Вольны кірмаш у Гродне

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Вольны кірмаш у Гродне

“Універсітэт Залатога Веку” сумесна з Гродзенскім дзіцячым хоспісам, Зялёнай сеткай Гродзеншчыны і Дзіцячай экалагічнай студыяй запрашаюць на Вольны кірмаш, які адбудзецца ў суботу, 21 лістапада, з 12:00 да 15:00, ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а.

Правілы:

Прыносьце рэчы, якія вам не патрэбныя, але якія маглі б прыдацца іншым людзям (вопратка, кнігі, цацкі, упрыгожванні і г.д.). Рэчы можна будзе абмяняць, прадаць ці падарыць падчас кірмаша.

У праграме:

Абмен рэчамі і творчыя майстар-класы:

– Лепка з салёнага цеста,
– Экалагічны святочны hand-made пакунак з крафт паперы і самаробны кантэйнер для батарэек з кардону
– Адукацыйны міні-семінар пра ваду і тэст-палоскі на пестыцыды

Што з сабой узяць:

– Рэчы для абмену ці продажу ў добрым стане
– Старыя батарэйкі
– Добры настрой

Кірмаш і ўваход – Вольны!

Праект “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Аўтар сагі, па якой зняты серыял «Гульня тронаў»: Гэта яшчэ не канец
    Стваральнік сагі «Песня лёду і полымя» (A Song of Ice and Fire) Джордж Марцін апублікаваў у сябе ў блогу вялікі пост, прысвечаны фіналу серыялу «Гульня тронаў». У ім ён паабяцаў скончыць кніжную сагу, фінал якой будзе (а можа, і ня будзе) адрознівацца ад таго, што было паказана на экране, піша svaboda.org. «Людзі пытаюцца цяпер: чым […]
  • “Не прапаганда, а гістарычная праўда”. У Гродна прыехалі рэканструктары Войска Польскага
    Салдат польскай арміі і паліцэйскі ў форме 1939 года шпацыравалі па цэнтры Гродна, як і 80 гадоў таму. Гэта былі ўдзельнікі групы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім». Яны прыехалі ў Гродна 21 мая, прайшліся па вуліцах, зрабілі фатаграфіі і пагутарылі з гараджанамі. Рэканструктары на чале з гісторыкам Ігарам Мельнікавым рэгулярна выязджаюць у розныя гарады […]
  • Ля Гродна з’явіцца яшчэ адзін пешаходны мост
    Ён з’явіцца на базе адпачынку “Дом рыбака” ў Каробчыцах у 2020 годзе. Акрамя маста, на тэрыторыі з’явяцца пляж на 65 чалавек, навес з мангалам для ўрачыстых мерапрыемстваў, поле для мініфутбола, пешаходныя дарожкі, шэсць назіральных пляцовак, пляцоўка для смеццевых кантэйнераў і малыя архітэктурныя формы. Фактычна, гэта будуць два мосты, якія злучаць берагі пруда Верхняе на рацэ […]
  • Стала вядома, калі адкрыецца абласная філармонія
    7 чэрвеня ў абласной філармоніі адкрыюць канцэртную залу. Адсвяткуюць падзею вялікім гала-канцэртам. Артысты абласной філармоніі выступяць сумесна з зоркамі беларускай эстрады. У фае разгорнуцца выставы і фотазоны, паведамляе grodnonews.by. Набыць квіткі можна ўжо з заўтрашняга дня. Арганізатары разлічваюць на поўны аншлаг. Яны абяцаюць, што сцэна зможа прыняць больш за 1200 гледачоў, а сучаснае тэхнічнае абсталяванне […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY