Верыць у сябе і ставіць на людзей

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Верыць у сябе і ставіць на людзей

Прадстаўнікі амаль 30 арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны бралі ўдзел у Форуме інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця, які праходзіў 19-20 красавіка ў Магілёве.

Мэтай імпрэзы была папулярызацыя дзейнасці грамадскіх ініцыятыў і таго ўнёску, які яны робяць у развіццё сваіх рэгіёнаў.

Віталь Васількоў (злева) і Вітаўт Руднік адчыняюць Форум

Форум распачаўся дыскусіяй пра тое, ці грамадскія ініцыятывы нашай краіны сёння рэальна ўплываюць на працэсы рэгіянальнага развіцця альбо хутчэй “корпаюцца ў пясочніцы”.

Удзел у дыскусіі бралі эксперты з вельмі рознымі досведам і абсягам дзейнасці.

За спіной Міраслава Кобасы з Фонду імя Льва Сапегі больш за два дзесяткі гадоў працы і мноства рэалізаваных праектаў нацыянальнага маштабу.

Уладзімір Булаўскі з віцебскай культурніцкай установы “Віцебск для мяне” арганізуе культурніцкія і адукацыйныя ініцыятывы на ўзроўні абласнога горада.

Ларыса Быцко з арганізацыі “Вясковы рэнесанс” жыве ў вёсцы Стулы ў Пружанскім раёне, дзе з’яўляецца … адзінай жыхаркай, а на тэрыторыі сельсавету, у які ўваходзіць вёска, зарэгістравана ўсяго 800 жыхароў.

Эксперты зыйшліся на меркаванні, што грамадскія актывісты сёння ўсё ж уплываюць на развіццё сваіх рэгіёнаў, бяручы на сябе адказнасць за вырашэнне розных важных мясцовых пытанняў.

Разам з тым, гэты ўплыў мог бы быць куды больш значным, калі б дзяржава стварыла спрыяльныя ўмовы для дзейнасці грамадскіх арганізацый, для развіцця сістэмы мясцовага самакіравання, заахвочвання ўдзелу людзей у жыцці грамадства.

Вялізным выклікам для тых, хто імкнецца стымуляваць грамадскі актывізм у рэгіёнах, з’яўляецца і пасіўнасць мясцовага насельніцтва. Людзі слаба вераць у тое, што могуць нешта змяніць, слаба ўключаюцца ў працу мясцовых ініцыятыў.

Наступны блок Форума быў прысвечаны важным для актывістаў рэгіянальных ініцыятыў кампетэнцыям.

Дзяніс Васількоў з Цэнтра “Кола” (Магілёў) распавёў пра тое, як выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для папулярызацыі сваёй дзейнасці.

SMM для NGO v.5 from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Сяргей Салей (Гарадзенскае грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ”) падзяліўся досведам распрацоўкі праектаў, скіраваных на рэгіянальнае развіццё.

Як стварыць праект, які будзе працаваць на рэгіянальнае развіццё from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Пазнавальным атрымаўся і блок, прысвечаны прэзентацыі канкрэтных прыкладаў праектаў і праграм розных грамадскіх ініцыятыў, скіраваных на паляпшэнне якасці жыцця людзей у сваіх рэгіёнаў.

Пра тое, як узваліць на сябе адраджэнне старадаўняй сядзібы і не скруціць пры гэтым шыю, распавядала Ганна Булда з мясцовага культурна-асветніцкага фонда “Шчорсы і Храптовічы”.

Андрусь Архіпенка распавёў пра арт-праект “Прыпынак Адамовіча” і тое, як ён зможа ўплываць на развіццё Бабруйскага раёна.

Пра поспехі і праблемы, пра стасункі з мясцовымі ўладамі, прыклады адметных культурніцкіх і іншых імпрэзаў распавядаў Уладзімір Булаўскі (сацыяльна-культурная ўстанова “Віцебск для мяне”).

Якзрабіць горад “сваім”. Досвед дзейнасці vitebsk4me from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Тэму супраоўніцтва паміж грамадскімі актывістамі і мясцовымі ўладамі дзеля развіцця мясцовых супольнасцей працягнуў Міраслаў Кобаса (Фонд імя Льва Сапегі). Ён распавёў таксама пра прыклады розных праектаў, рэалізаваных ў межах праграмы TANDEM.

Формы участия граждан у реализации местного самоуправления from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Пра тое, як працуе і якія эфекты дае магілёўскі “Жаночы дом”, распавяла Крысціна Гладчанка.

Презентация деятельности “Женского Дома” из Могилева from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

“Што “расце” у “Цяпліцы гарадскіх ініцыятыў” і як арганізаваная яе праца” – так гучала тэма прэзентацыі Аляксандра Лазарава з магілёўскага Цэнтра гарадскіх ініцыятыў.

Вялікай колькасцю і эфектыўнасцю дзейнасці сваёй арганізацыі ўразіла ўдзельнікаў Форума Ганна Высоцкая (Міжнароднае грамадскае аб’яднанне  ‘SOS – Дзіцячыя вёскі’), якая расказала пра падтрымку сем’яў у крызісных сітуацыях.

Практика оказания помощи семьям в кризисной ситуации from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Валянціна Кірылава (“УНОВІС-Форум”, Віцебск) правяла паралелі паміж грамадскай працай віцебскіх культурніцкіх актывістаў (сярод якіх былі Малевіч і Шагал) з той працай па захванні культурнай спадчыны, якая робіцца ў горадзе зараз.

Blockchain пратформа from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Пра тое, як зрабіць насельніцтва рэгіёна больш адказным за сваё здароўе, з імпэтам распавядаў Ігар Загрэкаў (грамадскае аб’яднанне прагрэсіўнага развіцця “Полацкі цэнтр мясцовых ініцыятыў”).

Як зрабіць насельніцтва рэгіёна больш адказным за сваё здароўе from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Вітаўт Руднік (ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, Гродна) прадставіў канцэпцыю гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей.

Як зрабіць свой горад прыязным да сталых людзей from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Прыгожым завяршэннем першага дня працы Форума стаў святочны торт ад гаспадароў імпрэзы з Цэнтра “Кола”, а таксама творчая вечарына Зміцера Бартосіка.

Другі дзень Форума распачаўся дыскусіяй пра тое, на што рабіць стаўку, развіваючы грамадскі актывізм і займаючыся рэгіянальным развіццём.

Сваімі развагамі на гэты конт дзяліліся кіраўнік Цэнтра “Кола” Віталь Васількоў,  Марыя Дашчынская (установа ўстойлівага рэгіянальнага развіцця “Крыніца магчымасцяў”, Аксакаўшчына, Мінскі раён) і Ігар Загрэкаў (грамадскае аб’яднанне прагрэсіўнага развіцця “Полацкі цэнтр мясцовых ініцыятыў”).

На думку Віталя Васількова, галоўным выклікам у гэтай сферы з’яўляюцца абмежаванні ў працы арганізацый трэцяга сектару. “Мы нібыта дзіця, якое гадуецца ў чамадане і не можа выкарастацца з яго” – адзначыў Віталь і прыгадаў перыяд адноснай свабоды  для развіцця грамадскай ініцыятывы ў сярэдзіне 90-х гг, калі грамадскія ініцыятывы раслі, як грыбы і вырашалі вялікую колькасць розных праблемаў.

– “Сёння трэба рабіць стаўку найперш на саміх сябе, імкнуцца зрабіць жыццё вакол сябе больш камфортным, выбудоўваць даверлівыя адносіны з іншымі людзьмі, якія таксама імкнуцца да гэтага” – адзначыў Віталь.

На складанасці працы па актывізацыі мясцовага насельніцтва звярнула ўвагу Марыя Дашчынская.

Пра тое, як важна кожнай арганізацыі знайсці сваё месца ў рэгіянальным развіцці, гаварыў Ігар Загрэкаў. Па яго словах, сёння вельмі важна быць адкрытымі да свету: падарожнічаць, заўважаць, што карыснага і адметнага робіцца ў іншых гарадах і краінах, справабаць перанесці гэта ў свой рэгіён.

Праца Форума скончылася абмеркаваннем магчымых ідэй, якія сумесна можна рэалізаваць, каб палепшыць жыццё ў розных рэгіёнах краіны.

Форум быў арганізаваны ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна), Цэнтрам “Кола” (Магілёў) пры падтрымцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, Гродна.

Гэта было заключнае мерапрыемства “Акадэміі рэгіянальнага развіцця“, якая дзейнічала ў Гродне ў 2018 г.

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне знялі кліп для феміністычнага рэп-праекта «Бомба»: там ёсць тверк, фрыкі і барацьба са стэрэатыпамі
    Відэа выйдзе ў пачатку снежня і стане флагманам для міні-альбома рэп-праекта “Бомба”. Рэжысёрам стаў гродзенскі блогер, а імя вакалісткі трымаецца ў сакрэце. Паводле сюжэту прадстаўнікі розных субкультур адпачываюць і весяляцца разам, нягледзячы на ​​адрозненні. У кліпе прасочваюцца ідэі талерантнасці да ЛГБТК+ супольнасці, бодзіпазітывізму і барацьбы са стэрэатыпамі. Прадзюсер праекта “Бомба”, саліст рок-групы “Бредятина дятела” Максім […]
  • Гродзенская абласная бібліятэка пачала вялікі пераезд
    Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага ў пачатку 2020 года адсвяткуе ўваходзіны пасля вялікага пераезду. Штодня ў перавозцы тысяч кніг, перыёдыкі, каталогаў і мэблі бібліятэкарам дапамагаюць неабыякавыя жыхары Гродна, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Абласная бібліятэка, якая з 1991 года займала частку Новага замка ў Гродне, пасля навагодніх святаў прыме наведвальнікаў па іншым адрасе. У аператыўнае кіраванне […]
  • У Гродне ў апячатаным пакоі раптам перагарнуўся дзяржаўны сцяг
    Цікавую рэч заўважылі на выбарчым участку №11 51-й акругі. Палотнішча, якое вісела дагары нагамі ў апячатаным памяшканні, раптам перакулілася ў правільным кірунку, паведамляе nn.by са спасылкай на тэлеграм-канал «Выбары. Беларусь». Гэта было заўважана 12 і 13 лістапада. І гэта пры тым, што назіральнікі ад «Права выбару» і «Вясны» прысутнічалі як пры вячэрнім апячатванні памяшкання вечарам […]
  • Гродзенка з’ехала ў Польшчу вучыцца і стала там вядомай мастачкай
    Нарадзілася ў Гродне, вывучылася ў Польшчы, а зараз з’яўляецца адной з самых вядомых сучасных мастачак суседняй краіны. Спрабуе палепшыць становішча мігрантаў, удзельнічае ў конкурсах прыгажосці з не самай трывіяльнай мэтай і крытыкуе Ай Вэйвэя – сучаснага кітайскага мастака-дысыдэнта, які правёў каля чатырох гадоў пад хатнім арыштам за сваю дзейнасць. Хто такая Яна Шостак, пра якую […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY