У Школе сучаснай журналістыкі адбыўся 22 выпуск

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Школе сучаснай журналістыкі адбыўся 22 выпуск

Выпускнікі Школы атрымалі 30 траўня пасведчанні аб яе паспяховым сканчэнні, а таксама падзяліліся сваімі ўражаннямі ад навучання.

У Школе сучаснай журналістыкі адбыўся 22 выпуск

Пачынаючы з лістапада мінулага года студэнты вывучалі не толькі асновы журналістыкі, але і асновы камунікацыі, і медыяпісьменнасці.

За гэты час яны навучыліся пісаць навіны, рабіць рэпартажы, інтэрв’ю, фотарэпартажы, ствараць аўдыё і відэа сюжэты.

У Школе сучаснай журналістыкі адбыўся 22 выпуск

Журналістскаму майстэрству іх навучалі лепшыя журналісты і рэдактары-практыкі з Гродна, Мінска, Варшавы, Стакгольма.

Прыгожым фіналам курса стала прэзентацыя выпускных праектаў, падрыхтаваных навучэнцамі, а таксама выпускная вечарына на прыродзе.

У Школе сучаснай журналістыкі адбыўся 22 выпуск

Пасля атрымання сертыфікатаў пра сканчэнне Школы ўдзельнікі курсы падрыхтавалі для выкладчыкаў, ментараў і арганізатараў сапраўдны квэст.

У Школе сучаснай журналістыкі адбыўся 22 выпуск

На развітанне навучэнцы ШСЖ стварылі кранальны выпускны ролік.

Чытайце падрабязней пра тое, што сёлета адбывалася ў межах Школы:

У Школе сучаснай журналістыкі адбыўся 22 выпуск

У студзені студэнты праходзілі практыку ў навінавых парталах горада.

Займаліся прасоўваннем і візуальнай журналістыкай у сакавіку.

Вучылся рабіць падкасты і радыёнавіны ў красавіку.

У траўні студэнты рыхтаваліся да выпускнога іспыту і прэзентавалі мультымедыйныя праекты.

Школа сучаснай журналістыкі (раней Школа маладога журналіста) працуе ў Гродна з 1997 г. Яе выпскнікамі з’яўляюцца больш за 500 чалавек, многія з якіх паспяхова працуюць у беларускіх і замежных медыя.

Арганізатарамі Школы з’яўляюцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Дадаць каментар

  • Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Выйшаў сёмы нумар навуковага часопіса “Гарадзенскі гадавік”
    Выйшаў з друку новы нумар “Гарадзенскага гадавіка”. “Асэнсоўваем гісторыю роднай Гародні, вывучаючы жыццё асоб і сем’яў, заглыбляемся ў свет іх ідэнтычнасці, светапогляду і культурных кодаў, штодзённасці і няпростых жыццёвых рашэнняў”, – напісаў пра нумар “Цэнтр гарадскога жыцця”. Нумар прысцяцілі гісторыкам Таццяне Маліноўскай і Вользе Сабалеўскай, “для якіх адкрыццё таямніц гарадзенскай мінуўшчыны было сэнсам жыцця”. Таццяна […]
  • У Польшчы затрымалі двух беларусаў. Яны перакідвалі кантрабанду праз мяжу дронам
    На мінулым тыдні польскія памежнікі спынілі кантрабанду з 2000 пачак цыгарэт і затрымалі трох чалавек. Тытунёвыя вырабы перакідвалі праз мяжу з дапамогай дрона – паведамілі Hrodna.life у прэс-службе Падляшскага аддзела памежнай службы. “У 900 метрах ад дзяржаўнай мяжы дрон скінуў груз і разгарнуўся да Беларусі. У гэтым месцы  памежнікі заўважылі трох чалавек. Мужчыны падабралі груз […]
  • Тэмпература б’е рэкорды. Як гродзенцы ратуюцца ад спёкі
    У Гродне 21 чэрвеня быў пабіты тэмпературны рэкорд. Паветра прагрэлася да 31,6 градусаў. Папярэдні рэкорд – 30,2 градуса быў зафіксаваны ў 1975 годзе. Hrodna.life даведаўся, як гродзенцы рэагуюць на спёку. Самыя папулярныя напоі ў гродзенскіх кавярнях апошнія два тыдні – “эспрэса-тонік” і “айс-латэ”. Продаж гэтых напояў вырас у пяць разоў, распавялі Hrodna.life у кавярні “Віленская”. […]
  • На Савецкай плошчы з’явіцца яшчэ адзін будынак. Што там можа быць?
    Права арэнды на зямельны ўчастак, які прылягае да дома купца Мураўёва на Савецкай плошчы, прададуць з аўкцыёну. Там пабудуюць яшчэ адзін будынак. Пра гэта паведамілі на сайце гарвыканкама. Аўкцыён пройдзе 13 ліпеня. Участак плошчай 0, 0774 гектара здадуць у арэнду на 50 гадоў. Там з’явіцца адміністрацыйны або гандлёвы аб’ект, рэстаран, гасцініца ці аб’ект аховы здароўя […]
© 2012-2021 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"