Я і Нямеччына

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Я і Нямеччына

Увесь наступны год Ганна Пятушэк будзе валанцёрам на мясцовым тэлебачанні ў гарадку Веццін, Нямеччына.

Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з  WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

На гэтым жа праекце працавалі две валанцёркі ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, Наста Сураўцава і Наста Дзямідок.

Ганна Пятушэк:

Колькі сябе памятаю, я марыла патрапіць аднойчы ў Нямеччыну. Чаму менавіта ў Нямеччыну? Усё вельмі проста. Я вывучала нямецкую мову ў школе. Гэта, здавалася, і ёсць пропуск да чагосьці замежнага, як у маім выпадку да Нямеччыны. Мне здавалася, што калі я дакрануся да чагосьці іншага, пабачу новае, адчую тое, чаго раней не адчувала – гэта зменіць нейкім магічным чынам маё жыццё.

Я ў Нямеччыне і я валантэрка. Я атрымала свой пропуск працягласцю ў адзін год.

Быць валантэркай – значыць адчуваць сябе валантэркай, дапаможніцай, часткай нечага суцэльнага. Ёй нельга проста «быць», можна толькі «адчуваць» сябе валантэркай. І я «адчуваю» сябе так ужо тры тыдні ў Нямеччыне. Пакуль не звыкла ўспрымаць думку, што я ўжо тры тыдні тут жыву, але гэта пытанне часу.

Валантэр на тры дні – адно, а на год – гэта ўжо зусім іншая справа. ЕВС (Еўрапейская валантэрская служба) дае магчымасць маладым людзям пазнаёміцца з рознымі прафесіямі, вывучаць замежныя мовы, збіраць вакол сябе аднадумцаў з розных куткоў Зямлі, адкрыць сябе і самае галоўнае – зразумець, што дом – гэта не маленькі кавалак зямлі з градкамі памідораў і бульбы. Увесь свет – гэта твой дом, наш дом, такі вялікі, і такі цудоўны. Кожны дзень тут адбываюцца неверагодныя рэчы, якія даюць табе моц, натхняюць, матывуюць ісці наперад і рабіць рэальна карысныя рэчы.  Прыняць удзел у ЕВС-праекце працягласцю ў год можна толькі раз у жыцці. Я лічу, што яго дастаткова, каб зрабіць для сябе пэўныя вынікі, каб адказаць на пытанні “Хто ты?”, “Што ты хочаш?” і “Як гэта зрабіць?”.

Прыгоды ў горадзе бэзу Галле

Мая гісторыя пачалася ў берлінскім аэрапорце. Я паспяхова прайшла пашпартны кантроль і выйшла ў залю, дзе мяне павінны былі сустрэць. Так сталася, што я была апошняя ў чарзе да памежнікаў, таму ў зале акрамя мяне, мужчыны з іменнай паперкай і двух юнакоў болей нікога не было. Я адразу зразумела, што яны чакаюць мяне, але падысці было трохі боязна. Аднак я ўзяла сябе ў рукі і падышла да іх з пытаннем: «А вы не Аню чакаеце?». Не паспела я скончыць пытанне, як дзяўчына спытала: «Ты валантэрка?». Ура! Знайшліся. Павіталіся, пазнаёміліся і паехалі дадому, да майго новага дому.

Наста валантэрыць на гэтым праекце ўжо год, яна і праводзіла для мяне ўводны курс у жыццё валантэра і супрацоўніка тэлеканалу «Der offene Kanal aus Wettin». Праект ладзіць медыйная арганізацыя  “Der offene Kanal aus Wettin”, якая займаецца не толькі тэлевізійнымі справамі, але і прымае актыўны ўдзел у медыяпедагагічным развіцці школаў регіёна Галле. Што гэта значыць? Ды тое, што кожны дзень – гэта новы, у самым прамым сэнсе, дзень, які дае новыя веды, вопыт і станоўчыя эмоцыі.

На працы з Настай Сураўцавай

Першы тыдзень у Галле быў прысвечаны тэме «Паглядзі, які прыгожы зялёны горад». Мы шмат шпацыравалі па парках, уздоўж берага ракі Зале, насалоджваліся веснавым абуджэннем прыроды, яе прыгажосцю. Горад насамрэч прыгожы і зялёны. Тым больш, што ў весну маладыя лісточкі і кветачкі маюць сваю асаблівую магічную прывабнасць. А якія яны духмяныя! Горад прапітаны пахамі маладых кветак бэзу, як свежы мяккі корж у торце.

“Горад-торт” Галле

Але маё валантэрства праходзіць не толькі ў мяккім духмяным «торціку» Галле. Тэлеканал, дзе я працую, знаходзіцца ў не менш прывабным і духмяным горадзе Веццін, ён жа прыгожы «пончык», які летуценна разваліўся на беражку Зале.

Калі працуеш на тэлеканале, павінен быць падрыхтаваны да ўсялякіх выпадкаў, напрыклад, браць інтэв’ю ў дырэктара музею, які не спыняецца на адным толькі музеі з выставамі, а дадае яшчэ і цудоўны сад

Працаваць даводзіцца з людзьмі, каторыя жывуць свёй працай, экспертамі ў сваёй галіне. Якія ведаюць ад чаго і дзеля чаго «ось тая вунь жалезная загагулінка». Я захапляюся гэтымі людзьмі, іх працай і тым, як яны трапятліва і старанна выконваюць сваю працу. Але больш за ўсё мяне ўражвае, як яны церпяліва тлумачаць мне, як карыстацца тэхнікай, што да чаго і дзе якія кнопачкі. Для мяне гэта зусім іншы новы свет, каторы ўсё ж такі пакуль застаецца чужым, але крок за крокам я адкрываю для сябе яго таямніцы.

Столькі тэхнікі я ў жыцці не бачыла

Адолець гэты шлях – для мяне не проста пытанне самаразвіцця, колькі магчымасць знайсці ў сабе моц ісці наперад і адкрываць для сябе свет, поўны цудаў.

Інтэв’ю ў садоўніка, які, як дзіцятак, гадуе кветкі

Гэта толькі пачатак маіх прыгодаў ў Нямеччыне. Спадзяюся, што далей будзе толькі круцей і весялей. Таму буду пісаць пра розныя цікавосткі, што будуць адбывацца і парады для тых, хто мае жаданне далучыцца да свету ЕВС-валантэраў.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Кухар у курылцы» і «чалавек з нажом». Шэф з Гродна стаў пісьменнікам і прадставіў першую кнігу
    Кнігу «Кухар у курылцы» 31 сакавіка прадставіць гродзенцам шэф-повар кафэ «Веранда» Сяргей Махаўцоў. Гэта шчыры аповяд пра тое, як уладкована кухня, што стаіць за радкамі меню і ветлівымі ўсмешкамі персаналу. «Кухар ў курылцы» – пісьменніцкі дэбют Сяргея. Кніга больш пра эмоцыі і адносіны. Сяргей распавёў Hrodna.Life, што цяпер працуе над другой кнігай, якая будзе кулінарнай […]
  • Еўрасаюз выдзяляе Беларусі грошы на барацьбу з каранавірусам
    У рамках сваіх глябальных дзеяньняў у адказ на ўспышку каранавірусу Эўрапейская камісія гатовая падтрымліваць краіны Усходняга партнэрства і пераразьмеркавала 140 мільёнаў эўра на самыя непасрэдныя патрэбы, у тым ліку і на патрэбы Беларусі, паведамляе Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі, піша Свабода. Акрамя таго, Эўрапейская камісія перанакіруе сродкі існуючых інструмэнтаў на суму да 700 мільёнаў эўра, каб […]
  • «Выносілі з інсультам, дзядоў, бабак». Што адбываецца ў Іўі, дзе пацьвердзілі выпадак каранавірусу
    У Горадзенскай вобласьці пацьвердзілі чацьвёрты выпадак каранавірусу. Са шпіталя ў горадзе Іўе, дзе ляжыць мужчына, пачалі масава выпісваць пацыентаў, піша Свабода. Як стала вядома Свабодзе, мужчына паходзіць з Івейскага раёну, мае бізнэс, займаецца мэбляй і перавозкамі па Беларусі. Ёсьць жонка і малыя дзеці. Як сказаў газэце «Вечерний Гродно» галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Горадзенскай вобласьці Мікалай Кендыш, 50-гадовы прадпрымальнік […]
  • На Гродзеншчыне – новыя заражэнні каронавірусам. Абласны скурвендыспансер зачынілі на каранцін
    Былую чыгуначную больніцу на вуліцы Будзёнага, у якой апошнім часам месціўся Гарадзенскі абласны клінічны скурвендыспансер, зачынілі, уваход абмежаваны. Паводле неафіцыйных звестак, туды завозяць хворых на COVID-19. Адміністрацыя каментаваць адмаўляецца, піша Белсат. Паводле інфармацыі ад нашых чытачоў, яшчэ 27 сакавіка ў лякарню завезлі хворага з падазрэннем на каронавірус. Папярэдне ва ўстанове адмыслова мінімізавалі колькасць пацыентаў са […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY