Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Выпускны ШМЖ: 17-ты пайшоў! (дадалося відэа)

У трэці дзень Фестывалю прайшоў урачысты выпуск “Школы маладога журналіста – 17” .

выпуск шмж-17

Першай выпускнікоў павітала Інга Мармыш – каардынатарка ШМЖ -17. Яна адзначыла, што збыліся дзве яе мары – пабыць каардынатаркай ШМЖ і папрацаваць у аргкамітэце Фестывалю.

Інга Мармыш

Наступным са словамі “на дарогу” выступіў старшыня грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік. Ён пажадаў будучым “гуру журналістыкі” прафесійных поспехаў і выказаў гатоўнасць дапамагаць і падтрымліваць сувязь з маладымі журналістамі і ў далейшым.

выпуск шмж-17

Не засталіся ў баку і куратары шмж-шак Анджэй Пісальнік і Алеся Седзянеўская . Яны падзякавалі удзельнікам ШМЖ -17 за плённае супрацоўніцтва і пажадалі ім добрага шляха.

выпуск шмж-17выпуск шмж-17

Выпускнікам былі ўручаны пасведчанні аб паспяховым заканчэнні Школы маладога журналіста.

выпуск шмж-17

выпуск шмж-17

Самі ж “віноўнікі ўрачыстасці” не засталіся ў накладзе. Маладыя журналісты выканалі для сваіх настаўнікаў і каардынатараў песню ўласнага сачынення, дзе ўзгадалі самыя лепшыя моманты навучання.

выпуск шмж-17


шмж-17

Паліна Лапата, фота Ірыны Новік, відэа Сяргей Людкевіч

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"