Валанцёры “Універсітэту Залатога Веку” атрымліваюць індывідуальныя сродкі абароны

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Валанцёры “Універсітэту Залатога Веку” атрымліваюць індывідуальныя сродкі абароны

Валанцёры “Універсітэту Залатога Веку” пачалі атрымоўваць індывідуальныя сродкі абароны, атрыманыя ад Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемапаразуменне”.

Валанцёры "Універсітэту Залатога Веку" атрымліваюць індывідуальныя сродкі абароны
Ларыса Кіркевіч

– Гэта вельмі важная і карысная дапамога для кожнага чалавека, – кажа валанцёр і старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч. – Асабліва для сталых людзей і нашых падапечных у сённяшняй складанай сітуацыі ў свеце.

Валанцёры "Універсітэту Залатога Веку" атрымліваюць індывідуальныя сродкі абароны
Ларыса Ганчар

Некаторыя валанцёры і іх падапечныя атрымалі маскі, пальчаткі і сродкі для дэзінфекцыі ў сваіх хатах.

Валанцёры УЗВ
Тамара Мухіна

Валанцёры УЗВ нават у гэты складаны перыяд працягваюць наведваць і апякаць сваіх падапечных – людзей ваеннага пакалення, былых ахвяраў нацыянал-сацыялізма.

Некаторыя студэнты Універсітэта актыўна ўдзельнічаюць зараз у валанцёрскіх акцыях, скіраваных на дапамогу гарадзенскім медыкам.

Валанцёры УЗВ
Вітаўт Руднік

Універсітэт Залатога Веку” з’яўляецца праграмай, скіраванай на паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную, сацыяльную актывізацыю, абарону правоў і інтарэсаў.

Праграма была заснаваная ў 2010 г. сябрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і з 2015 г. рэалізуецца сумесна з некамерцыйнай установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

27 Чэрвеня 2020 | Няма каментароў | Пазнакі: , ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"