыцца і развівацца на працягу ўсяго жыцця, быць карысным для грамадства, паляпшаць якасць жыцця сталых людзей.

Праект “Універсітэт Залатога Веку: развіццё актыўнасці і самадапамогі сталых жыхароў Гродна” рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Людзі – гэта таксама эпоха”. У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце
    У межах святкавання Дня горада 14 верасня на парэнчах моста ў пачатку вуліцы Горкага адкрылася выстава старых фотаздымкаў, падрыхтаваная рэдакцыяй Hrodna.life. На выявах сучасныя гродзенцы могуць убачыць тых, хто жыў у горадзе да другой сусветнай вайны, высылак і гета: як яны апраналіся, якім быў іх горад. Незвычайнае месца для выставы прапанавала кіраўніцтва Гродна, каб зрабіць […]
  • Калізей і Лёсік. Топ-10 фігурак з сыру з Фестывалю сыру ў Гродне
    У рамках святкавання Дня горада прайшоў Фестываль сыру. Традыцыйна прадпрыемствы паказалі фігуркі, зробленыя з сыру – і гэта выглядае цікава. Сярод іх – мяч, Калізей і прысвечаныя Еўрапейскім гульням фігуры. Некаторыя фігуркі пакрывалі жэлацінам для трываласці. Для стварэння каляровых скульптурок выкарыстоўвалі харчовыя фарбавальнікі. Многія з фігур ядомыя. На фестывалі можна было купіць новыя гатункі сыру, […]
  • Як размалявалі Гродна да Дня горада
    Зубры ў кветках, арнамент і яркія фарбы: алею з карцін на асфальце прэзентавалі ў Дзень горада, піша grodnonews.by. The post Як размалявалі Гродна да Дня горада appeared first on Hrodna.life.
  • Глядзіце, як Яўген Назарэвіч з кнігі рэкордаў Гінеса спрабаваў пабіць свой рэкорд
    На плошчы Леніна госці свята асабліва чакалі выступ Яўгена Назарэвіча. Ён шматразовы рэкардсмен сусветных рэкордаў Гінеса ў гіравым марафоне, майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь, заслужаны майстар спорту Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту. У гэты святочны дзень ён падняў гіру вагой 50 кілаграмаў 75 разоў. Выступ прысвяціў Гродна і сваёй малой радзіме – Шчучыншчыне, піша […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY