Верасень: Не важна, ці атрымаецца – важна нешта зрабіць

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Верасень: Не важна, ці атрымаецца – важна нешта зрабіць

Госцем чарговага Hrodna Celebrity Talk з Алесем Залеўскім стаў 1 ліпеня заснавальнік downshifter.by, блогер і музыка Верасень.

Верасень праехаў вакол свету з табурэтам і вярнуўся ў Беларусь, пасяліўся ў вёсцы, дзе жыве ўжо 9 гадоў.

Пра досвед падарожжаў, жыццё ў вёсцы, чаму ўзнікла ідэя заснаваць праект downshifter.by, пра свабоду і шчырасць моладзі мы і пагаварылі на сустрэчы.

Верасень: Не важна, ці атрымаецца – важна нешта зрабіць

Мы сабралі топ-11 выказванняў Верасня:

1. Свет даволі цікавы, але куды б ты ні паехаў – ад сябе не з’едзеш.

 2. У любой краіне можна знайсці цудоўнае райскае месца, а можна знайсці “пекла” – усё залежыць ад цябе.

 3. Для меня свабода – гэта адказнасць.

4. Унутранае пачуццё свабоды выношу вонкі.

5. Без змяненняў немагчыма эвалюцыя.

6. Вельмі важна марыць, уяўляць і фарміраваць ідэю.

 7. Калі мара каштуе таго, каб яе здзейсніць – трэба не баяцца.

8. Пераадольванне перашкодаў дае табе звышмагчымасці.

9. Я вельмі люблю моладзь, яны шчырыя, не навучыліся падвойнай маралі. Калі моладзь нешта любіць – яна любіць і гаворыць пра гэта.

10. Не важна, ці атрымаецца, – важна нешта зрабіць. Адстаяць сваю шчырасць.

11. Моладзь, якая нешта робіць – гэта будычыня. Калі не робіць, то гэта ўжо страчанае пакаленне.

Паглядзець запіс сустрэчы можна ніжэй:

Цыкл сустрэч Hrodna Celebrity Talk ладзіцца ў межах праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Чытайце таксама:

Зразумеў, што магу быць часткай інфармацыйнай прасторы, якая дапамагае. Максім Швед пра кіно, магчымасці і пошук сябе

Пётр Клюеў: Рабіць сваю справу і дзяліцца энергіяй

10 Ліпеня 2020 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"