“Універсітэт Залатога Веку” часова пераходзіць на онлайн-навучанне

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
“Універсітэт Залатога Веку” часова пераходзіць на онлайн-навучанне

Заняткі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” прыспыненыя з-за пандэміі, але выкладчыкі і студэнты засвойваюць новыя фарматы навучання.

Днямі адбыўся онлайн майстар-клас для выкладчыкаў УЗВ па выкарыстанні розных платформ для дыстанцыйнага навучання, які правяла сяброўка нашай арганізацыі Ганка Урбановіч (на здымку), якая зараз жыве ў Італіі.

Удзельнікі майстар-класа вучыліся карыстацца як даволі вядомым для нашых выкладчкаў skype, так і дадаткам для відэаканферэнцый zoom.

Ужо ў самым пачатку красавіка з’явіцца расклад онлайн заняткаў для студэнтаў УЗВ

30 сакавіка адбылася і першая онлайн-планёрка Рады УЗВ, на якой былі абмеркаваныя бягучыя справы.

Сябры арганізацыі ўжо маюць досвед выкарыстання розных інструмантаў онлайн-навучання.

Так, у межах Школы медыяменеджмента актыўна была задзейнічана онлайн-платформа Moodle, праводзіліся вэбінары і “жывыя чаты” у Фэйсбуку.

Вэбінары і скайп-канферэнцыі выкарыстоўваюцца таксама ў межах навучальнай праграмы “Школа сучаснай журналістыкі“.

Зараз прапрацоўваюцца варыянты пераводу ў онлайн-рэжым на час пандэміі і асобных мерапрыемстваў моладзевай праграмы HrodnaYouthHub.

У прыватнасці, у такім фармаце можа прайсці першая сёлетняя сустрэча Tandem Evenings in Hrodna.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Дапамажы Рыгоравічу». Алесь Таболіч сабраў у Гродне амаль 200 подпісаў
    172 подпісы сабрала ініцыятыўная група Алеся Таболіча ў Гродне. Чарга з прыкладна 15 чалавек не разыходзілася чатыры гадзіны, хоць ініцыятыўная група планавала збіраць подпісы з 13.00 да 16.00. Сам прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта кажа, што не чакаў такой актыўнасці ад гродзенцаў, і праз тыдзень зноў прыедзе ў наш горад. 31 траўня Савецкая плошча ў Гродне […]
  • Міліцыянт, які ўпаў на пікеце Ціханоўскай у Гродне, раней ужо ўдзельнічаў у “палітычных” справах
    Жыхары Гродна апазналі міліцыянта, які аказаўся на зямлі падчас патасоўкі на пікеце Святланы Ціханоўскай 29 траўня. Ім аказаўся старшы ўчастковы інспэктар грамадскага пункту аховы парадку №2 (Ленінскі раён Гродна) старшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Казлоўскі. Што адбылося? Падчас мітусні на Савецкай плошчы, калі гродзенцы хацелі абараніць блогера Сяргея Ціханоўскага ад «жанчын-правакатарак», малады міліцыянт аказаўся на зямлі. Ён […]
  • У Гродне сотні людзей прыйшлі на пікеты праціўнікаў Лукашэнкі
    У Гродне 31 траўня працягваецца збор подпісаў за вылучэнне патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. На Савецкай плошчы збіраюць подпісы ініцыятыўныя групы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі, Вольгі Кавальковай і Аляксандра Таболіча. У 12:00 у цэнтры горада сабраліся некалькі сотняў гродзенцаў. Шмат хто казаў, што подпісы за патэнцыйных кандыдатаў аддалі раней, а ў гэты дзень прыйшлі выказаць пратэст […]
  • «У 94-м слухала тут жа Лукашэнку». 81-гадовая Галіна Філіпаўна расчуліла людзей на сустрэчы з Ціханоўскім
    81-гадовая Галіна Філіпаўна Андрэйчык на сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім е Гродне прыехала з паштальёнам: кажа, сям’я была занята важнай падзеяй – выпускным з пачатковай школы ўнука, – а на пікет пажылой жанчыне вельмі хацелася. Тады яна папрасіла мясцовую супрацоўніцу пошты падвезці – і паехала з ускраіны горада ў цэнтр. Кажа, так спяшалася і хвалявалася, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY