“YOUthCAN” – распачынаем новы адукацыйны курс для гарадзенскай моладзі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
“YOUthCAN” – распачынаем новы адукацыйны курс для гарадзенскай моладзі

Вызначыцца з тым, чым ты хочаш займацца ў жыцці, развіць кампетэнцыі, неабходныя для пошука добрай працы, стварэння ўласнага бізнеса альбо цікавага творчага праекта – усё гэта змогуць удзельнікі бясплатнага курса “YOUthСan”, які пачытае сваю працу ў Гродна.

Да ўдзелу ў курсе запрашаюцца вучні старэйшых класаў, студэнты і нядаўнія выпускнікі навучальных установаў, у тым ліку – людзі з інваліднасцю, якія маюць высокую матывацыю знайсці сваё месца ў жыцці і стварыць справу свайго жыцця!

Удзельнікі курса навучацца вызначаць свае жыццёвыя мэты, планаваць іх рэалізацыю, распрацоўваць бізнес-ідэі і ўласныя праекты.

Асобны блок заняткаў будзе прысвечаны майстэрству самапрэзентацыі і камунікацыі, развіццю ўменняў, звязаных з прыняццём рашэнняў, крытычным мысленнем, а таксама з іншымі карыснымі для пабудовы кар’еры і пошуку добрай працы ўменнямі.

Праграма  навучання складаецца з пяці аднадзённых трэнінгаў, якія будуць праходзіць у выходныя дні, а таксама сустрэч з паспяховымі гарадзенскімі прадпрыймальнікамі, якія будуць працаваць у межах курса ў якасці ментараў і кансультантаў.

Для ўдзелу ў курсе неабходна да 2 красавіка запоўніць электронную заяўку.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 33 634 10 41

Курс “YOUthСan” з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў іншых мерапрыемствах праграмы можна ў нашых групах у Фэйсбуку і Інстаграме:
https://www.facebook.com/groups/540293086589015/

https://instagram.com/hrodnayouthhub?igshid=q8jl7858bt05

Чытай таксама:

Tandem evenings in Hrodna: адкрываем вясновы сезон!

У Гродна распачалася праграма для моладзі HrodnaYouthHub. Будзе цікава!

09 Сакавіка 2020 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Больш за два тыдні на ШВЛ: ксёндз з Ашмянаў, які інгараваў каранавірус, у цяжкім стане
    Пробашч касцёла ў Ашмянах Ян Пузына трапіў у шпіталь з каранавірусам месяц таму. Ужо два тыдні ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Раней ён параноўваў каранавірус са звычайным грыпам. “Ужо больш за два тыдні ксёндз Ян Пузына знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ), уведзены ў штучную кому. Лекары кажуць, што стан яго здароўя стабільна цяжкі”, – […]
  • Как распространяется коронавирус в Кореличском районе
    Кореличский район на первом месте по количеству заразившихся COVID-19 в Гродненской области. По данным на 27 мая коронавирус подтвержден у 124 человек, сообщает телеграм-канал “Баста!”. Местные власти опровергают информацию и говорят, что ситуация стабильна. Статистику зараженных коронавирусом не сообщают. “Из 19 тысяч населения COVID-19 подтвержден у 124 человек, 0,7%. При том, что тесты почти никому […]
  • Ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы 20 заражаных COVID-19. Сесія – у пальчатках і масках
    Адміністрацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (ГрДУ) папрасіла студэнтаў не прыходзіць на іспыты без масак і пальчатак – 25 траўня пачалася летняя сесія. Ва універсітэце 20 заражаных COVID-19: 11 студэнтаў і 9 супрацоўнікаў. Рэдакцыя Hrodna.life высветліла, як ВНУ перайшоў на ўзмоцнены рэжым барацьбы з інфекцыяй. Сярод студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ ёсць выпадкі інфікавання COVID-19, […]
  • ЕС патрабуе вызваліць Ціханоўскага і іншых актывістаў
    Затрыманыя блогер Сяргей Ціханоўскі, апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч і іншыя грамадзянскія актывісты і ўдзельнікі мірных акцый пратэсту «павінны быць неадкладна вызваленыя, а іх крымінальны і адміністрацыйны пераслед спынены, заявіў БелаПАН прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана. Развіццё падзей у Беларусі на працягу апошніх некалькіх дзён выклікае сур’ёзныя пытанні адносна захавання ўладамі правоў чалавека і […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY