Як знайсці працу, якой ты варты

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Як знайсці працу, якой ты варты

Такую тэму абмяркоўвалі ўдзельнікі дыскусійнага клуба “Крок насустрач”, які распачаў сваю працу 16 траўня.

Удзельнікі клуба з’яўляюцца ў тым ліку людзі з інваліднасцю, якія часта сутыкаюцца з вялікі праблемамі ў час пошуку працы. Нават тыя з іх, якім удалося знайсці працу, часта сутыкаюцца з тым, што іх праца аплочваецца горш, чым праца іншых людзей.

– Мы жывем у час глабальных пераменаў і гэта добры шанс паспрабаваць знайсці альбо змяніць зараз працу. Для гэтага, аднак, трэба сапраўды хацець гэтага, пераадолець свае страхі і ўстаноўкі на тое, “што зноў нічога не атрымаецца” – кажа мадэратарка дыскусіі, вядомая бізнес-кансультантка Марына Шорац.

Адразу ў час дыскусіі Марына прапанавала некалькім удзельнікам і ўдзельніцам сустрэчы магчымыя першыя крокі па пошуку працы, перамовах з працадаўцамі.

Многія з удзельнікаў дыскусіі адзначылі, што сустрэча яшчэ раз падштурхнула іх на тое, каб запланаваць і распачаць актыўныя дзеянні па пошуку працы, а не спадзявацца, што яна сама знойдзе цябе.

Наступная сустрэча Клуба адбудзецца ў чэрвені і будзе прысвечаная прафілактыцы эмацыйнага выгарання.

Дыскусійны клуб “Крок насустрач” з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў іншых мерапрыемствах праграмы можна ў нашых групах у Фэйсбуку і Інстаграме:
https://www.facebook.com/groups/540293086589015/

https://instagram.com/hrodnayouthhub?igshid=q8jl7858bt05

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Дапамажы Рыгоравічу». Алесь Таболіч сабраў у Гродне амаль 200 подпісаў
    172 подпісы сабрала ініцыятыўная група Алеся Таболіча ў Гродне. Чарга з прыкладна 15 чалавек не разыходзілася чатыры гадзіны, хоць ініцыятыўная група планавала збіраць подпісы з 13.00 да 16.00. Сам прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта кажа, што не чакаў такой актыўнасці ад гродзенцаў, і праз тыдзень зноў прыедзе ў наш горад. 31 траўня Савецкая плошча ў Гродне […]
  • Міліцыянт, які ўпаў на пікеце Ціханоўскай у Гродне, раней ужо ўдзельнічаў у “палітычных” справах
    Жыхары Гродна апазналі міліцыянта, які аказаўся на зямлі падчас патасоўкі на пікеце Святланы Ціханоўскай 29 траўня. Ім аказаўся старшы ўчастковы інспэктар грамадскага пункту аховы парадку №2 (Ленінскі раён Гродна) старшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Казлоўскі. Што адбылося? Падчас мітусні на Савецкай плошчы, калі гродзенцы хацелі абараніць блогера Сяргея Ціханоўскага ад «жанчын-правакатарак», малады міліцыянт аказаўся на зямлі. Ён […]
  • У Гродне сотні людзей прыйшлі на пікеты праціўнікаў Лукашэнкі
    У Гродне 31 траўня працягваецца збор подпісаў за вылучэнне патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. На Савецкай плошчы збіраюць подпісы ініцыятыўныя групы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі, Вольгі Кавальковай і Аляксандра Таболіча. У 12:00 у цэнтры горада сабраліся некалькі сотняў гродзенцаў. Шмат хто казаў, што подпісы за патэнцыйных кандыдатаў аддалі раней, а ў гэты дзень прыйшлі выказаць пратэст […]
  • «У 94-м слухала тут жа Лукашэнку». 81-гадовая Галіна Філіпаўна расчуліла людзей на сустрэчы з Ціханоўскім
    81-гадовая Галіна Філіпаўна Андрэйчык на сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім е Гродне прыехала з паштальёнам: кажа, сям’я была занята важнай падзеяй – выпускным з пачатковай школы ўнука, – а на пікет пажылой жанчыне вельмі хацелася. Тады яна папрасіла мясцовую супрацоўніцу пошты падвезці – і паехала з ускраіны горада ў цэнтр. Кажа, так спяшалася і хвалявалася, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY