Як быць супер-ментарам

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Як быць супер-ментарам

З 18 па 24 лютага ў Гдыні прайшоў трэнінг для ментараў “Make Mentoring Your Superpower”, у якім прынялі ўдзел два ментары з ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, Артур Камароўскі і Наста Федарцова.

Трэнінг быў арганізаваны “Цэнтрам супрацы моладзі” (Гдыня, Польшча) у межах праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс”. У ім прынялі ўдзел 27 ментараў з 18 арганізацый з 10 краін (Польшча, Украіна, Беларусь, Італія, Гішпанія, Славенія, Венгрыя, Кіпр, Грэцыя, Чэхія).  Мэтай трэніга было сабраць ментараў з розных краін, абмяняцца ведамі і досведам працы з валанцёрамі.

Ментар –  чалавек, які падтрымлівае ЕВС-валанцёра на шляху яго развіцця. Ментар – гэта сябра, гід і настаўнік для валанцёра ў новай краіне.

Наста Федарцова:

“На трэнінгу было шмат практычных заданняў, якія дапамагалі зразумець ролю ментара ў працэсе ЕВС-праекта, як адчувае сябе валанцёр у іншым культурным асяроддзі, як дапамагаць, але не быць мамай, як вырашаць канфлікты і што рабіць у складаных сітуацыях ды шмат іншых цікавостак, пра якія больш падрабязна распавядае Артур Камароўскі.

Для мяне гэты трэнінг стаў сапраўдным адкрыццём. Вельмі ўдзячная арганізатарам за магчымасць сустрэць цікавых і адкрытых людзей, якія з радасцю дзяліліся сваім досведам.

На трэнінгу былі цікавыя і жывыя дыскусіі, мы дзяліліся ідэямі і пунктамі гледжання. Міжкультурнае асяроддзе, сяброўская атмасфера, крэатыўныя заданні і агульнае жаданне працаваць зрабілі сваю справу – натхнілі, дадалі веры ў сабе і ўпэўненасці ў тым, што я магу стаць лепш.

Вельмі спадзяюся на тое, што каманда нашага трэнінгу будзе працягваць абменьвацца досведам, рабіць агульныя праекты і падтрымліваць кантакт адное з адным.”

Артур Камароўскі:

“Пасля трэнінгу і сапраўды адчуваеш, што недзе ўнутры абуджаецца суперсіла. Неверагодная атмасфера, прыемныя і цікавыя знаёмствы, карысная інфармацыя, крутыя практычныя заняткі, душэўныя размовы – усё гэта матывуе, натхняе і яшчэ раз сцвярджае важнасць таго, што ты робіш.

Тут атрымалася пазнаёміцца з цікавымі і таленавітымі асобамі, дакрануцца да іншых культур. А яшчэ – набыць самы розны досвед, пачуць асабістыя прыклады і карысныя парады. Так і хочацца зараз з усім гэтым багажом ведаў рынуцца ў бой, выкарыстаць яго на практыцы. Наперадзе – вясна! Самы час для пераменаў!”

Калі вас цікавіць магчымасць стаць ментарамі для валанцёраў у Гродне, мы  задавальненнем падзелімся сваім досведам на сустрэчы “Усё, што вы хацелі ведаць пра ЕВС” 7 сакавіка.

Тэкст: Наста Федарцова
Здымкі ўдзельнікаў трэнінгу

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • ТЭСТ: Ці можаш ты быць экскурсаводам па Гродне?
    Недахоп добрых экскурсаводаў у Гродне адчуваецца ўвесь турыстычны сезон. Але проста так узяць і пачаць вадзіць турыстаў нельга – трэба мець веды значна шырэйшыя за сярэднія. Прайдзіце наш кароткі тэст, каб зразумець, ці маеце вы наогул шанцы ў гэтай прафесіі. The post ТЭСТ: Ці можаш ты быць экскурсаводам па Гродне? appeared first on Hrodna.life.
  • Польская міністарка ў Беларусі: «Сустрэча з польскай меншасцю – самая важная частка візіту»
    Міністарка па справах міжнароднага дыялогу Польшчы Анна Шміт-Радзевіч знаходзіцца з візітам у Беларусі. Тэма візіту – праблемы польскай меншасці ў краіне, у тым ліку пытанне легалізацыі Саюзу палякаў у Беларусі, піша belsat.eu. Анна Шміт-Радзевіч з’яўляецца дзяржсакратаром Канцылярыі Старшыні Рады Міністраў, а таксама ўпаўнаважанай старшыні Рады Міністраў па пытаннях міжнароднага дыялогу. У першую чаргу яна займаецца справамі […]
  • На скрыжаванні каля Паўднёвага рынку сутыкнуліся Opel і Audi. Кожны кіроўца кажа, што ехаў на зялёны
    15 жніўня (чацвер) на скрыжаванні каля Паўднёвага рынку сутыкнуліся Opel Zafira і Audi A6. Кожны кіроўца запэўнівае супрацоўнікаў ДАІ, што ехаў на “зялёны”. У рэдакцыю “АвтоГродно” звярнуўся Юрый, кіроўца Opel. Ён кажа, што выязджаў на скрыжаванне з боку Лунна. – Пры пад’ездзе за 30 метраў да скрыжавання загарэўся зялёны, я ехаў не спыняючыся і паварочваў […]
  • Спецыялісты: паветра ў Гродне чыстае
    Стан атмасфернага паветра ў Гродне – добрае, здавальняюча адзначаюць спецыялісты. Заборы пробаў паветра робяцца штодня чатыры разы на суткі на трох дыскрэтных станцыях назірання за станам атмасфернага паветра і адной аўтаматычнай. І гранічна дапушчальная канцэнтрацыя забруджвальных рэчываў не бывае не тое, што перавышаная – а нават блізка не падыходзіць да крытычных адзнакаў, піша grodnoplustv.by. – […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY