Вольга запрашае на развітальную вечарыну

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Вольга запрашае на развітальную вечарыну

Вольга – польская валанцёрка запрашае на сустрэчу-прэзентацыю на заканчэнне свайго ЕВС-праекта ў гродзенскай арганізацыі  ГА “Цэнтр «Трэці Сэктар».

„Wszystko, co dobre, szybko się kończy” – („Усё добрае, хутка заканчваецца”) – кажа польская прыказка. Вольга прыехала ў Гродна ў кастрычніку мінулага году, каб працаваць у гарадзенскай арганізацыі Цэнтр «Трэці Сэктар» у памках праграмы Еўрапейская Валанцёрская Служба.

«Я не магу паверыць, што гэта ўжо канец майго ЕВС-праекта! Гэта быў самы яркі, інтэнсіўны, развіваючы  і самы душэўны год. Проста цудоўны, – кажа Вольга – таму я бы хацела падзяліцца з вамі сваім досведам і  яшчэ раз узгадаць тое, што мне ўдалася ажыццявіць у Гродне. Я распавяду не толькі пра працу ў «Трэцім Сэктары». Я таксама пакажу вам свой погляд на свет, які я пабачыла навокал.»

У рамках свайго праекта Вольга працавала ва«Універсітэце Залатога Веку», дзе дапамагала весці заняткі польскай мовы, зарганізавала клуб польскай мовы і клуб «Гарадзенскія ўспаміны». Садзейнічала таксама вывучэнню моваў – па ейнай ініцыятыве ў Гродне з’явіліся сустрэчы «Tandem Evenings in Hrodna», Вольга таксама праводзіла бясплатныя курсы польскай для моладзі. Адным з першых публічных выступаў Вольгі была яе прамова на TEDxYouth@Hrodna. Цягам году яна пісала таксама артыкулы і рэпартажы на сайт “Твой стыль”.

На прэзентацыі можна будзе прагледзець выставу фатаздымкаў аўтарства Вольгі, пазнаёміцца з яе актыўнасцямі ў арганізацыі – пагуляць у моўныя гульні ў стылі Tandem Evenings, пачытаць сабраныя Вольгай ў мапу ўспаміны яе студэнтаў пра Гародню, размясціць на мапе горада свой уласны ўспамін, а таксама паглядзець відэа з выступлення Вольгі на  TEDxYouth@Hrodna (Увага! Там пра коцікаў). Таксама вас будуць чакаць сюрпрызы, віктарыны і дабрачынны аўкцыён.

Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу 25-га верасня а 18:30 па адрасе вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр «Трэці Сэктар»)

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Над былым зняволеным усталявалі нагляд. Ён можа страціць працу і жытло
    Станіслаў Цыбінскі адбыў 16 гадоў у месцах пазбаўлення волі. Ён выйшаў на волю ў 2017 годзе і змог знайсці працу і жыллё. А цяпер дапамагае іншым зняволеным сацыялізаваныя. 6 снежня суд устанавіў над Станіславам прэвентыўны нагляд. Цяпер ён можа страціць працу, жыллё і магчымасць займацца актывізмам. Першы суд быў яшчэ ў жніўні 2019 года. Тады […]
  • Кавалевіч працягнуў кантракт з “Нёманам”. Многія заўзятары незадаволеныя
    Афіцыйны сайт “Нёмана” паведаміў 8 снежня аб працягу супрацоўніцтва з Ігарам Кавалевічам. Новы кантракт з 51-гадовым спецыялістам разлічаны да канца наступнага сезона. Ігар Кавалевіч ўзначаліў гродзенскі клуб летам 2016 года. За гэты час жоўта-зялёныя пад яго кіраўніцтвам правялі ў рамках чэмпіянату 108 матчаў: перайгралі суперніка 42 разы, 25 разоў разышліся мірам і 41 раз прайгралі. […]
  • Даступнае асяроддзе, вандроўкі і сацыялізацыя: як у Гродне людзі з інваліднасцю разам вырашаюць праблемы
    Дзевяць гадоў удзельнікі валанцёрскай групы “Крок насустрач” працуюць з бардзюрамі і прыступкамі, ствараюць супольнасць неабыякавых людзей і кажуць аб праблемах, у якіх разбіраюцца лепш за ўсіх – таму што адчуваюць іх на сабе кожны дзень. “Крок насустрач” з’явіўся, калі ўдзельнікі наведалі інтэграцыйны лагер “Круглае возера”. Потым яны вырашылі стварыць у Гродне сваю валанцёрскую групу, каб […]
  • «Дастаць нажы»: смелы дэтэктыў з жанравымі сюрпрызамі і зорнай камандай акцёраў
    У Галівудзе бываюць рэжысёры, якіх не залічыш да жывых геніяў (накшталт Крыстафера Нолана), але іх талент, майстэрства і ўнікальная стылістыка не дазваляюць згубіцца ў натоўпе разнамасных кінематаграфістаў. Адным з такіх з’яўляецца Раян Джонсан – аўтар усяго толькі 5 не падобных адзін да аднаго фільмаў. Джонсана вылучае змешванне жанраў і стварэнне сваёй непаўторнай атмасферы: у 2005 […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY