Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Віншуем пераможцаў конкурсу для маладых журналістаў!

Кульмінацыяй трэцяга дня Фестывалю стала ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў нацыянальнага конкурса для маладых журналістаў. На перамогу ў трох асноўных і ў сямі спецнамінацыях прэтэндавала больш за сто аўтараў!

Акрамя дыпломаў, лаўрэаты конкурсу атрымалі таксама памятныя прызы ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю. У прыватнасці, пераможцы трох асноўных конкурсных намінацый атрымалі магчымасць прайсці стажыроўку на тэлеканале “Белсат”. Яшчэ некалькі чалавек змогуць наведаць навучальныя мерапрыемствы ў Швецыі і Літве.

Вось поўны спіс пераможцаў конкурсу:

Намінацыя “Маё пакаленне”:

На разгляд журы прадстаўляліся артыкулы альбо рэпартажы, прысвечаныя праблемам, поспехам, перспектывам людзей рознага пакалення.

1-е месца: Вольга Дэксніс (на здымку ніжэй), Вілейка, артыкул “Першая суррагатная маці ў Вілейцы”.

2-е месца: Юлія Лыткіна (на здымку ніжэй), Гродна, артыкул “Жыллёва-камунальныя баталіі альбо Зямля – гарадская, дом – калгасны”.

3-е месца: Аляксандр Ярашэвіч (на здымку ніжэй), Мінск, артыкул “Беларускія спэцслужбы абвесьцілі вайну панкам ды анархістам”.

Намінацыя “Свет вачыма”:

На перамогу ў гэтай намінацыі прэтэндавалі аўтары лепшых фотаздымакаў, прысвечаных штодзённаму жыццю людзей у канкрэтнай мясцовасці.

1-е месца: Даша Сапранецкая (на здымку), Мінск, за фота “Поколения”.

2-е месца: Аліна Патышнева (на здымку ніжэй), Віцебск, за фота “Изнанка улиц”.

3-е месца: Наталля Клімовіч (на здымку ніжэй), Гродна, за фота “Дарога, жыццё і смерць”.

Намінацыя “Твой стыль”:
Журы вызначала аўтараў лепшых інтэрв’ю, якія раскрываюць унутраны свет суразмоўцы, яго бачанне мінулага, сучаснага і будучага.

1-е месца: Валерыя Кустава (на здымку ўверсе побач з сябрам праўлення БАЖ Юрасём Карманавым), за інтэрв’ю з Аляксеем Дударавым “У мастацтве праўды больш, чым у жыцці…”.
2-е месца: Вікторыя Церашонак, Мінск, за інтэрв’ю з вязнем канцлагера Аўшвіц «Спасибо, что сохранили этот ад».
3-е месца: Кацярына Карпіцкая, Мінск, за інтэрв’ю з удзельнікамі ансамблю песен і пляскі “Зорька”.

Пераможцы спецыяльных намінацый ад партнёраў Фестывалю:

“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”:

Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»

У намінацыі ўганараваныя лепшыя матэрыялы, прысвечаныя забытым ці слаба даследаваным сімвалам Беларусі. Прымаліся любыя формы працы, прысвечаныя з’явам і героям, кожны з якіх мог бы стаць нацыянальным брэндам ці турыстычным сімвалам краіны.

1-е месца: Людміла Мінкевіч, Мінск.

«Нестандартная Беларусь»:

Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”

У гэтай намінацыі разглядаліся журналісцкія матэрыялы, прысвечаныя незвычайным, містычным, малавядомым месцам і падзеям у Беларусі.

1-е месца: Алесь Анішчук, Брэст.
2-е месца: Аляксандр Лойка, Мінск.
3-е месца, Людміла Мінкевіч, Мінск і Аляксандр Лойка, Мінск.
Спецыяльную ўзнагароду ў гэтай намінацыі атрымала таксама Адар’я Гуштын, Мінск.

“Еўрапейская будучыня Беларусі”:
Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”
У межах намінацыі вызначаўся лепшы матэрыял (артыкул, відеа- ці радыё матэрыял), прысвечаны тэме беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, праблемам, дзеянням і перспектывам у гэтай сферы, асобам, якія зрабілі вялікі ўнесак у пашырэнне беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва.

1-е месца: Аксана Рудовіч (на здымку ніжэй), Мінск.

«Беларускае мысленне і адукацыя»:

Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Універсітэт”.

Да ўдзелу ў конкурсе ў межах гэтай намінацыі запрашаліся аўтары артыкулаў, відэа- ці радыё матэрыялаў, якія адлюстроўваюць тэму адукацыі і навукі ў сённяшняй Беларусі, а таксама постаці інтэлектуалаў, новыя погляды і перспектыўныя дзеянні ў гэтай сферы.

1-е месца: Таццяна Гурыновіч, Маладэчна.
2-е месца: Валянціна Міронава, Гомель.
3-е месца: Яся Каралевіч-Картэль, Мінск.

Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідэрства ў Беларусі:
Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org
Па выніках конкурсу ў гэтай намінацыі ўзнагароджаныя аўтары лепшых матэрыялаў, прысвечаных моладзеваму лідэрству, ініцыятывам беларускай моладзі, маладым актывістам, якія сваёй дзейнасцю імкнуцца паляпшаць жыццё беларускага грамадства.

1-е месца: Андрэй Елісееў (на здымку ніжэй), Мінск.


2-е месца: Вікторыя Грышанава, Брэст.
3-е месца: Ігар Кабакін, Ліда.

“Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”:
Заснавальнік намінацыі – польскі часопіс пра медыі PRESS.
На конкурс у гэтай намінацыі прымаліся матэрыялы, якія адлюстроўваюць пытанні свабоды слова ў нашай краіне (праблемы, тэндэнцыі, важныя перамены на рынку СМІ, параўнаўчы аналіз, арганізацыі і асобы, якія займаюцца гэтымі пытаннямі і г.д.).

1-е месца. Аляксандра Шукевіч, Мінск.

“Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”

Намінацыя заснаваная Таварыствам “Зяленая сетка”. На перамогу ў намінацыі прэтэндавалі матэрыялы, аўтары якіх даследуюць важныя пытанні, звязаныя са станам і аховай навакольнага асяроддзя.

1-е месца: Аксана Рудовіч, Мінск.

Свае прызы на Фестывалі атрымалі і пераможцы першага агульнанацыянальнага ФотаБатла, праведзенага напярэдадні Фестывалю.

Фота Юліі Каляды

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"