Узрост патрабуе дзеянняў!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Узрост патрабуе дзеянняў!

Да кампаніі з такой назвай далучыліся сталыя гарадзенцы-удзельнікі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”. Напярэдадні Міжнароднага Дня сталых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка, яны сфатаграфаваліся з плакатамі ў падтрымку Міжнароднай канвенцыі ААН па правах сталых людзей.

Падпісанне Канвенцыі ініцыюе цэлы шэраг міжнародных арганізацый.

З іх пункту гледжання, Канвенцыя зможа зменшыць узровень дыскрымінацыі сталых людзей, забяспечыць аснову для рэалізацыі правоў сталых людзей (у тым ліку права на годны ўзровень жыцця), паспрыяць паляпшэнню дыялога паміж пакаленнямі.

Рашучую дзейнасць у накірунку абароны правоў сталых людзей павінны праводзіць і беларускія ўлады.

Ужо праз тры гады кожны чацьвёрты беларус будзе пенсіянерам (ужо сёння на Гарадзеншчыне амаль кожны чацьвёрты жыхар – пенсіянер).

Да 2050 г., па прагнозах ААН, колькасць насельніцтва ў сталым узросце складзе ў Беларусі 35,8%.

Сусветны банк ужо некалькі год таму ўключыў нашую краіну ў лік рэзка “старэючых” краін.

Сімвалічныя акцыі ў падтрымку Канвенцыі ААН па правах сталых людзей праходзяць у гэтыя дні ў многіх краінах свету.

Універсітэт залатога Веку

Вы таксама можаце паставіць свой подпіс пад зваротам да ўрадаў розных краін з патрабаваннем падпісаць Канвенцыю ААН па правах сталых людзей.
Для падпісання петыцыі трэба націснуць на гэтую спасылку – http://www.helpage.org/russian/get-involved/russian-test-petition/

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Трэніроўкі на вуліцы ў Гродне: дзе можна займацца спортам з крутымі хлопцамі
    У Гродне набіраюць папулярнасць арганізаваныя сілавыя трэніроўкі на вуліцы. Hrodna.life падрыхтаваў падборку вулічных месцаў, дзе бясплатна можна пазаймацца спортам з крутымі моцнымі хлопцамі. Трэніроўкі на свежым паветры ідэальныя для падтрымання сябе ў добрай форме, а таксама каб зняць напружанне і развеяць назапашаную стомленасць. Яны добрыя для тых, хто не заўсёды можа наведваць фітнес-цэнтры. “Druid crew” […]
  • «Удзень спалі, ноччу гулялі» — што вядома пра новы пабег закаханай пары гродзенскіх падлеткаў
    17-гадовы Жэня Рукша і 15-гадовая Дзіна Кавалёва з Гродна зноў зніклі на тыдзень — і зноў знайшліся. Гэта ўжо другое знікненне падлеткаў за непрацяглы адрэзак часу. У канцы жніўня Дыяна і Яўген уцяклі з Гродна і былі знойдзеныя ў лясным масіве паблізу вёскі Магіляны Бераставіцкага раёна, піша nn.by. Тады яны самі вярнуліся. Але праз некалькі […]
  • СК распавёў падрабязнасці траўмавання гродзенца, якога нібыта збіў АМАП і якому ампутавалі частку ягадзіцы
    Адна з рэзанансных гісторый жніўня — абвінавачванні на адрас міліцыі ў збіцці 36-гадовага гарадзенца Дзяніса Лук’янава. Яго затрымалі на аўтамабільным фестывалі 20 ліпеня ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Праз два тыдні ён быў шпіталізаваны, а стрыечная сястра сцвярджала, што брата збілі амапаўцы, у выніку чаго ён трапіў у рэанімацыю, дзе яму ампутавалі частку ягадзіцы. Як паведаміла […]
  • Інтэграцыя: праграму не апублікуюць, а працу над адзіным Падатковым кодэксам ужо пачалі
    Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала адказ міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога наконт праграмы інтэграцыі, узгодненай прэм’ерамі Расіі і Беларусі. Ён патлумачыў, чаму дакумент не можа быць апублікаваны. Тым часам Мінфін ужо пачаў працу над адзіным з Расіяй Падатковым кодэксам, а ў сеціве стварылі грамадскую кампанію супраць паглыблення інтэграцыі. Алена Анісім пісала прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу, што […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY