Наперадзе ў навучэнцаў «Універсітэту Залатога Веку» – заслужаныя канікулы!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Наперадзе ў навучэнцаў «Універсітэту Залатога Веку» – заслужаныя канікулы!

Каля 60 чалавек бяруць удзел у занятках “Універсітэту Залатога Веку” у Гродне, які дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар”.

Многія з іх узялі ўдзел у Каляднай вечарыне УЗВ, якая адбылася 23 снежня.

У карнавальных касцюмах, са Святым Мікалаем і калядоўшчыкамі, з песнямі і цёплымі пажаданнямі, салодкім тортам, гармонікам, танцамі і добрым настроем слухачы адсвяткавалі Раство ды Новы год.

У лістападзе і снежні слухачы УЗВ узялі ўдзел у трэнінгу знаёмства, дыскутавалі пра стэрэатыпы ў дачыненні да сталых людзей і спосабы пераадольвання гэтых стэрэатыпаў, слухалі цікавы выклад пра прафілактыку і лекаванне захворванняў хрыбта і суставаў, рыхтавалі свае пытанні да юрыстаў.

Вялікай папулярнасцю карыстаюцца секцыі і гурткі, якія працуюць у межах праекта. Сталыя гарадзенцы актыўна вывучаюць польскую і ангельскую мовы, авалодваюць кампутарам, ходзяць на экскурсіі па горадзе, займаюцца ў “Акадэміі мастацтваў Залатога Веку”, у тэатральным гуртку, дбаюць пра сваё цела на занятках ёгай, спяваюць на “Беларускіх Вячорках”.

Цяпер у слухачоў УЗВ – заслужаныя канікулы, якія будуць доўжыцца да 13 студзеня.

Такога кшталту праца стала магчымай дзякуючы самаахвярнай працы дабраахвотнікаў, якія вядуць бясплатна заняткі, дапамагаюць знаходзіць памяшканні для іх.

Другі “акадэмічны” год у гарадзенскім УЗВ будзе доўжыцца да пачатку траўня і завершыцца святочнай інтэграцыйнай імпрэзай.

Сачыць за дзейнасцю гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” можна з дапамогай створанага нядаўна блога.

09 Снежня 2010 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Ці гатовы гродзенцы сустрэць каронавірус? Hrodna.life правёў апытанку (відэа)
    Пасля паведамлення аб першым хворым на каронавірус на тэрыторыі Беларусі, 28 лютага, журналісты Hrodna.life вышлі на вуліцы горада з апытанкай. Ці  рыхтуюцца гараджане да магчымага распаўсюду захворвання?  Ці ведаюць людзі аб мерах перасцярогі? Ці можна купіць маскі ў  нашым горадзе? Адказы – у відэа. Чытай больш: Каронавірус у Літве, прэзідэнт на карантыне і заражэнне сабакі. […]
  • Фотафакт: Па Гродне шпацыраваў мужчына ў ахоўным касцюме
    Увечары 28 лютага ў цэнтры Гродна быў заўважаны мужчына ў ахоўным касцюме. Хто ён і навошта апрануў гэты касцюм – загадка. Ад каментароў хлопец адмовіўся. Мінакі з усмешкай сустракалі мужчыну, некаторыя падыходзілі і фатаграфаваліся. 28 лютага стала вядома аб пацверджаных выпадках каранавіруса ў Беларусі. Інфікаваным апынуўся іранскі студэнт, які прыбыў у Мінск самалётам з Баку. […]
  • Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу
    Доктар з Гродна Уладзімір Пруднікаў падзяліўся парадамі, як пазбегнуць каронавірусу. Расказваем, чаму пакуль не варта есці фасфуд, чаму маскі патрэбныя не ўсім, што рабіць, калі адчулі сябе дрэнна. І галоўнае – не панікуйце!  The post Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу appeared first on Hrodna.life.
  • Стала вядома, калі адкрыецца ГЦ “Kazzarma Mall”
    У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыецца ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. У праграме – выступленне духавога аркестра, раздача кветак, бясплатная ўпакоўка падарункаў, розыгрышы сертыфікатаў і мноства прыемных падарункаў. Святочная праграма адкрыцця пачнецца ў 12:00. У праграме мерапрыемства таксама інтэрактыўная праграма з наведвальнікамі і розыгрыш падарункаў. Для дзяцей – забаўляльная праграма з […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY