Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

У траўні Гродна зноў стане сталіцай беларускай журналістыкі

IV Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” адбудзецца 16-18 траўня.

Аргкамітэт Фестывалю распачаў падрыхтоўку да адной з найбольш яркіх падзей у жыцці журналісцкай супольнасці Беларусі. У чарговы раз у Гродна з’едуцца лепшыя беларускія журналісты і тыя, хто марыць авалодаць сакрэтамі журналістыкі.

Арганізатары Фестывалю – сябры грамадскіх аб’яднанняў “Цэнтр “Трэці сектар” і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, рыхтуюць насычаную праграму: майстар-класы ў выкананні вядучых беларускіх і замежных экспертаў, цікавыя прэзентацыі, выставы, сустрэчы, правядзенне нацыянальнага конкурсу для журналістаў-пачаткоўцаў, насычаную культурную праграму.

“Разынкамі” Фестывалю ў гэтым годзе стануць ток-шоу, другі нацыянальны Фотабатл для маладых фотарэпарцёраў, паэтычны слэм (“бітва паэтаў”), які адбудзецца ў межах культурніцкай праграмы, і іншыя цікавыя імпрэзы.

Папярэднія Фестывалі журналістыкі “Твой стыль” ладзіліся ў Гродне ў 2007, 2010 і 2012 гг.

У III Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой стыль” узялі ўдзел каля 150 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. Плюс да гэтага – звыш 100 ўдзельнікаў конкурсу для журналістаў-пачаткоўцаў і каля 70 удзельнікаў ФотаБатла.

Адметнасці Фестывалю 2012 года: міжнародны склад каманды экспертаў, якія праводзілі майстар-класы; першы агульнанацыянальны ФотаБатл, на старт якога выйшлі 16 каманд: ток-шоу “Журналістыка-2020″, у час якога абмяркоўваліся сучасныя трэнды у журналістыцы.

Сачыце за навінамі на старонцы Фестывалю.

 

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"