Валанцёрскія вакансіі на Балтыйскім узбярэжжы

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Валанцёрскія вакансіі на Балтыйскім узбярэжжы

Гродзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з польскім “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёраў у сацыяльныя праекты ў Гдыні, Польшча.

Арганізацыі запрашаюць да ўдзелу ў двух ЕВС-праектах з верасня 2016 тэрмінам на 1 год.

Фундацыя “Адапа”

Дэдлайн для заявак 1 студзеня 2016, адбор да 10 студзеня.

Фундацыя працуе з дарослымі з аўтызмам ды іншымі псіханеўралагічнымі асаблівасцямі. Асноўныя накірункі працы – рэабілітацыя, сацыяльная дапамога і тэрапія. Таксама актывісты фундацыі пашыраюць веды пра аўтызм і іншыя асаблівасці. На базе арганізацыі працуе Occupational Therapy Workshops (OTW), які рэалізуецца ў выглядзе разнасатайных майстар-класаў: мастацтва, штодзённыя навыкі, інфарматыка, друк і графіка, сацыяльныя камунікацыі, сацыяльная самастойнасць.

Задачы для валанцёра

Валанцёры будуць удзельнічаць і дапамагаць арганізоўваць вышэйпералічаныя майстар-класы. Кожны валанцёр зможа працаваць з тэрапеўтамі кожнага з майстар-класаў, навучыцца ў іх асаблівасцям працы і даведацца больш пра людзей з аўтызмам і іншымі псіханеўралагічнымі асаблівасцямі.

Таксама валанцёры будуць мець магчымасць навучыцца разнастайным творчым справам, развіць дызайнерскія навыкі, дапамагаючы фундацыі ствараць буклеты, брашуры ды ўлёткі.

Выступ тэатральнай групы фундацыі

Крытэры адбору

Беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 год, моладзі з Гарадзенскай вобласці будзе надавацца перавага.

Каманда фундацыі будзе рада ўсім, хто жадае дапамагаць і развівацца. Чакаецца, што валанцёры будуць адкрытымі і талерантнымі да тых, хто адрозніваецца ад большасці. Важна быць гнуткімі і разумець іншых, мець развітое пачуццё эмпатыі.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.

Заяўка

Каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць і адаслаць заяўку да 1 студзеня 2016 на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з паметкай “EVS in ADAPA”.

Асацыяцыя для дзяцей і моладзі “Вітава”

Дэдлайн для заявак 1 траўня 2016, адбор да 1 чэрвеня.

Цэнтр працуе з дзецьмі з праблемных сем’яў (выхоўваюцца адным з бацькоў, праблемы з алкаголем, залежнасцямі, беспрацоўныя, малазабяспечаныя, псіхічны і фізічны гвалт у сям’і). Дзецям найперш патрэбная дапамога з вучобай і эмацыйная падтрымка. Галоўная мэта праграмы – стварыць умовы для рэгулярнага развіцця дзяцей у атмасферы бяспекі і прыняцця і дапамагчы ім адолець псіхалагічныя траўмы.

Задачы

Валанцёры будуць мець магчымасць развіваць свае захапленні і працаваць над імі разам з дзецьмі і моладдзю з Цэнтра. Яны атрымаюць досвед выкладання, дапамагаючы дзеткам з хатнімі заданнямі (напрыклад, з ангельскай мовай ці іншымі прадметамі) або ладзячы тэматычныя майстар-класы. Акрамя таго, дзякуючы штодзённай супрацы з прафесійнымі псіхолагамі і педагогамі, у валанцёраў будзе мажлівасць вучыцца ў іх і атрымліваць досвед. Яны атрымаюць досвед арганізацыі майстар-класаў і падзей для дзяцей і моладзі. Галоўнай задачай валанцёраў будзе дапамога ў працы персанала і падтрымка дзяцей у штодзённых занятках Асацыяцыі.

Крытэры адбору

Беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 год, моладзі з Гарадзенскай вобласці будзе надавацца перавага.

Валанцёр мусіць цікавіцца працай з дзецьмі і моладдзю. Шукаем адкрытых асобаў, ахвотных дзяліцца сваёй культурай. Крэатыўнасць, цікавыя хобі, базавыя веды ангельскай і рускай мовы і жаданне вучыць польскую вітаюцца.

Заяўка

Каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць і адаслаць заяўку да 1 траўня на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з паметкай “EVS in Vitava”.

Калі

Абодва праекты пачнуцца ў верасні 2016 года і скончацца праз год у жніўні 2017.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.

Праекты рэалізуюцца ў межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Кіроўца BMW, якi ўехаў у Фарны касцёл, месяц таму атрымаў правы і 2 тыдні таму купіў машыну
    Ноччу 28 лютага BMW 6-series уляцеў у ганак Фарнага касцёла. За рулём быў 23-гадовы хлопец, які ў студзені атрымаў вадзіцельскія дакументы. Як паведамляюць чытачы autogrodno.by, BMW хлопец купіў тыдні два таму. У ДАІ Гродна ўдакладнілі падрабязнасці аварыі: “Каля гадзіны ночы 23-гадовы хлопец ехаў па вуліцы Стэфана Баторыя ў напрамку вуліцы Карла Маркса. Кіроўца «БМВ» няправільна […]
  • Польшча гатовая пастаўляць нафту ў Беларусь – шукаюць падрадчыка
    Упаўнаважаны польскага ўраду ў справах стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі заявіў, што Польшча зацікаўленая ў транзіце нафты ў Беларусь праз сваю тэрыторыю, піша Белсат са спасылкай на польскае выданне «Puls Biznesu». «Па меры нашых магчымасцяў мы зацікаўленыя ў тым, каб дапамагчы Беларусі ў транзіце нафты, зразумела, калі з’явіцца такая неабходнасць», – сказаў Пётр Наімскі ў Вашынгтоне падчас сустрэчы з […]
  • Ці гатовы гродзенцы сустрэць каронавірус? Hrodna.life правёў апытанку (відэа)
    Пасля паведамлення аб першым хворым на каронавірус на тэрыторыі Беларусі, 28 лютага, журналісты Hrodna.life вышлі на вуліцы горада з апытанкай. Ці  рыхтуюцца гараджане да магчымага распаўсюду захворвання?  Ці ведаюць людзі аб мерах перасцярогі? Ці можна купіць маскі ў  нашым горадзе? Адказы – у відэа. Чытай больш: Каронавірус у Літве, прэзідэнт на карантыне і заражэнне сабакі. […]
  • Фотафакт: Па Гродне шпацыраваў мужчына ў ахоўным касцюме
    Увечары 28 лютага ў цэнтры Гродна быў заўважаны мужчына ў ахоўным касцюме. Хто ён і навошта апрануў гэты касцюм – загадка. Ад каментароў хлопец адмовіўся. Мінакі з усмешкай сустракалі мужчыну, некаторыя падыходзілі і фатаграфаваліся. 28 лютага стала вядома аб пацверджаных выпадках каранавіруса ў Беларусі. Інфікаваным апынуўся іранскі студэнт, які прыбыў у Мінск самалётам з Баку. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY