Як прабіцца на вялікую сцэну і захаваць сяброў, сям’ю і сумленне?

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Як прабіцца на вялікую сцэну і захаваць сяброў, сям’ю і сумленне?

Такую назву мае адкрытая анлайн сустрэча з Пятром Клюевым – удзельнікам праекту „ЛСП” і лідарам Love Machine, якая адбудзецца 10 чэрвеня.

Пётр Клюеў нарадзіўся і атрымаў першую музычную адукацыю ў Гродна, але адразу пасля сканчэння школы паездзіў па вучэльнях і клубах Аўстрыі і Італіі.

Пасля вяртання на Радзіму ў 2011 г. распачаў самастойную музычную кар’еру – не баяўся эксперыментаваць у розных жанрах, дайшоў да чвэрцьфіналу ўкраінскага “Х-Фактар”.

У 2016-м Пятра запрашаюць у праект “ЛСП”, з якім музыка дае дзясяткі канцэртаў у Расеі, Украіне і Беларусі.

Актыўны перыяд музычнага пошуку суправаджаецца непаразуменнямі ў сям’і, Пётр сыходзіць, але не паліць масты з былой жонкай і актыўна ўдзельнічае ў выхаванні дачкі.

Цяпер музыка заняты Love Mashine – уласным музычным праектам, а нядаўна ў сям’і Клюева на свет прыйшоў яшчэ адзін хлопчык 😊 Сапраўды не толькі music, але і love машына! Што ён запраўляе? 😊

Ну і вішанька на торце – Пётр, канечне ж, яшчэ і грамадска актыўны ды беларускамоўны.

Дадатковая інфармацыя пра тое, на якой онлайн-пляцоўцы адбудзецца сустрэча з музыкам, з’явіцца неўзабаве, але ўжо цяпер можаце дасылаць пытанні, ну і, канечне, паслухаць музыку Пятра.

Сустрэча з Пятром, якая адбудзецца 10 чэрвеня ў 20.00, распачынае цыкл сустрэч Hrodna Celebrity Talk з Алесем Залеўскім, які ладзіцца ў межах праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна запоўніць форму заяўкі. На пазначаны ў гэтай форме электронны адрас прыйдзе спасылка на пляцоўку, на якой адбудзецца сустрэча.

 

У чэрвені і ліпені вядомы беларускі прадусар і журналіст Алесь Залеўскі запросіць да сябе ў онлайн-эфір яшчэ двух цікавых гасцей.

У час сустрэчы з Максімам Шведам, рэжысёрам і заснавальнікам руху ЖЭС-арт фупрэматызм, гаворка пойдзе пра тое, ці можна самарэалізавацца і зарабляць на мастацтве ў Беларусі.

Другі госць  – Верасень, блогер, музыка і заснавальнік downshifter.by.

Чалавек, які прайшоў з табурэтам вакол свету, а цяпер жыве і самарэалізоўваецца на беларускай вёсцы. Паразмаўляем з ім пра тое, як гэта магчыма і дзеля чаго можна пакінуць Вялікі горад.

Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў гэтых і іншых цікавых сустрэчах можна ў нашых групах у Фэйсбуку і Інстаграме:

https://www.facebook.com/groups/540293086589015/

https://instagram.com/hrodnayouthhub?igshid=q8jl7858bt05

У артыкуле выкарыстаныя фота з уласнага архіва Пятра Клюева.

01 Чэрвеня 2020 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Актывісткі руху «Маці 328» пачнуць галадоўку, каб сустрэцца з Лукашэнкам
    Актывісткі руху «Маці 328» падрыхтавалі адкрыты зварот да «усіх структураў улады Рэспублікі Беларусь», дзе абяцаюць распачаць галадоўку ад 16 ліпеня, піша Белсат. Зварот падпісалі прадстаўніцы руху Ала Берналь і Алена Кузьміна. У заяве адзначаецца, што ўлады прынялі нязначныя змены ў антынаркатычнае заканадаўства, а пытанне памілавання асуджаных паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу «дагэтуль павісла ў паветры». Таксама застаецца праблема […]
  • «Ішоў па торт – прыйшоў на Валадарскага». Палітвязні з Гродна вярнуліся дадому
    «Яны самі стварылі гэтую сітуацыю на роўным месцы, яе магло і не быць. Я проста б пайшоў дадому і ўсё», – кажа гродзенец Уладзімір Навумік пасля 42 дзён зняволення. Яго, як і Васіля Баброўскага, 9 ліпеня выпусцілі з мінскага СІЗА №1. Ім змянілі меру стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе. Гродзенцаў затрымалі […]
  • Двух гродзенцаў, затрыманых з Ціханоўскім, выпусцілі на волю
    Фігурантаў «справы Ціханоўскага» Васіля Баброўскага і Уладзіміра Навуміка 9 ліпеня выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта паведамілі праваабаронцы і жонка Уладзіміра Навуміка. Гродзенцаў затрымалі разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 29 траўня на Савецкай плошчы падчас пікету па зборы подпісаў. Яны застаюцца абвінавачанымі па ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць […]
  • У Беларусі пацвердзілі 64 411 выпадкаў каранавіруса. Аналітыкі: Прыкладна чвэрць беларусаў лічаць, што перахварэлі
    Па стане на 9 ліпеня каранавірусам заразіліся 64 411 беларусаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 53 609 пацыентаў, 499 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі. За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 187 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных зьвестак, памерлі 6 чалавек, 755 пацыентаў выпісалі. За перыяд распаўсюджвання коронавируса ў Беларусі правялі 1 099 571 тэст. […]
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"