WATCHDOCS у Гродна шукае валанцёраў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
WATCHDOCS у Гродна шукае валанцёраў

Запрашаем валанцёраў на міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCHDOCS.

Табе цікавая тэма правоў чалавека? Ты хочаш развіваць сябе і стаць валанцёрам міжнароднага фестывалю? Хочаш навучыцца працаваць у камандзе, развіць арганізатарскія здольнасці? Міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCHDOCS у Гродне шукае валанцёраў!

Міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCHDOCS пройдзе з 23 па 28 верасня і адбудзецца ў Гродне ў другі раз. Фестываль ужо больш за 15 гадоў праводзіцца ў Польшчы, трэці год у Беларусі. Ён з’яўляецца адным з буйнейшых фестываляў па гэтый тэматыцы ў свеце.

У мінулым годзе гродзенскі фестываль сабраў больш за 100 гледачоў, прайшло 6 кінапаказаў. У гэтым годзе, акрамя менавіта кінапраглядаў, запланаваны і іншыя мерыпрыемствы, звязаныя з правамі чалавека, таму на валанцёраў чакаюць самыя розныя задачы на розных працэсах падрыхтоўкі і правядзення фестывалю (дапамога на месцы правядзення кінапраглядаў, піяр, дапамога ў вядзенні сацсетак, дызайн афішы, абвестак, дапамога ў падрыхтоўцы і правядзенні Жывой бібліятэкі ў рамках фестывалю, клопат пра гасцей фестывалю).

Калі ты хочаш стаць валанцёрам фестывалю – запоўні анлайн заяўку, у якой можаш пазначыць сферы, у якіх хацеў бы дапамагаць. На заяўкі арганізатары адкажуць да 2 кастрычніка.

Першая сустрэча каманды фестывалю адбудзецца 4-га кастрычніка ў 20.00.

Па ўсім пытанням звяртайцеся па телефону +375292557914 (Вольга).

Арганізатарам фестывалю ў Гродне з’яўляецца ГА “Цэнтр “Трэці сектар”

26 Верасня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Сем рэчаў, якім навучылі бацькоў цяжкахворыя дзеці з Гродзенскага дзіцячага хоспісу
    Маці дзяцей, якімі апякуецца Гродзенскі дзіцячы хоспіс, распавялі Свабодзе, чаму яны навучыліся ад сваіх невылечна хворых дзяцей. Самі маці кажуць, што іх дзеці ня хворыя, а асаблівыя. Гродзенскі дзіцячы хоспіс быў утвораны 19 верасня 2008 году. Гэта недзяржаўная, некамерцыйная арганізацыя. Існуе толькі за кошт дабрачынных ахвяраванняў. «Калі дзіця нельга вылечыць, гэта не азначае, што яму нельга дапамагчы». […]
  • Прыходзьце і грайце: “гарадское піяніна” зноў у цэнтры
    Пасля святкавання Дня нараджэння Гродна “гарадское піяніна” засталося ў цэнтры і стаіць цяпер за будынкам палаца тэкстыльшчыкаў. Інструмент будзе там да першых сур’ёзных дажджоў. Упершыню “гарадское піяніна” з’явілася на вуліцы Ажэшкі падчас Біг-Міні-фестывалю, які праходзіў у канцы ліпеня. Тады піяніна прыйшлося даспадобы гараджанам, але былі таксама і скаргі на шум ад жыхароў вуліцы. Піяніна на […]
  • Калі беларусы будуць аплачваць электраэнергію па поўных тарыфах і колькі кампенсуюць зараз
    У Беларусі насельніцтва у 2019 годзе, па планах уладаў, будзе цалкам пакрываць выдаткі за спажытую электраэнергію. Пра гэта паведаміў FINANCE.TUT.BY падчас прамой тэлефоннай лініі намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец. Нагадаем, цяпер насельніцтва аплачвае каля 80% ад сабекошту электраэнергіі. Планы ва ўладаў на гэты год па ЖКП – выйсці на 100-працэнтны ўзровень кампенсацыі […]
  • У якога аператара сувязь лепш? Аналітыкі параўналі velcom, МТС і life :)
    Расійская кампанія DMTel правяла даследаванне, у якім ацаніла асноўныя характарыстыкі і якасць сэрвісаў беларускіх мабільных аператараў сувязі, параўнаўшы velcom, МТС і life :). TUT.BY вывучыў справаздачу экспертаў і прыводзіць асноўныя высновы з яго. Вымярэння і тэсты праводзіліся ў Мінску з 17 па 24 ліпеня 2018 года. Працягласць маршруту, на якім тэставаліся якасць сувязі, склала 1074 кіламетры. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY