12 сакавіка прайшоў майстар-клас па тэатральным мастацтве для пачаткоўцаў. Імпрэзу арганізавалі Эмрык Пансэ, ЕВС-валанцёр з Францыі, і Фані Браўн, валанцёрка з Германіі.
Фані пачала займацца тэатрам у Людвігхофе, яе родным горадзе, калі ёй было 9 гадоў. Паступова з маленькага гуртка яны выраслі да вялікай трупы ў 300 удзельнікаў і пачалі ўдзельнічаць у вялікіх праектах на прафесійнай сцэне. Выступалі на фестывалях тэатру ў Шатландыі і Германіі. Былі прызёрамі міжнароднага тэатральнага конкурсу за лепшую пастаноўку.
На майстар-класе ўдзельнікі выконвалі базавыя тэатральныя практыкаванні на канцэнтрацыю і ўпэўненасць у сабе.
Вучыліся працаваць у групе, рэагаваць, працавалі ў парах над імправізацыяй.
Напрыканцы майстар-класа ўдзельнікі прадставілі міні-імправізацыі на зададзеныя тэмы.
Узровень удзельнікаў быў розным, і гэта цікавы досвед, – кажа Фані, – людзі размаўлялі на розных мовах, што спрыяла атмасферы свабоды і творчасці. Мне вельмі спадабалася тое, што ў нас атрымалася, калі мы пачалі граць.
Таму плануем працягваць тэатральныя сустрэчы, да якіх можа далучыцца кожны ахвотны.
Фота Паўла Фабішэўскага