Выпускны іспыт у мультымедыйным фармаце: студэнты Школы сучаснай журналістыкі прэзентавалі выніковая праекты

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Выпускны іспыт у мультымедыйным фармаце: студэнты Школы сучаснай журналістыкі прэзентавалі выніковая праекты

На заключным занятку курса, які адбыўся 26 траўня, навучэнцы прадэманстравалі ўсё, чаму навучыліся падчас ШСЖ-22. Свае веды журналісты-пачаткоўцы трансфармавалі ў сацыяльн- значныя мультымедыйныя праекты.

Разам з ментарамі ўдзельнікі рыхтаваліся да выпускнога іспыту: збіралі матэрыял “у полі”, вучыліся працаваць з праграмамі па апрацоўцы відэа, рабіць фотаздымкі, упэўненна задаваць пытанні мінакам.

– Абарона праектаў накіравана на тое, каб нашыя студэнты маглі прадэманстраваць тое, чаму яны навучыліся. Ім трэба было абраць тэму, праблему, знайсці фокус і дадаць мультымедыйныя элементы: відэа, інфаграфіку, аўдыя, фота,  – адзначыла куратар Школы сучаснай журналістыкі Іна Максімчык.

Усяго было прэзентавана пяць праектаў, скіраваных на прыцягненне ўвагі да сацыяльна-значных праблем.

Выпускны іспыт у мультымедыйным фармаце: студэнты Школы сучаснай журналістыкі прэзентавалі выніковая праекты

Напрыклад, студэнткі разам з ментарам Аляксеем Кайрысам зрабілі праект, прысвечаны праблемам з арганізацыяй турыстычнай інфраструктуры на Аўгустоўскім канале.

Выпускны іспыт у мультымедыйным фармаце: студэнты Школы сучаснай журналістыкі прэзентавалі выніковая праекты

Яшчэ адзін праект, прысвечаны створанаму ў Жыровіцкім кляштары звярынцу, ужо апублікаваны на адным з гарадзенскіх парталаў.

Выпускны іспыт у мультымедыйным фармаце: студэнты Школы сучаснай журналістыкі прэзентавалі выніковая праекты

Прачытаць яго можна па спасылцы.

Аўтаркі гэтага праекта разам з ментаркай Надзеяй Болатавай наведалі “Эдемскі сад”, дзе сустрэліся са стваральнікамі гэтага незвычайнага месца і паназіралі за ўмовамі ўтрымання жывёл.

Выпускны іспыт у мультымедыйным фармаце: студэнты Школы сучаснай журналістыкі прэзентавалі выніковая праекты

Разынкай праекта стала інтэрактыўная мапа, якая паказвае, якія цікавыя мясціны можна наведаць па дарозе з Гродна ў “Эдэмскі сад”.

Выпускны іспыт у мультымедыйным фармаце: студэнты Школы сучаснай журналістыкі прэзентавалі выніковая праекты

Для некаторых праца над праектам стала сапраўднай прыгодай.

Так, каманда ментаркі Кацярыны Гардзеевай праехала пяць вёсак вакол “Гродзенскага мора” ў пошуках пляжа.

Пляж так і не знайшлі, але паразмаўлялі з жыхарамі і назбіралі шмат матэрыялу, які паабяцалі пераўтварыць у серыю артыкулаў.

Выпускны іспыт у мультымедыйным фармаце: студэнты Школы сучаснай журналістыкі прэзентавалі выніковая праекты

Яшчэ адзін праект быў прысвечаны праблеме вырубкі дрэваў у адным са старых раёнаў Гродна, а Алена Давідовіч назбірала матэрыял пра лёс драўлянага касцёла ў Прывалцы.

Выпускны іспыт у мультымедыйным фармаце: студэнты Школы сучаснай журналістыкі прэзентавалі выніковая праекты

Цяпер студэнтаў ШСЖ чакае выпускная сустрэча, якая адбудзецца 30 траўня.

Школа сучаснай журналістыкі працуе ў Гродне з 1997 г. Яе выпускнікамі сталі ўжо больш за 450 чалавек. Многія з іх паспяхова працуюць у мясцовых, нацыянальных і замежных СМІ. Больш за 20 выпускнікоў Школы сталі лаўрэатамі міжнародных і нацыянальных прэмій у галіне журналістыкі. У 22-м наборы ШСЖ навучаліся каля 30 чалавек. На працягу сямі месяцаў яны навучаліся асновам журналістыкі, напісанню артыкулаў, рэпартажаў, вядзення сваіх блогаў і стварэнню інфаграфікі і подкастаў.

Чытайце таксама:

Студэнты Школы сучаснай журналістыкі-22 заняліся прасоўваннем і візуальнай журналістыкай

Пра паліцыю моды, гномікаў, сцяжкі і чырвоныя калготкі

Падкасты і радыёнавіны. Студэнты ШСЖ-22 прынялі ўдзел у творчых праектах

У Школе сучаснай журналістыкі рыхтуюцца да выпускнога іспыту

27 Траўня 2021 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Выйшаў сёмы нумар навуковага часопіса “Гарадзенскі гадавік”
    Выйшаў з друку новы нумар “Гарадзенскага гадавіка”. “Асэнсоўваем гісторыю роднай Гародні, вывучаючы жыццё асоб і сем’яў, заглыбляемся ў свет іх ідэнтычнасці, светапогляду і культурных кодаў, штодзённасці і няпростых жыццёвых рашэнняў”, – напісаў пра нумар “Цэнтр гарадскога жыцця”. Нумар прысцяцілі гісторыкам Таццяне Маліноўскай і Вользе Сабалеўскай, “для якіх адкрыццё таямніц гарадзенскай мінуўшчыны было сэнсам жыцця”. Таццяна […]
  • У Польшчы затрымалі двух беларусаў. Яны перакідвалі кантрабанду праз мяжу дронам
    На мінулым тыдні польскія памежнікі спынілі кантрабанду з 2000 пачак цыгарэт і затрымалі трох чалавек. Тытунёвыя вырабы перакідвалі праз мяжу з дапамогай дрона – паведамілі Hrodna.life у прэс-службе Падляшскага аддзела памежнай службы. “У 900 метрах ад дзяржаўнай мяжы дрон скінуў груз і разгарнуўся да Беларусі. У гэтым месцы  памежнікі заўважылі трох чалавек. Мужчыны падабралі груз […]
  • Тэмпература б’е рэкорды. Як гродзенцы ратуюцца ад спёкі
    У Гродне 21 чэрвеня быў пабіты тэмпературны рэкорд. Паветра прагрэлася да 31,6 градусаў. Папярэдні рэкорд – 30,2 градуса быў зафіксаваны ў 1975 годзе. Hrodna.life даведаўся, як гродзенцы рэагуюць на спёку. Самыя папулярныя напоі ў гродзенскіх кавярнях апошнія два тыдні – “эспрэса-тонік” і “айс-латэ”. Продаж гэтых напояў вырас у пяць разоў, распавялі Hrodna.life у кавярні “Віленская”. […]
  • На Савецкай плошчы з’явіцца яшчэ адзін будынак. Што там можа быць?
    Права арэнды на зямельны ўчастак, які прылягае да дома купца Мураўёва на Савецкай плошчы, прададуць з аўкцыёну. Там пабудуюць яшчэ адзін будынак. Пра гэта паведамілі на сайце гарвыканкама. Аўкцыён пройдзе 13 ліпеня. Участак плошчай 0, 0774 гектара здадуць у арэнду на 50 гадоў. Там з’явіцца адміністрацыйны або гандлёвы аб’ект, рэстаран, гасцініца ці аб’ект аховы здароўя […]
© 2012-2021 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"