Як зрабіць Гродна горадам, прыязным да сталых людзей

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Як зрабіць Гродна горадам, прыязным да сталых людзей

Гэтае пытанне абмяркоўвалі 24 кастрычніка ўдзельнікі Круглага стала ў межах мерапрыемстваў Экспрэсу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які завітаў у гэты дзень у Гродна.

Удзел у мерапрыемстве ўзяло каля 60 чалавек з грамадскіх і дзяржаўных арганізацый горада. Вялікую групу ўдзельнікаў сустрэчы складалі слухачы праграмы “Універсітэт Залатога Веку”, які быў заснаваны ў 2010 г. ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

krugly stol

Як адзначыла ў час адкрыцця сустрэчы кіраўніца праграмы УЗВ Лана Руднік (на здымку ніжэй ля мікрафона), удзел сталых людзей у мерапрыемстве вельмі сімбалічны, бо многія з іх з’яўляюцца аднагодкамі ААН, якая святкавала 24 кастрычніка свой 70-ты год нараджэння.

krugly stol

Пытанні старэння насельніцтва ўжо некалькі дзесяцігоддзяў знаходзяцця ў фокусе ўвагі ААН. Пра гэта ў сваёй прамове адзначыла намесніца прадстаўніка Фонда ААН па народанасельніцтве (UNFPA) ў Беларусі Алена Касько (на здымку ніжэй).

krugly stol

Па яе словах, ужо сёння 13% насельніцтва Беларусі складаюць людзі ва ўзросце вышэй за 65 год і гэтая колькасць ў бліжэйшыя пару дзесяцігоддзяў вырасце ў два разы.

З наступнага года ў Беларусі UNFPA распачынае вялікую праграму, накіраваную на ўдасканаленне дэмаграфічнай палітыкі і практык працы са сталымі людзьмі.

Демографическое старение общества: программа действий ООН from Third Sector

Намесніца начальніка гарадскога ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва Наталля Шэмет распавяла пра тое, што робяць улады для паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Намеснік старшыні абласнога савету ветэранаў Іван Трусіла распавёў пра дзейнасць сваёй арганізацыі.

krugly stol

Асістэнтка кіраўніка праграмы УЗВ Ганка Барадзіна расказала пра міжнародную сетку гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей, ініцыяваную ў 2005 г. Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Канцэпцыя “Горад, прыязны да сталых людзей” from Third Sector

Па словах Ганкі, толькі за апошнія 4 месяцы колькасць гарадоў, якія ўваходзяць у гэтую сетку, вырасла з 258 да 287 (у 33 краінах свету). Агулам у такіх гарадах жыве звыш 110 млн. чалавек.

Ганка Барадзіна прадставіла механізм далучэння да гэтай сеткі, у аснове якога ляжыць распрацоўка гарадской праграмы, накіраванай на паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей па 8-мі асноўных паказчыках.

Старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектарВітаўт Руднік распавёў пра тое, чым можна напоўніць такую праграму.

krugly stol

Яе ключавымі элементамі могуць стаць стварэнне гарадской кансультацыйнай рады па пытаннях сталых людзей, заснаванне “Залатой карткі сталага гарадзенца”, якая будзе даваць зніжкі на тавары і паслугі, арганізацыя геранталагічных кабінетаў пры гарадскіх паліклініках, развіццё “Універсітэту Залатога Веку” і іншых адукацыйна-асветніцкіх пляцовак, стварэнне курсаў падрыхтоўкі да выхаду на пенсію і г.д.

Горад, прыязны да сталых людзей from Third Sector

Ініцыятары кампаніі “Горад, прыязны да сталых людзей” плануюць да канца бягучага года перадаць свае прапановы ўладам горада і вобласці і спадзяюцца, што да 2018 г. Гродна стане першым беларускім горадам, які далучыцца да міжнароднай супольнасці гарадоў, прыязных да сталых людзей.

krugly stol

Круглы стол быў арганізаваны ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і беларускім Прадстаўніцтвам Фонда ААН па народанасельніцтву.

Фота: Рон Сольфа, Ірына Новік (“Твой стыль“), Вітаўт Руднік

Праект “Універсітэт Залатога Веку: развіццё актыўнасці і самадапамогі сталых жыхароў Гродна” рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Зараз справа за асновай: “Нёман-2” стаў чэмпіёнам у Вышэйшай лізе 
    Гродзенскі фарм-клуб заваяваў залатыя медалі чэмпіянату ў Вышэйшай лізе. “Нёман-2” 24 сакавіка выйграў фінальную серыю ў “Юніёра”. Апошні матч серыі праходзіў у Гродне пры поўным аншлагу. Падтрымаць дублюючы склад “Нёмана” прыйшла вялікая колькасць чалавек, амаль поўны Лядовы. Уваход на матч быў вольным. Асноўны час матчу скончыўся з нулямі на табло. У авертайме каманды мацнейшага не […]
  • Перамога ў Салігорску: “Нёман” скарачае адставанне ў серыі
    У трэцім паўфінальным матчы, які праходзіў у Салігорску 24 сакавіка, “Нёман” нанёс паразу мясцоваму “Шахцёру” і тым самым скараціў да мінімуму адставанне ў серыі.  У Салігорску падапечныя Сяргея Пушкова ўпэўнена разабраліся са сваім супернікам. Залогам перамогі стала ўдалая гульня ў першым перыядзе, у якім гродзенцы закінулі дзве шайбы. “Нёман” – “Шахцёр” – 2:4  (0:2, 2:2, 0:0) […]
  • “Можам упершыню стаць чэмпіёнам”. Група падтрымкі “Нёмана” запрасіла гродзенцаў на хакей
    Дзяўчаты і маскот з групы падтрымкі хакейнага “Нёмана” 24 сакавіка выйшлі ў цэнтр Гродна, каб запрасіць гараджан на чарговы матч фарм-клуба, які можа стаць у гэты вечар чэмпіёнам Беларусі. Гродзенцы за крок ад запаветнага кубка. «Запрашаем усіх на хакей з удзелам каманд “Нёман-2” – “Юніёр”, – распавядае прэс-аташэ каманды Віталь Гарбацюк. – Уваход вольны. Будзем […]
  • Што посцілі ў Instagram людзі, якія прыйшлі на Дзень Волі ў Гродна?
    23 сакавіка ў Гродне адбылося святкаванне Дня Волі. Паводле арганізатараў, канцэрт наведалі 3-5 тысяч чалавек. Свабода паглядзела, што посцілі ў Instagram удзельнікі святкавання. View this post on Instagram #БНР101 #ЖЫВЕБЕЛАРУСЬ A post shared by Peter Beck (@pet_beck) on Mar 23, 2019 at 2:54am PDT ​Гледачы Дня Волі ехалі ў Гродна з іншых гарадоў: аўтамабілямі, аўтобусамі, цягнікамі, маршруткамі і бастурамі. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY