Валанцёрка распавядае аб сваім ЕВС-праекце на тэлебачанні ў Германіі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Валанцёрка распавядае аб сваім ЕВС-праекце на тэлебачанні ў Германіі

На працягу года Наста Дзямідок будзе дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні ў маленькім гарадку Веццін, што ў Нямеччыне.

Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з  WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Наста:

«Мяне клічуць Наста Дзямідок, я з Беларусі і ўжо месяц валанцёру на мясцовым тэлебачанні горада Веццін у Германіі.

evs_dzemidok

Да гэтага моманту я працавала настаўнікам англійскай мовы ў школе, але мне хацелася чагосьці новага. Калі шчыра, то заўсёды кідаюся ў вір з галавой, і вось я вырашыла паспрабаваць сябе ў незнаёмай для мяне вобласці – медыясферы.

Чаму ЕВС? Таму што гэта неверагодная магчымасць навучыцца цалкам новаму рамяству, а яшчэ і атрымаць досвед міжкультурных зносін. А веды, атрыманыя ў медыясферы, спатрэбяцца ў любой дзейнасці, таксама і ў школе, бо тэхналогіі не стаяць на месцы.

Першы тыдзень на праекце быў як у казцы: прыгожая прырода, смачная ежа, праца з дзеткамі. За мной замацавалі ментара – чалавека, які знаёміць з горадам і новым асяроддзем, ды і да якога проста можна звярнуцца за любой дапамогай.

evs_dzemidok

Праект “Refugees c / o Sachsen-Anhalt”, у якім я ўдзельнічаю, уключае ў сябе самыя розныя аспекты, звязаныя з працай з бежанцамі ў горадзе. Мы робім відэаролікі пра іх жыццё, адаптацыю, баўленне часу, узлёты і падзенні. Працы шмат, і яна патрабуе шмат намаганняў, але гэта таго варта.

Зараз я вучуся апрацоўваць відэа і ствараць фільмы, праводзіць інтэрв’ю, здымаць (але пакуль яшчэ баюся, вельмі шмат кнопачак у прафесійнай камеры). Новай інфармацыі вельмі шмат, і адразу ўлавіць складана (я ўжо ўсіх замучыла пытаннямі), але Рым не адразу будаваўся.

У мяне вельмі прафесійны каардынатар, які ўсё тлумачыць і вучыць мяне працы ў новай сферы. Заўсёды на дапамогу гатовы прыйсці кожны з калегаў (а іх ў мяне шмат). Што мне асабліва падабаецца: здымкі могуць праходзіць у розных гарадах, нават краінах, і з людзьмі розных нацыянальнасцяў.

evs_dzemidok

А ў маёй капілачцы ўжо  ёсць два інтэрв’ю. Адно з іх з прадстаўніком індыйскай грамадскай арганізацыі SAC-CCC , прафесарам Самюэлем Ізмерам. Ён распавёў аб дабрачынных і асветніцкіх праектах сваёй арганізацыі. Я была ў захапленні ад таго, якую велізарную працу выконвае гэта арганізацыя! І, дарэчы, яны заўсёды радыя валанцёрам на праектах у Індыі, заяўку на ўдзел можна знайсці на іх сайце.

Акрамя праекта па працы з бежанцамі ў тэлеканала ёсць і іншыя. Напрыклад, арганізоўваўся праект па знаёмстве дзетак 5-6 гадоў са сферай медыя. Усё праводзілася ў гульнявой інтэрактыўнай форме, з нашай дапамогай дзеткі нават самі бралі інтэрв’ю і рабілі фота! Мяне вельмі здзівіла, што ўжо з такога ўзросту дзетак уключаюць у сферу медыя.

evs_dzemidok
Што тычыцца цяжкасцяў, то без іх нікуды. Адразу сутыкнулася з цяжкасцямі ў размоўнай мове, хоць і вывучала нямецкую ва ўніверсітэце. З пісьмовай мовай прасцей, а вось хуткасць гутарковай мовы даецца з цяжкасцю. З-за гэтага часам адчуваеш сябе “выключанай” з жыцця. Хочацца ўсё кінуць і ўцячы дадому. Але збегчы ад складанасцяў – самы лёгкі спосаб. Значна складаней кінуць ім выклік! Прагнаць усе свае страхі і атрымліваць асалоду ад займальных момантаў.

Тугі па роднаму краю пакуль не адчула, хоць ужо цэлы месяц на праекце.

На гэтым мой аповяд не сканчаецца. З радасцю буду дзяліцца сваімі ўражаннямі ў далейшым.»

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Каштанавы горад. Чаму ў Горадні гінуць дрэвы, і на што пойдуць 400 тысяч даляраў
    Каб уратаваць каштаны ў Горадні, гораду дадуць 400 тысяч даляраў. Чаму грошы могуць быць патрачаныя марна і як сапраўды трэба абараняць дрэвы, Свабодзе патлумачыў горадзенскі краязнаўца і біёляг Ігар Лапеха. У Горадні засталося каля 20 старых каштанаў Горадня атрымае 368 552 эўра на тое, каб абараніць конскія каштаны ад шкоднай молі-«мінэра», паведамляе «Гродзенскі зялёны партал». Грошы на […]
  • У Гродне шукаюць дзяўчыну, якая магла з’ехаць у Маскву (абноўлена)
    У Кастрычніцкі РАУС з заявай звярнуўся мужчына. Ён паведаміў аб знікненні яго дачкі – Жукоўскай Веранікі Сяргееўны 2001 года нараджэння. Слядоў крымінальнага знікнення не выяўлена, паведамляе grodno.mvd.gov.by. Дзяўчына знойдзена. Яе знайшлі супрацоўнікі міліцыі ў Пінску. З ёй усё добра. Прыкметы: на выгляд 18-19 гадоў, рост 165-170 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя трохі ніжэйшыя за плечы […]
  • У Гродне зафіксавалі выпадак малярыі
    Завазны выпадак малярыі зарэгістравалі ў Гродне. У Гродзенскую абласную інфекцыйную клінічную бальніцу звярнуўся 26-гадовы гродзенец. Першапачаткова ў мужчыны дыягнаставалі вострую рэспіраторную інфекцыю і ліхаманку невядомай этыялогіі. Калі ён паведаміў, што днямі вярнуўся з Афрыкі, было праведзена адпаведнае абследаванне па выкрыцці ўзбуджальніка, паведамляе tvgrodno.by. Як аказалася, гродзенец знаходзіўся на Мальдывах і па працы выехаў у Анголу – небяспечную […]
  • Стала вядома, калі ў Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне пройдзе 5-6 чэрвеня, паведаміла журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антаненка, перадае БЕЛТА. На фестывалі будуць прадстаўлены 35 нацыянальнасцей. Зараз збіраецца матэрыял ад дыяспар, каб стварыць кнігу аб нацыянальных культурных грамадскіх аб’яднаннях з Беларусі, якія пастаянна ўдзельнічаюць у фестывалі. Ад кіраўнікоў дыяспар паступіла прапанова правесці на палях […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY