Удала пафестывалілі!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Удала пафестывалілі!

Галоўныя ўзнагароды ў намінацыях “Лепшы сайт/блог у сферы нефармальнай адукацыі ” і “Лепшы стэнд”, дыпломы за прызавыя месцы ў конкурсах відэафільмаў і публікацый – з такімі здабыткамі вярнуліся з IV Фестывалю нефармальнай адукацыі сябры ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Прафесійнае журы конкурса сайтаў і блогаў аддало два першыя месцы адпаведна блогу нашага “Універсітэту Залатога Веку” і “Постаці”.

На высокіх пазіцыях як па ацэнках прафесійнага журы, так і па выніках “народнага галасавання” апынуўся таксама сайт нашай арганізацыі.

У конкурсе відэафільмаў другое месца атрымаў наш фільм, створаны ў межах праекта “Постаці”. Спецдыплом у гэтай жа намінацыі атрымаў цыкл відэаролікаў, прысвечаных “Універсітэту Залатога Веку”.

Як і на двух папярэдніх Фестывалях ( у 2008 і 2010 гг.) удзельнікі Фестывалю не пакінулі без увагі прэзентацыйны стэнд арганізацыі, які атрымаў першае месца ў конкурсе стэндаў.

Яшчэ два дыпломы дасталіся сябрам арганізацыі ў конкурсе лепшых публікацый. Журы конкурса адзначыла галоўнымі прызамі дапаможнік “Адстойванне і прасоўванне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел” (аўтары Вітаўт Руднік і Ігар Кузьмініч), а таксама дапаможнік “Урокі журналісцкага майстэрства”, над якім працаваў аўтарскі калектыў у складзе вядомых беларускіх журналістаў (рэдактар – Вітаўт Руднік).

IV Фестываль нефармальнай адукацыі праходзіў 7-9 снежня ў Мінску. Яго тэмай была нефармальная адукацыя для ўсіх пакаленняў. Такога кшталту Фестывалі ладзяцца ў Беларусі кожныя два гады. Іх асноўнымі арганізатарамі з’яўляюцца арганізацыі, аб’яднаныя ў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы. У склад Асацыяцыі ўваходзіць і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Кубачак кавы на Гварнай вуліцы: што рабіць з кварталам за сінагогай цяпер, калі ад дублёра Траецкай адмовіліся
    Дарагія гродзенцы, можна вас павіншаваць! Архітэктары і ўлады, здаецца, адмовіліся ад глупай і шкоднай ідэі пабудаваць дублёр вуліцы Вялікай Траецкай. Цяпер можна памарыць: як аднавіць гэты цікавы стары раён і якая з таго можа быць карысць. Да Другой Сусветнай вайны навокал харальнай сінагогі існаваў адзін з найбольш населеных кварталаў Гродна. Апрача галоўнай сінагогі тут былі […]
  • Рэканструкцыя аўтапарка, новыя маршруты і раёны: як будзе развівацца Гродна
    Жылля ў Гродне будуецца каля 200 тысяч квадратных метраў у год, аднак жадаючых усяліцца ў новыя кватэры не становіцца менш. У чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у двух раёнах горада каля 30 тысяч чалавек. Мечыслаў Гой распавядае, якім у перспектыве будзе Гродна, піша “Гродзенская праўда”. Ад Альшанкі да Грандзічаў У мінулыя гады асноўнае будаўніцтва ў […]
  • Мастак гродзенскіх герояў і легенд Уладзімір Качан адзначыў 60-годдзе юбілейнай выставай
    Выстава да 60-годдзя вядомага гродзенскага мастака-летапісца гісторыі горада адкрылася 15 лістапада ў выставачнай зале на Ажэшкі. Тут прадстаўлены працы Уладзіміра Качана за 40 гадоў творчай працы. Партрэты першых князёў і каралёў, галерыя губернатараў і ўніверсітэцкіх рэктараў, мастацкія сімвалы горада ў вітражах і калажах. “У яго вельмі розная тэматыка, але кожная работа адрозніваецца філасофскай глыбіней. Ён […]
  • У Альшанцы можа з’явіцца вядомы рэстаран фастфуду
    Сетка рэстаранаў хуткага харчавання праяўляе павышаную цікавасць да зямельнага участку ў мікрараёне Альшанка, дзе ў хуткім часе з’явіцца гандлёвы цэнтр з аб’ектам грамадскага харчавання. Аўкцыён па продажы ўчастка адбудзецца 11 снежня, піша “Вячэрні Гродна”. Ва ўмовах таргоў гаворыцца, што крама харчовых і нехарчовых тавараў з аб’ектам грамадскага харчавання з’явіцца ў мікрараёне Паўднёвы-3 (Альшанка-3). Плошча ўчастка […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY