Вясна 1997-га: гарадзенскія моладзевыя арганізацыі не прагінаюцца пад БПСМ, Домаш стварае “Гарадзенскую ініцыятыву”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Вясна 1997-га: гарадзенскія моладзевыя арганізацыі не прагінаюцца пад БПСМ, Домаш стварае “Гарадзенскую ініцыятыву”

Напярэдадні адзначэння 20-годдзя арганізацыі мы працягваем знаёміць вас з найбольш адметнымі падзеямі ў гісторыі грамадскага сектару Гарадзеншчыны.

У мінулай публікацыі мы спыніліся на падзеях зімы 1997-га, а цяпер паглядзім, што цікавага адбывалася вясной таго года.

Дапамогуць нам у гэтым матэрыялы бюлетэню “Трэці сэктар”, другі выпуск якога ўбачыў свет у красавіку 1997-га.

Другі выпук бюлетэню “Трэці сэктар”, красавік, 1997

Цэлы шэраг цікавых падзеяў адбыўся ў самым пачатку той вясны.

Так, 2 сакавіка ў Гродне прайшоў заснавальны сход Хрысціянска-Дэмакратычнага Саюзу Моладзі. Арганізацыя не пакінула вялікага следу ў гісторыі грамадскага руху (як і створаны двумя тыднямі раней у Слоніме “Зялёны гай”).

6 сакавіка пры Асацыяцыі маладых навукоўцаў “ВІТ” (кіраўнік Сяргей Салей), якая на той момант была найбольш моцнай і вядомай моладзевай арганізацыяй рэгіёну, ствараецца Трэнінгавы цэнтр па праблемах моладзі і грамадзянскай адукацыі (кіраўніком быў абраны добра вядомы сёння Ігар Кузьмініч – на здымку ніжэй злева).

Сябры арганізацыі ў той перыяд актыўна займаліся адукацыяй, дапамагаючы ў стварэнні новых грамадскіх ініцыятываў, планаванні іх дзейнасці.

Сяргей Салей праводзіць трэнінг для грамадскіх актывістаў з Гарадзеншчыны

Два кандыдаты ў прэзідэнты – Сямён Домаш (злева) і Уладзімір Ганчарык

У гэты ж дзень адбылася яшчэ адна вельмі адметная падзея – у горадзе прайшоў заснавальны сход Каардынацыйнага камітэту “Гарадзенская ініцыятыва”.

У склад Камітэту ўвайшлі прадстаўнікі 25 грамадскіх аб’яданняў і партыяў.

Кіраўніком “Гарадзенскай ініцыятывы” быў абраны сябра прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Сямён Домаш.

Першым мерапрыемствам Камітэту стане парведзены 13 сакавіка Круглы стол “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 году – гарант стабільнасці і дэмакратычных пераўтварэнняў у грамадстве”.

Пройдзе яшчэ некалькі год – і Камітэт стане асновай выбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Сямёна Домаша.

У 2002 г. Домаш адыйдзе ад грамадска-палітычнай дзейнасці.

“Гарадзенская ініцыятыва” паспрабуе “перазапусціцца” пад кіраўніцтвам Зміцера Іваноўскага, але хутка хутка зыйдзе ў нябыт.

Знакавай падзеяй таго часу стала сустрэча 14 сакавіка старшыні камітэту па справах моладзі пры гарадзенскім аблвыканкаме Аляксандра Дзікевіча з прадстаўнікамі 12 мясцовых моладзевых арганізацый.

Аляксандр Дзікевіч (стаіць) на сустрэчы з актывістамі моладзевых арганізацый горада. І так – гарадзенскія чыноўнікі тады яшчэ не баяліся хадзіць на вул. Будзённага

Чыноўнік прапанаваў прадстаўнікам “Рады 23”, Асацыяцыі маладых навукоўцаў “ВІТ”, Моладзеваму фотаклубу “МИГ”, “Маладой Грамадзе”, “Альянсу імя Вітаўта Вялікага” (быў зарэгістраваны 18 сакавіка 1997 г.) і іншым далучыцца да працы па стварэнні на Гарадзеншчыне структур “Беларускага Патрыятычнага Саюзу Моладзі”. Ніхто з удзельнікаў сустрэчы не пагадзіўся на гэта, але ўлады ўсё роўна выказалі рашучы намер дэлегаваць да 30 красавіка сто дэлегатаў на заснавальны сход БПСМ у Мінску.

Карыкатура Алеся Сурава, якая была змешчаная ў выпуску 3 бюлетэню “Трэці сэктар” (травень, 1997)

16 сакавіка ў Гродне была забароненая выстава “Нямецкая прапаганда на Беларусі. 1941-1944. Канфрантацыя паміж прапагандай і рэчаіснасцю”. Фармальнай прычынай стала нібыта тое, што арганізатары – абласное грамадскае аб’яднанне “Ратуша”, не ўзгадніла выставу з уладамі.

Цікава, што ў гэты ж дзень у мінскім аэрапорце быў затрыманы і затым дэпартаваны з Беларусі выканаўчы дырэктар беларускага прадстаўніцтва Фонда Сораса, з якім шчыльна супрацоўнічала “Ратуша” (кіраўнік – Аляксандр Мілінкевіч).

Аляксандр Мілінкевіч

Эрыка Берна абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгах апазіцыі і фінансавай падтрымцы палітычных і грамадскіх актывістаў у Беларусі. Такія дзеянні беларускіх уладаў выклікалі вялікі скандал і прывялі ў хуткім часе да закрыцця беларускага офіса Фонда Сораса.

Артыкул пра высылку Эрыка Берна, змешчаны ў бюлетэні “Трэці сэктар”

Яшчэ адна скандальная падзея была датаваная 9 красавіком. У гэты дзень гарадзенскія ўлады гвалтам выселілі на вуліцу рэдакцыю газеты “Пагоня” (рэдактар Мікола Маркевіч).

Выданне было заснаванае ў 1992 г. і зачынена беларускімі ўладамі ў 2001 г.

Міхась Карневіч, Мікола Маркевіч, Сяргей Астраўцоў трымаюць “нулявы” выпуск “Пагоні” (1992 год)

Яшчэ адной адметнай падзеяй нацыянальнага маштабу стала правядзене ў Мінску 5-6 красавіка заснавальнага сходу Беларускай Нацыянальнай Рады моладзевых і дзіцячых арганізацый. Удзел у сходзе бралі і прадстаўнікі гарадзенскай рэгіянальнай рады моладзевых арганізацый “Рада-23”. Кіраўніком Рады быў абраны Аляксандр Каранкевіч. Адным з яго намеснікаў стаў гарадзенец Ігар Кузьмініч.

21 красавіка ў Гродне быў афіцыйна зарэгістраваны “Моладзевы прэс-клуб”, які актыўна спрычыніўся да стварэння ў горадзе “Школы маладога журналіста”.

Ну а ў Мінску 23 красавіка адбыўся арганізацыйны сход Рады Беларускай Праваабарончай Канвенцыі. Кіраўніком новай арганізацыі была абраная Таццяна Процька, адным з яе намеснікаў – Сямён Домаш. У склад БПК (ці не першага саюзу правабарончых арганізацый краіны) увайшлі прадстаўнікі 130 арганізацый.

26-27 красавіка ў Гродне адбыўся чарговы з’езд Саюзу палякаў, які абраў сваім кіраўніком на новы тэрмін Тадэвуша Гавіна.

Удзельнікі з’езду прынялі звароты да ўладаў з прапановай надаць статус ветэранаў вайны жаўнерам Арміі Краёвай, а таксама прадставіць дапамогу ў будаўніцтве другой польскай школы ў Гродне.

Працяг будзе.

Чытай таксама:

Шалкевіч гастралюе за грошы Сораса, у Гродне ствараецца “Рада-23”, а ў Мінску – “Прямое действие”

 

 

 

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачаўся рамонт Каложскай царквы: рабочыя дэмантуюць старую драўляную сцяну
    У Гродне пачалі рамонт драўлянай сцяны Каложскай царквы, паведамляе БелТА. Пра гэта агенцтву расказала першая намесніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Што будуць рабіць? Будаўнікі рыхтуюцца да рамонту знешняй сцяны і ўзводзяць часовую сцяну ўсярэдзіне, каб службы ў царкве не спыняліся на час рамонту. Толькі бліжэйшы тыдзень, […]
  • WATCH DOCS у Гродне: 6 дзён дакументальнага кіно па правах чалавека
    З 23 па 28 кастрычніка ў Гродне пройдзе міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS. На працягу 6 дзён вы зможаце пазнаёміцца з новымі стужкамі сусветна вядомых дакументалістаў з Еўропы і не толькі. Фестываль WATCH DOCS праводзіцца ў Гродне ўжо другі раз. Ён прыйшоў да нас з Польшчы, дзе ўсё пачалося ў 2001 […]
  • Ад тамоў Снядэцкага да зборнікаў Ажэшкі. 500 старадрукаў паказваюць у бібліятэцы імя Карскага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
    Больш за 500 старых і рэдкіх кніг прадстаўлена ў аддзеле мастацтваў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага на выставе “З глыбінь вякоў нам засталася кніга…”, якая прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. На выставе прадстаўлены рарытэтныя кнігі і перыядычныя выданні XVIII – першай паловы XX стагоддзяў з фондаў абласной бібліятэкі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і прыватнай калекцыі […]
  • Аўтар даклада пра расследаванне забойства Паўла Шарамета выступіць у Гродне
    Амерыканскі журналіст Крыстафер Мілер (Christopher Miller), аўтар дакладу “У правасуддзі адмоўлена: Украіна не прасунулася ў расследаванні забойства Паўла Шарамета”, 12 кастрычніка выступіць з адкрытай лекцыяй у Гродне. Арганізатары сустрэчы –  HrodnaMediaRoom і Прэс-клуб Беларусь. Падчас адкрытай лекцыі з элементамі майстар-класа Крыс, які ведаў Паўла Шарамета асабіста, раскажа пра тое, як праводзіць журналісцкія расследаванні на прыкладзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY