Яўген Сліж: “Разам для птушак і людзей”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Яўген Сліж: “Разам для птушак і людзей”

Мы працягваем знаёмства з намінантамі конкурсу “Будзь у Трэцім!”.  Сёння мы паразмаўляем з Яўгенам Сліжам, сябрам  Савету Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Як узнікла ідэя стварэння сайту www.birdwatch.by? Якія цяжкасці былі на першым этапе?

Сайт прысвечаны назіранням за птушкамі ў Беларусі. Па-англійску для гэтага занятку ёсць агульнапрыняты тэрмін – birdwatch. Адсюль паходзіць і назва нашага сайту – BIRDWATCH.BY

Сайт быў задуманы напачатку 2008 года, а пачаў працаваць вясной 2009.  Асноўнай цяжкасцю было асвойванне новай сферы не толькі  ў журналістыцы, але і ў стварэнні сайтаў. Было важна на першым этапе размежаваць нашыя мары і рэальныя магчымасці. Магчымасці мы рэалізавалі, таму на дадзеным этапе мы пераходзім да мар.

Асноўная мэта вашага сайту?

Асноўнай мэтай нашага сайту з’яўляецца стварэнне інтэрактыўнай пляцоўкі для камунікацыі людзей,  якім цікава назіраць за птушкамі. Не меньш важнай задачай з’яўляецца знаёмства незаангажаваных людзей з тым, што назіраць за птушкамі захапляльна, і як вынік, прыцягнуць новых сяброў у нашу арганізацыю “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Ці ёсць у вашага сайта асаблівасці? Чым ён адрозніваецца ад іншых?

Наш сайт першы ў Беларусі, які накіраваны на бёдуочараў (аматараў назіраць за птушкамі),  і другі, які прысвечаны птушкам. Можна сказаць, ён першая ластаўка ў дадзенай сферы ў Беларусі, у тым і яго перавага, што ён існуе і ствараецца бёдуочарамі для саміх жа бёдуочараў.

Планы на бліжэйшыя гады?

У бліжэйшыя гады плануецца дапрацоўка раздзелаў “Вызначальнік” і “Месцы назіранняў”, якія дазволяць выкарыстоўваць сайт не толькі для камунікацыі, але і як інфармацыйна-даведкавую крыніцу. Плануем працягнуць арганізацыю онлайн-трансляцыі з гнязда сокалаў-пустэльг, якая ўжо паспяхова праводзіцца 2 гады. І  традыцыйна, будзем праводзіць шматлікія конкурсы і акцыі, звязаныя з назіраннямі птушак у Беларусі.

Ці жадаеце вы дадаць штосьці ад сябе?

Шчыра запрашаю далучыцца да нашай супольнасці, завітаць на сайт www.birdwatch.by, а больш за ўсё, сустрэцца з вамі ў рэальнасці і разам паназіраць за птушкамі.

21 Верасня 2011 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Больш за два тыдні на ШВЛ: ксёндз з Ашмянаў, які інгараваў каранавірус, у цяжкім стане
    Пробашч касцёла ў Ашмянах Ян Пузына трапіў у шпіталь з каранавірусам месяц таму. Ужо два тыдні ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Раней ён параноўваў каранавірус са звычайным грыпам. “Ужо больш за два тыдні ксёндз Ян Пузына знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ), уведзены ў штучную кому. Лекары кажуць, што стан яго здароўя стабільна цяжкі”, – […]
  • Как распространяется коронавирус в Кореличском районе
    Кореличский район на первом месте по количеству заразившихся COVID-19 в Гродненской области. По данным на 27 мая коронавирус подтвержден у 124 человек, сообщает телеграм-канал “Баста!”. Местные власти опровергают информацию и говорят, что ситуация стабильна. Статистику зараженных коронавирусом не сообщают. “Из 19 тысяч населения COVID-19 подтвержден у 124 человек, 0,7%. При том, что тесты почти никому […]
  • Ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы 20 заражаных COVID-19. Сесія – у пальчатках і масках
    Адміністрацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (ГрДУ) папрасіла студэнтаў не прыходзіць на іспыты без масак і пальчатак – 25 траўня пачалася летняя сесія. Ва універсітэце 20 заражаных COVID-19: 11 студэнтаў і 9 супрацоўнікаў. Рэдакцыя Hrodna.life высветліла, як ВНУ перайшоў на ўзмоцнены рэжым барацьбы з інфекцыяй. Сярод студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ ёсць выпадкі інфікавання COVID-19, […]
  • ЕС патрабуе вызваліць Ціханоўскага і іншых актывістаў
    Затрыманыя блогер Сяргей Ціханоўскі, апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч і іншыя грамадзянскія актывісты і ўдзельнікі мірных акцый пратэсту «павінны быць неадкладна вызваленыя, а іх крымінальны і адміністрацыйны пераслед спынены, заявіў БелаПАН прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана. Развіццё падзей у Беларусі на працягу апошніх некалькіх дзён выклікае сур’ёзныя пытанні адносна захавання ўладамі правоў чалавека і […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY