“Універсітэт Залатога Веку” запрашае стажораў у Гродна

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
“Універсітэт Залатога Веку” запрашае стажораў у Гродна

Калі вы плануеце стварыць у сваім горадзе адукацыйныя праграмы для сталых людзей альбо ўжо займаецеся такой працай – запрашаем на стажыроўку ва “Універсітэт Залатога Веку” (УЗВ).

“Універсітэт Залатога Веку” – праграма, якая распачала сваю працу ў красавіку 2010 г. па ініцыятыве сябраў грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” і накіравана на  павышэнне якасці сталых жыхароў г. Гродна праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю.

Праграма стажыровак УЗВ  была заснаваная ў 2012 г. Яе мэтай з’яўляецца распаўсюджванне назапашанага ў межах праграмы досведу, развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж беларускімі арганізацыямі, якія займаюцца павышэннем якасці жыцця сталых людзей. За тры гады яе ўдзельнікамі сталі стажоры з Мінска, Брэста,  Смаргоні і Маларыты.

У час стажыроўкі Вы пазнаёміцеся са слухачамі, выкладчыкамі, сябрамі самакіравання УЗВ наведаеце заняткі секцый і агульную лекцыю, даведаецеся пра тое, як працуюць нашыя “Школа добрых справаў”, валанцёрская праграма “Малодшы брат, малодшая сястра”, рэдакцыя сайта УЗВ.

Стажыроўка плануецца ў перыяд з 22 па 27 сакавіка.

Да ўдзелу ў стажыроўцы будуць адабраныя 3 чалавекі, якія найбольш поўна акрэсляць сваю матывацыю, будуць гатовыя самастойна кампенсаваць праезд. Выдаткі на харчаванне і пражыванне кампенсуюць арганізатары.

Перавагу ў час адбору будуць мець прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый з гарадоў, дзе ўніверсітэты трэцяга ўзросту працуюць менш за год альбо дзе толькі плануецца стварэнне такіх універсітэтаў.

Праграма стажыроўкі будзе складзеная з улікам пажаданняў стажораў.

Калі вам цікава прыехаць ва УЗВ, запоўніце, калі ласка, электронную анкету  да 9 сакавіка.

Задаць дадатковыя пытанні можна па электроннай пошце uzv.hrodna@gmail.com альбо па тэлефоне +375 29 262 24 52 (Варвара Злобіна, куратарка стажыроўкі)

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Над былым зняволеным усталявалі нагляд. Ён можа страціць працу і жытло
    Станіслаў Цыбінскі адбыў 16 гадоў у месцах пазбаўлення волі. Ён выйшаў на волю ў 2017 годзе і змог знайсці працу і жыллё. А цяпер дапамагае іншым зняволеным сацыялізаваныя. 6 снежня суд устанавіў над Станіславам прэвентыўны нагляд. Цяпер ён можа страціць працу, жыллё і магчымасць займацца актывізмам. Першы суд быў яшчэ ў жніўні 2019 года. Тады […]
  • Кавалевіч працягнуў кантракт з “Нёманам”. Многія заўзятары незадаволеныя
    Афіцыйны сайт “Нёмана” паведаміў 8 снежня аб працягу супрацоўніцтва з Ігарам Кавалевічам. Новы кантракт з 51-гадовым спецыялістам разлічаны да канца наступнага сезона. Ігар Кавалевіч ўзначаліў гродзенскі клуб летам 2016 года. За гэты час жоўта-зялёныя пад яго кіраўніцтвам правялі ў рамках чэмпіянату 108 матчаў: перайгралі суперніка 42 разы, 25 разоў разышліся мірам і 41 раз прайгралі. […]
  • Даступнае асяроддзе, вандроўкі і сацыялізацыя: як у Гродне людзі з інваліднасцю разам вырашаюць праблемы
    Дзевяць гадоў удзельнікі валанцёрскай групы “Крок насустрач” працуюць з бардзюрамі і прыступкамі, ствараюць супольнасць неабыякавых людзей і кажуць аб праблемах, у якіх разбіраюцца лепш за ўсіх – таму што адчуваюць іх на сабе кожны дзень. “Крок насустрач” з’явіўся, калі ўдзельнікі наведалі інтэграцыйны лагер “Круглае возера”. Потым яны вырашылі стварыць у Гродне сваю валанцёрскую групу, каб […]
  • «Дастаць нажы»: смелы дэтэктыў з жанравымі сюрпрызамі і зорнай камандай акцёраў
    У Галівудзе бываюць рэжысёры, якіх не залічыш да жывых геніяў (накшталт Крыстафера Нолана), але іх талент, майстэрства і ўнікальная стылістыка не дазваляюць згубіцца ў натоўпе разнамасных кінематаграфістаў. Адным з такіх з’яўляецца Раян Джонсан – аўтар усяго толькі 5 не падобных адзін да аднаго фільмаў. Джонсана вылучае змешванне жанраў і стварэнне сваёй непаўторнай атмасферы: у 2005 […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY