Хутка мы будзем падводзіць вынікі конкурсу “Будзь у Трэцім!” Інтэрнэт-карыстальнікі абралі сваіх пераможцаў, прафесійнае журы – таксама. Давайце пазнаёмімся з экспертамі, якія вызначылі пераможцаў у кожнай намінацыі.

Намінацыя “Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны”

Алесь Госцеў

Алесь Госцеў

Гарадзенскі педагог, краязнавец. Лаўрэат прэміі імя Юзафа Ядкоўскага “за значны ўнёсак у вывучэнне гісторыі Гродна і актыўную педагагічную дзейнасць у галіне краязнаўства” (2012).

Пачынаючы з 1976 г. актыўна займаецца краязнаўствам (гiсторыя i культура Гродна i Гарадзенешчыны, творчасць сучасных беларускiх мастакоў).

З 1992 г. на педагагічнай працы. Прыняў непасрэдны ўдзел у стварэнні i дзейнасцi беларускіх гуманітарных класаў пры Гродзенскай фiлiі Беларускага адукацыйна–культурнага цэнтра (БГАКЦ) i шматпрофiльнага лiцея №1 г. Гродна (з 1996 г.).

Працуе выхавацелям i настаўнікам астраномii  ДУА “Лiцей №1 г. Гродна”.

Распрацаваў аўтарскую сiстэму школьнага краязнаўства.

Сумесна з вучнямі і  калегамi стварыў лiцэйскi музей “Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны XII-XXI стст.” (2005).

Антон Астаповіч

Astapovich

Гісторык-этнолаг, культуролаг. Старшыня ГА “Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.

Алесь Краўцэвіч.

Алесь Краўцэвіч

Гісторык, археолаг, доктар гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук, першым прарэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы.

Сёння – прафесар Універсітэту імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча).

Старшыня Беларускага гістарычнага таварыства.

Ад лютага 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Аўтар кніг “Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага” (1998), “Жыцьцяпіс вялікіх князёў літоўскіх. Міндаўг. Пачатак гаспадарства” (2005), “Рыцары і дойліды Гародні” (2009) ды інш.

 

Гэтыя людзі зрабілі свой выбар! Працяг будзе! 😉