“Усё будзе добра!” – распачалі новы сезон Універсітэту Залатога Веку

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
“Усё будзе добра!” – распачалі новы сезон Універсітэту Залатога Веку

Урачыстае адкрыццё дванаццатага па ліку акадэмічнага года “Універсітэту Залатога Веку” адбылося 13 кастрычніка і стала сапраўдным святам для студэнтаў, выкладчыкаў і арганізатараў праграмы.

Традыцыйна імпрэза пачалася з выканання студэнцкага гімна “Гаўдэамус”.

Затым усіх прысутных віталі заснавальнікі Універсітэту Лана і Вітаўт Руднікі.

“Усё будзе добра!” – распачалі новы сезон Універсітэту Залатога Веку

– Усе змены, якія мы хочам, каб адбываліся ў нашым жыцці – трэба пачынаць з сябе, – кажа заснавальніца і дырэктарка праграмы Лана Руднік.

– Нам часта задаюць пытанне чаму вы гэтым займаецеся? Мы хочам жыць у грамадстве, дзе людзі, выходзячы на пенсію, жывуць актыўна, – адзначыла Лана і пажадала добрага настрою, цеплыні і веры, што ўсё будзе добра.

Пасля віншавальных слоў гасцей дырэктарка праграмы прадставіла ўсіх выкладчыкаў дванаццатага акадэмічнага года і каманду, якая будзе сёлета працаваць ва УЗВ.

Падчас імпрэзы ў студэнтаў была магчымасць азнаёміцца і атрымаць актуальны расклад заняткаў на першы семестр бягучага акадэмічнага года.

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” была заснавана сябрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” вясной 2010 г. З 2015 г. гэтая праграма, скіраваная на інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю сталых людзей, ладзіцца сумесна з установай “Цэнтр дадатвовай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Фота Віктара Барысенкі – выпускніка Летняй Школы Журналістыкі і фактчэкінга.

Больш фотаздымкаў аўтара даступныя па спасылцы.

14 Кастрычніка 2020 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродзенскай вобласці распачалі яшчэ адну крымінальную справу за тэрарызм. Усяго – 200 “крыміналак” за пратэсты
    200 крымінальных спраў, звязаных з пратэстамі, распачалі пасля 9 жніўня. У кастрычніку і лістападзе рэзка ўзрасла колькасць крымінальна каральных хуліганстваў. Амаль палова з іх звязаныя з пратэстам, распавёў grodnonews.by намеснік пракурора вобласці Анатоль Іванюк. Паводле яго слоў, пратэст згасае, але радыкалізуецца. Дзве крымінальныя справы за тэрарызм (арт. 289 КК) распачалі ў Гродзенскай вобласці. Адну – […]
  • OZ закрые у Гродне пункт выдачы заказаў. Магазін раней закрылі па рашэнні Дзяржстандарту
    Пункт выдачы заказаў OZ у Гродне на вул. Савецкая, 18 спыніць працу 29 лістапада. Аб гэтым кампанія паведаміла ў Instagram. Заказы будуць дастаўляць поштай. Кошт – 6 рублёў, паведамілі Hrodna.life. 1 лістапада магазін OZ у ГЦ «Нёман» зачынілі па рашэнні Дзяржкамітэта па стандартызацыі. Крама не працавала 26 кастрычніка – lзень “народнага ультыматуму”. 1 лістапада прадаўцы […]
  • Гродзенца вінавацяць у абразе прэзідэнта за рэпост “ВКонтакте”
    Юрый Панасюк летам 2020 года зрабіў ВКонтакте рэпост фота з выявай Аляксандра Лукашэнкі і надпісамі, якія змяшчаюць, па версіі Следчага камітэта, абразу. У верасні супраць яго распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 КК — Публічная абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. Юрыя абвінавачваюць у тым, што з 2 […]
  • З’явіўся сайт памяці беларускага журналіста Паўла Шарамета
    28 лістапада – Дзень нараджэння беларускага журналіста Паўла Шарамета. Яму споўнілася б 49 гадоў. Раніцай 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева выбухнуў яго аўтамабіль, калі ён ехаў на радыёэфір. Сям’я, сябры і калегі Паўла Шарамета стварылі фонд “Свабода і салідарнасць”, каб захаваць усё тое, што стварыў журналіст, а таксама працягнуць ягоную справу: падтрымліваць маладых […]
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"