Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Віктар Аслюк: У дакументальным кіно ёсць толькі адзін актор – гэта рэжысёр

Першы дзень Фестывалю журналістыкі ў Гродне скончыўся вечарам сучаснага беларускага дакументальнага кіно. Алег Дашкевіч, Вольга Дашук і Віктар Аслюк прэзентавалі для гасцей Фэста свае стужкі.

вечар дакументалистыки2

“Два чалавекі. Фін і беларус. Жыцце далека ад цывілізацыі. Смерць фіна. Адзіноцтва.  Гісторыя гэтага чалавека…ці каня”- напярэдадні прагляду Віктар Аслюк зрабіў кароткі экскурс у дакументальныя стужкі, якія рэжысёры прывезлі з сабой для паказу.

“Гэты фільм не для усіх гледачоў. А для тых, якія ўмеюць думаць і умеюць глядзець.  Вельмі цяжка стаць кінематаграфістам. Вельмі цяжка нават адважыцца лічыць сябе чалавекам, які здымае кіно. Бо для гэтага патрэбны не толькі веды, біяграфія, месца народзінаў  і месца працы, бо не у ва ўсіх краінах ёсць кіно”, – адзначыў Віктар Аслюк.

вечар дакументалистыки3

На пытанне, якім чынам у фільме захаваць рэалістычнасць, рэжысёр адказаў, што тут існуе некалькі тлумаченнеў, і ўсе залежыць ад інтуітыуных метадаў рэжысера. “Есць правакацыі – я рабіу так: калі героі не жадаюць здымацца, паказваў на аператара і казаў – вось гэты чалавек, ён такі няшчасны, калі вы не будзеце здымацца, то я праз 3 дні выганю яго за работы. Яны яго шкадавалі. Галоўнае – з гэтым чалавекам трэба было пажыць. Ёсць прафесіянальная рэч для дакументала– у залежнасці ад здольнасцей, роста і вопыта: каб разумець, будзе ці не чалавек рэагаваць на камеру, трэба  у сярэдным жыць не менш 7 дзён не даставаючы камеру. Трэба ўлічваць, хто героі і хто рэжыссер. Герой–мужчына – адна сітуацыя, маладая жанчына і стары мужчына – інш. І гэта паўплывае нават на выбар тэмы.  За 20 гадоў працы у меня няма фільмаў, дзе адчуваецца, што герой бачыць камеру. Для мяне гэта не праблема. Я адчуваю, што паміж героям і камерай ёсць сувязь. Гэта сувязь адна з тых умоўнасцей, характэрных для дакументальнага кіно як з’явы. Нельга здымаць толькі радзі матэрыяла!”, – раксказаў Віктар Аслюк.

вечар дакументалистыки

вечар дакументалистыки5

Прагляд другога фільма адрозніваўся ад папярэдняга: быў і смех, і здзіўленне, і замілаванне. Гледачы, напэўна, пазналі ў галоўных героях сваіх бабулей і матулей. Але чырвоная нітка драматызму абрамляла ўвесь фільм.

 Юлія Гарашнякова, фота Вольгі Корсун, відэа Сяргея Людкевіча

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"