Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Гаўдэамус, падзякі і пасведчанні выпускнікам, спевы, танцы, падарункі, прывітальныя прамовы і святочны торт у “Бярозавым раі”: студэнты, выкладчыкі і арганізатары “Універсітэту Залатога Веку” развіталіся з юбілейным навучальным годам і пайшлі на летнія канікулы.

Юбілейная выпускная вечарына УЗВ

…Каля ста ўдзельнікаў святочнага балю, які праходзіў у аграсядзібе “Бярозавы рай” непадалёк ад Гродна, устаюць пад гукі студэнцкага гімна “Гаўдэамус”, з якога традыцыйна распачынаецца і сканчаецца кожны акадэмічны год УЗВ.

 

Нязменная вядоўца святу Вера Кунцэвіч распачынае імпрэзу і перадае рэй у рукі дзяўчат з капэлы “Zhydovachka” (Барысаў).

Нязменная вядучая Вера Кунцэвіч

Пад іх кіраўніцтвам ўдзельнікі свята праходзяць святочным маршам, які задае ўрачысты настрой усёй імпрэзе.

Святочны марш

На сцэну ўздымаюцца кіраўнікі праграмы “Універсітэт Залатога Веку” Лана і Вітаўт Руднікі.

Заснавальнікі УЗВ

– “Кожны з нас, калі пачынае нейкую новую справу, трошачку баіцца. У 2010 мы не пабаяліся і зрабілі ўнікальны для Беларусі Універсітэт – універсітэт, дзе людзі ад 55 могуць атрымліваць патрэбныя веды і кампетэнцыі, універсітэт, дзе паляпшаецца іх здароўе, універсітэт, дзе ёсць магчымасць праявіць сябе не толькі ў ролі студэнта, але і выкладчыка і арганізатара цікавых справаў, вандровак, універсітэт, дзе сустракаюцца розныя пакаленні і вучацца адзін у аднаго, універсітэт, дзе жывуць напоўніцу – кажа дырэктарка праграмы Лана Руднік і дадае:

– Для мяне кіраванне ўніверсітэтам – гэта сапраўдны выклік, дзе трэба быць максімальна сканцэнтраванай на тых задачах, якія прыходзіцца штодзённа вырашаць.

Гэта трэцяя частка майго свядомага жыцця і праграма, якой мы аддалі і аддаём шмат сілаў і энергіі. Гэта – месца, дзе віруе жыццё, гэта прадмет майго гонару, гонару за сваю каманду, за студэнтаў, якія прыносяць цікавыя ідэі і напаўняюць жыццём нашу праграму.

Я дзякую вам усім за тое, што мы ёсць, за тое, што мы робім выдатную справу, за тое, што робім гэтую справу з душой!”

На сцэну запрашаецца каманда УЗВ: намесніца дырэктаркі праграмы Дар’я Радзевіч, асістэнткі дырэктаркі Надзея Шафрановіч, Алена Якута, Віялета Лось, Вольга Ганчарук. Менавіта на плечы гэтых дзяўчат лягла большая частка арганізацыйнай працы ў гэтым навучальным годзе.

Далей надыходзіць чарга атрымліваць сваю порцыю падзякаў і цёплых словаў сябрам Рады “Універсітэту Залатога Веку”.

Іх намаганнямі сёлета арганізавана звыш 20 дабрачынных акцый, інтэграцыйных і культурніцкіх мерапрыемстваў.

Менавіта сябры Рады заўсёды першымі падстаўляюць сваё плячо, калі патрэбная нейкая дапамога.

Апроч добрых словаў у адказ, сябры Рады зрабілі для ўсіх прыемны сюрпрыз,  падрыхтаваўшы памятныя падарункі для кіраўніцтва і каманды УЗВ.

Каманда УЗВ-10

Пасля энэргічнага танца ў выкананні студэнтак курса DivaLatina (кіраўніца – Людміла Тасасенка) надыходзіць чарга сказаць добрыя словы ў бок выкладчыкаў праграмы.

Віртуозныя танцоры УЗВ

Сёлета імі была праведзеная рэкордная колькасць заняткаў курсаў і клубаў – 1307!

Выкладчыкі УЗВ-10

Святочная працягваецца вершам у выканні Святланы Ялісеявай, чарговым танцам ад DivaLatina, а таксама дэфіле “У чырвоным”, падрыхтаванымі студэнтамі УЗВ.

Традыцыйна ўдзел у выпускных сустрэчах УЗВ бяруць нашыя госці і партнёры.

Гэтым разам прывітаць сваіх калег-гарадзенцаў завіталі дэлегацыі з літоўскага Мар’ямпале і з Кобрына.

Абмен падарункамі з літоўскімі гасцямі

Госці з мар’ямпальскага ўніверсітэту трэцяга веку, які ў наступным годзе адзначыць сваё 15-годдзе, выходзяць на сцэну ў нацыянальных строях і вітаюць удзельнікаў свята па-літоўску і па-беларуску.

Шмат цёплых словаў і віншаванняў гучыць таксама з боку прадстаўнікоў дэлегацыі Кобрынскага “Універсітэту Залатога Веку”, якія прыехалі на баль і засталіся яшчэ на адзін дзень, каб бліжэй пазнаёміцца з працай гарадзенскага УЗВ.

Госці з Кобрына віншуюць УЗВ

Пасля афіцыйнай часткі праграмы выпускнога балю распачынаецца частка нефармальная.

Спачатку гасцей чакае святочны торт і невялікі пачастунак.

Юбілейны торт

Затым ініцыятыву на сябе зноў бярэ “Zhydovachka”. Амаль усе прысутныя тут жа апынаюцца ў віхуры музыкі і танца: полька, кракавяк, вальс, габрэйскія і беларускія матывы змяняюць адзін аднаго і не пакідаюць анікога абыякавымі.

Каларытная “Zhydovachka”

Музыкі адыгралі сваю праграму, а ў студэнтаў пачалася дыскатэка, якая доўжылася амаль да цямна.

Вясёлыя танцы

… У некалькіх кіламетрах ад “Бярозавага раю” дождж заліваў гарадзенскія Альшанку і Вішнявец, а на галовы ўдзельнікаў свята не ўпала нават каплі вады. Сама прырода нібы давала такім чынам знак, што гэтыя людзі заслужылі свята, і нішто не павінна яго сапсаваць!

Выказваем шчырую падзяку грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі” і асабіста Ніне Шыдлоўскай за дапамогу ў арганізацыі свята!

Фота Алены Майсюк

Больш фота глядзіце па спасылцы

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне з’явілася лялька-мулатка, якая “запальвае” сваімі танцамі
    Яркае відэа роставай лялькі-мулаткі каля гродзенскага драмтэатра з’явілася ў інтэрнэце 18 мая. Ідэя такога вобраза і танца належыць гродзенскаму калектыву “Лайт_Mix”. «Ідэя касцюма роставай лялькі не новая. Нашу “запальнічку” ўжо ацанілі многія ў Гродне. Касцюм быў пашыты за мяжой на заказ. Мы прадумалі кожную дэталь ад колеру тканіны да памеру страз. Цяпер вось такім чынам […]
  • У Гродне часова закрыюць рух на вуліцы Дзяржынскага. Як паедзе транспарт
    З 5.30 25 мая да 0.40 27 мая будзе часова забаронены рух транспартных сродкаў па вул. Дзяржынскага, на ўчастку ад скрыжавання з вул. Курчатава да дома №98 па вул. Дзяржынскага ў Гродне. Зменяцца маршруты гарадскіх аўтобусаў і тралейбусаў, піша grodnonews.by. Аўтобусы – маршрут №16 «Вішнявец – вуліца Белыя Росы» будзе курсіраваць у прамым напрамку: Вішнявец […]
  • Колькі аварый з удзелам веласіпедыстаў адбылося ў Гродне
    У Гродзенскай вобласці зніжаецца колькасць аварый, звязаных з наездамі аўтамабіляў на веласіпедыстаў. У 2018 годзе з 1 красавіка па 16 мая адбылося чатыры ДТЗ з удзелам велатранспарта, у якіх адзін чалавек загінуў і тры параненыя. За аналагічны перыяд 2019 года такіх здарэнняў ДАІ не ўстаноўлена. З 20 па 25 мая ў вобласці правядуць комплекс мерапрыемстваў […]
  • Сутыкненне ў Ваўкавыскім раёне і перакульванне ў Іўеўскім. Два чалавекі шпіталізаваны
    Учора каля васьмі гадзін вечара ў Іўеўскім раёне адбылося перакульванне. А ў Ваўкавыскім раёне адбылося сутыкненне, паведамляе ДАІ Гродна. 19 мая каля васьмі гадзін вечара ў Іўеўскім раёне адбылося перакульванне. У дзяжурную частку ДАІ паступіла паведамленне ад фельчара хуткай дапамогі аб тым, што паблізу А.Г. Эйгерды адбылося ДТЗ, дзе маецца пацярпелы. Кіроўца 1975 года нараджэння […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY