Уцячы ад (ня)роўнасці? Запрашаем на онлайн дыскусію клуба “Крок насустрач”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Уцячы ад (ня)роўнасці? Запрашаем на онлайн дыскусію клуба “Крок насустрач”

Што такое дыскрымінацыя, як яна праяўляецца, хто знаходзіцца ў “групе рызыкі”, што мы можам зрабіць для таго, каб усе прадстаўнікі нашага грамадства маглі годна жыць і суіснаваць разам? Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца на чарговай сустрэчы Інклюзіўнага дыскусійнага клуба, якая адбудзецца 1 жніўня.

Мадэратаркай дыскусіі будзе грамадская актывістка Святлана Мінькова. 

Уцячы ад (ня)роўнасці? Запрашаем на онлайн дыскусію клуба "Крок насустрач"

Яшчэ ў 2015 г. яна стала валанцёркай сацыяльна-рэабілітацыйнай службы ў Брэсцкім клубным доме для людзей з псіхічнымі захворваннямі.

Сёння Святлана працуе ў грамадскім аб’яднанні “Радзіслава”, якое дапамагае жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту. 

Сустрэча пройдзе ў онлайн фармаце і пачнецца ў 13.00.

Зарэгістравацца на ўдзел у ім можна да 31 ліпеня па спасылцы

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатаркі Інклюзіўнага дыскусійнага клуба Ганны Яшынай (+375 29 587-71-85).

Дыскусійны клуб “Крок насустрач” з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў іншых мерапрыемствах праграмы можна ў нашых групах у Фэйсбуку і Інстаграме:
https://www.facebook.com/groups/540293086589015/

https://instagram.com/hrodnayouthhub?igshid=q8jl7858bt05

Чытай таксама:

Свяціць іншым і не згараць самому. Рыхтуем сустрэчу Інклюзіўнага дыскусійнага клуба “Крок насустрач”

Як знайсці працу, якой ты варты

30 Ліпеня 2020 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"