Вазьміце ўдзел у майстар-класе Марыюша Кавальчыка

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Вазьміце ўдзел у майстар-класе Марыюша Кавальчыка

На сустрэчу з вядомым польскім медыя-аналітыкам, якая адбудзецца 25 траўня ў Кіеве, запрашаюцца перш за ўсё журналісты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, блогеры, ініцыятары сацыяльных кампаній.

Тэма майстар-класа: «Трансфармацыя традыцыйных мадэляў СМІ і ролі журналіста ў сучасных медыя». Запрашаюцца як удзельнікі мінулых модуляў праграмы By_HUB, так і тыя, хто хоча далучыцца да яе зараз.

Пра што майстар-клас?

Развіццё тэхналогій і грамадства кардынальна змяняюць сусветны медыя-ландшафт. Традыцыйныя бізнес-мадэлі СМІ знаходзяцца ў крызісе, а ім на змену прыходзяць новыя, неймаверныя ўсяго пару гадоў таму, падыходы да стварэння, распаўсюджванню і манетызацыі кантэнту. Якім павінен быць журналіст у новых умовах? Як дзейнічаць і якія навыкі развіваць зараз, каб нават праз 10 гадоў быць у трэндзе развіцця журналістыкі? Як фармаваць свой уласны журналісцкі брэнд і чаму гэта важна? Вядучы майстар-класа прадэманструе сучасныя тэндэнцыі на прыкладах вядомых польскіх журналістаў і медыя.

Больш падрабязна пра вядучага:

Марыюш Кавальчык (Mariusz Kowalczyk) – польскі медыя-эксперт, журналіст, аналітык.

Працаваў у розных выданнях у якасці журналіста і галоўнага рэдактара, асвятляючы пытанні сацыяльна-палітычнага жыцця і бізнесу.

Рэдактар штомесячніка «Press» аб медыя-рынку і тэндэнцыях яго развіцця.

У траўні 2012 г. браў удзел у Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой стыль” у Гродне.

Mariusz Kowalczyk

Умовы ўдзелу:

Для ўдзелу ў майстар-класе неабходна да 19 траўня запоўніць Онлайн-ЗАЯЎКУ.
Увага! Час на адбор удзельнікаў і набыццё квіткоў абмежаваны і таму інфармацыя аб выніках адбору будзе прыходзіць у час падачы заявак.

Арганізатары майстар-класа кампенсуюць выдаткі на праезд у абодва бакі. У выпадку ўзнікнення пытанняў пішыце па адрасе: yevdem@gmail.com
BY_HUB – гэта пляцоўка для абмену ідэямі і для зносін людзей, зацікаўленых у тэхналогіях Інтэрнэту і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння якасці жыцця грамадства. Вучэбная частка праграмы складаецца з майстар-класаў, гасцявых лекцый, баркэмпа, і іншых мерапрыемстваў.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Жаночы раман часоў пандэміі. Cерця 6. Крыся выходзіць замуж
    Вы памятаеце Крысю з першай серыі фотарамана? У гэтым сюжэце яна з’яўляецца зноў і выходзіць замуж. Хто стаў яе выбраннікам і як склаўся лёс дзяўчыны з 70-х – чытайце і глядзіце ў чарговай гісторыі ад Наталлі Дораш. Улетку 1974 г. мая прыяцелька Крысціна запрасіла мяне на вяселле. Выходзіла яна замуж не па гарачым каханні, а […]
  • Гол Марушыча прынёс “Нёману” сёмую перамогу запар
    4 ліпеня гродзенскі клуб атрымаў сёмую перамогу запар у чэмпіянаце Белаурсі. Падапечныя Ігара Кавалевіча ў Гродна абыгралі Іслач – 1:0. Адзіны гол у матчы на 91-й хвіліне забіў Зоран Марушыч. Сем перамог запар – гістарычная серыя для гродзенскай каманды. Галоўны трэнер ” Нёмана “Ігар Кавалевіч пасля матчу: – Быў цяжкі матч з добрай камандай. У […]
  • Адключаць гарачую ваду ў Гродне пачнуць з 8 ліпеня
    Адключэнні гарачай вады ў Гродне пачнуцца ў пачатку ліпеня і завершацца 25 жніўня, паведамлялі раней grodnonews.by у Гродзенскай гарадскай ЖКГ. Для паступовага і раўнамернага адключэння гарачай вады горад падзелены на тры зоны. Першая зона: занеманская частка горада, Прынеманне, частка цэнтра горада – з 8 па 21 ліпеня ў раёнах вуліц: Антонава, Аульская, другі завулак Белуша […]
  • У 2020 годзе ў Беларусі вырасла колькасць перадазіровак ад наркотыкаў
    У Беларусі адзначылі рост колькасці зарэгістраваных выпадкаў перадазіроўкі, паведамілі ў мясцовай міліцыі. Чатыры чалавекі ў 2020 годзе пасля атручвання памерлі. На працягу 2015-2018 гадоў у Гродзенскай вобласці зніжалася колькасць атручванняў. У 2015 годзе іх было 43, а ў 2018 — толькі 4. У 2019 годзе колькасць атручванняў паднялася да 10. За сем месяцаў у 2020 […]
© 2012-2013 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"